ПРАВІЛЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ПАСЛУГІ SMS-БАНКІНГ
1. Агульныя палажэнні
1.1 SMS-банкінг – паслуга, што дазваляе трымальнікам плацежных картак, прадаплачаных картак (далей – карткі), якія з’яўляюцца абанентамі аператараў мабільнай сувязі A1, МТС, life:), праводзіць аперацыі шляхам адпраўкі з устройства мабільнай сувязі SMS-паведамленняў на спецыяльны нумар 611, а таксама з дапамогай USSD-запытаў і паслугі М-банкінг.
1.2 У спектр аперацый, даступных для правядзення з дапамогай паслугі SMS-банкінг, уваходзяць: аплата паслуг, атрыманне інфармацыі аб астатку грашовых сродкаў на рахунку кліента, адмена рэгістрацыі паслугі SMS-банкінг, блакіроўка/разблакіроўка картак, атрыманне доступу да паслугі М-банкінг, аплата паслуг аператара мабільнай сувязі МТС пры дапамозе USSD-запытаў.
1.3 Набор SMS-паведамленняў пры выкарыстанні паслугі SMS-банкінг ажыццяўляецца ў фармаце, пазначаным у раздзеле 2 гэтых Правілаў выкарыстання паслугі SMS-банкінг (далей - Правілы), з указаннем наступных даных: адзін з тыпаў аперацый, названых у раздзеле 2 гэтых Правілаў; пароль да паслугі SMS-банкінг (далей - пароль); сума аплаты (пры правядзенні аперацый аплаты); адзін з кодаў плацяжоў (далей - ідэнтыфікатар), названых у раздзеле 3 гэтых Правілаў; даныя плацельшчыка.
1.4 Пры наборы SMS-паведамленняў неабходна выкарыстоўваць толькі лацінскія літары. SMS-паведамленні і пароль можна набіраць як вялікімі, так і малымі літарамі.
1.5 У SMS-паведамленнях даныя плацельшчыка ўводзяцца лічбамі без раздзяляльнікаў і прабелаў, сума аплаты ўводзіцца без прабелаў з дзяленнем дробнай часткі ад цэлай кропкай або без раздзяляльнікаў.
1.6 Пасля правядзення аперацыі на ўстройства мабільнай сувязі прыходзіць SMS-паведамленне з інфармацыяй пра яе вынікі.
1.7 Плата за карыстанне SMS-банкінгам ААТ «ААБ Беларусбанк» не спаганяецца. Тарыфікацыя SMS-паведамленняў, якія адпраўляюцца ў рамках SMS-банкінгу, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тарыфнымі планамі аператараў мабільнай сувязі A1, МТС, life:).
1.8 Аперацыю аплаты мабільнай сувязі можна правесці як за нумар мабільнага тэлефона, з выкарыстаннем якога быў зарэгістраваны SMS-банкінг, так і за любы іншы нумар мабільнага тэлефона. Нельга праводзіць аплату за нумар карпаратыўнага тэлефона.
1.9 Колькасць нумараў тэлефонаў МТС, A1 або life :), на якія можна зарэгістраваць SMS-банкінг з выкарыстаннем адной карткі, не абмежавана. Пры гэтым для кожнага нумара тэлефона фарміруецца індывідуальны пароль SMS-банкінгу.
1.10 Колькасць картак, з выкарыстаннем якіх можна зарэгістраваць SMS-банкінг на адзін нумар мабільнага тэлефона, не можа перавышаць 50 картак. Пры гэтым для кожнай карткі фарміруецца індывідуальны пароль SMS-банкінгу.
1.11 Паслуга SMS-банкінг прадастаўляецца ААТ «ААБ Беларусбанк» як трымальнікам картак банка, так і трымальнікам картак іншых банкаў-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь (акрамя выпадкаў, калі банкам-эмітэнтам устаноўлены абмежаванні на выкарыстанне дадзенай паслугі).
2. Віды даступных для ажыццяўлення аперацый і фарматы SMS-паведамленняў
№п/п |
Найменне аперацыі |
Фармат SMS-паведамлення |
Дадатковая інфармацыя |
2.1 |
Прагляд астатку грашовых сродкаў на рахунку кліента |
Ostatok прабел Пароль
|
|
2.2 |
Аплата паслуг
|
Oplata прабел Пароль прабел Сума Аплаты прабел ІДЭНТЫФІКАТАР прабел ДаныЯ ПлаЦельШЧЫка
Прыклады SMS-паведамлення: OPLATA TTT5E 0.15 MTS 123456789 OPLATA TTT5E 5 MTS 123456789 OPLATA TTT5E 5.00 MTS 123456789 |
Даныя плацельшчыка не пазначаюцца калі аплата за нумар мабільнага тэлефона ажыццяўляецца з выкарыстаннем нумара тэлефона, да якога зарэгістраваны SMS-банкінг. |
2.3 |
Блакіроўка карткі |
Block прабел Пароль
Прыклад SMS-паведамлення: BLOCK TTT5E |
|
2.4 |
Разбракіроўка карткі |
Unblock прабел Пароль
Прыклад SMS-паведамлення: UNBLOCK TTT5E |
|
2.5 |
Атрыманне інфармацыі пра тыпы аперацый у рамках паслугі SMS-банкінг |
Spravka |
У адказ на запыт прыходзіць SMS-паведамленне з інфармацыяй пра даступныя тыпы аперацый:
|
2.6 |
Атрыманне даведкі пра фармат асобнага тыпу аперацыі ў рамках паслугі SMS-банкінг |
Spravka прабел ТЫп АПЕРАЦЫІ
Прыклад SMS-паведамлення: SPRAVKA OPLATA |
У адказ на запыт прыходзіць SMS-паведамленне з інфармацыяй пра неабходны тып аперацыі, а таксама пра фармат SMS-паведамлення для правядзення аперацыі неабходнага тыпу.
|
2.7 |
Атрыманне даведкі пра спіс ідэнтыфікатараў |
Spisok прабел Пароль
Прыклад SMS-паведамлення: SPISOK TTT5E |
У адказ на запыт прыходзіць SMS-паведамленне са спісам ідэнтыфікатараў.
|
2.8 |
Атрыманне інфармацыі пра фармат аперацыі аплаты пэўнай паслугі |
Spravka прабел ІДЭНТЫФІКАТАР
Прыклад SMS-паведамлення: SPRAVKA VEL |
У адказ на запыт прыходзіць SMS-паведамленне з інфармацыяй пра фармат SMS-паведамлення для правядзення неабходнай аперацыі. |
2.9 |
Адмена рэгістрацыі SMS-банкінгу |
Otmena прабел Пароль
Прыклад SMS-паведамлення: OTMENA TTT5E |
|
3. Ідэнтыфікатары плацяжоў
Значэнне |
Ідэнтыфікатар |
A1 (УП «A1») |
VEL |
МТС (СТАА «МТС») |
MTS |
life:) (ЗАТ «БеСТ») |
LIFE |
Букмекерскі клуб «Алімп» |
OLIMP |
Сістэма «СУПЕРЛАТО-АНЛАЙН» |
NSL |
4. Аплата паслуг аператара мабільнай сувязі МТС з дапамогай USSD-запытаў
4.1 Карыстальнікі SMS-банкінгу могуць аплачваць паслугі МТС, даслаўшы з устройства мабільнай сувязі USSD-запыт:
*111*611#
Далей неабходна паслядоўна ўвесці:
Пароль паслугі SMS-банкінг і Суму Аплаты
4.2 Аперацыя даступная як пры дадатным, так і пры адмоўным балансе асабовага рахунку абанента.
5. Даныя плацельшчыка
Пры правядзенні аперацый па аплаце паслуг выкарыстоўваюцца наступныя даныя плацельшчыка:
- Нумар тэлефона:
- для аплаты паслуг мабільнай сувязі пазначаецца 9-значны нумар мабільнага тэлефона (прэфікс сеткі + нумар мабільнага тэлефона без раздзяляльнікаў і прабелаў);
- Нумар гульнёвага рахунку - для папаўнення гульнёвых рахункаў букмекерскага клуба «АЛІМП» і электронных гульнёвых рахункаў сістэмы «СУПЕРЛАТО-АНЛАЙН» (www.Superloto-online.com).
6. Паслуга М-банкінг
6.1 Карыстальнікам SMS-банкінгу прадастаўляецца магчымасць доступу да паслугі М-банкінг. М-банкінг дазваляе ажыццяўляць плацяжы за камунальныя паслугі, паслугі на карысць аператараў мабільнай сувязі, інтэрнэт-правайдараў і іншыя паслугі з дапамогай устаноўленага на мабільнае ўстройства прыкладання «M-Belarusbank» (далей - Прыкладанне) з рэсурсаў Apple, Google, Microsoft у залежнасці ад аперацыйнай сістэмы, пад кіраваннем якой працуе мабільнае ўстройства (iOs, Android, Windows Phone), і з сайта сістэмы М-банкінг www.m-bank.by, www.m-belarusbank.by (далей − Сайт сістэмы).
6.2 Выкарыстанне паслугі М-банкінг магчыма Карыстальнікамі SMS-банкінгу:
6.2.1 якія карэктна ўстанавілі і наладзілі Прыкладанне ў сваім мабільным устройстве са спісу рэкамендаваных мадэляў або адпаведным тэхнічным патрабаванням і характарыстыкам, пазначаным на Сайце сістэмы;
6.2.2 якія актывавалі паслугу М-банкінг для кожнай банкаўскай плацежнай карткі, зарэгістраванай на паслугу SMS-банкінг, асобна ў Прыкладанні шляхам уводу пароля і выбарам аб'ёму і складу функцый, прапануемых Карыстальніку на выбар.