ДАГАВОР на аказанне паслугі SMS-банкінг

Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», названае ў далейшым «Банк», у асобе намесніка Старшыні Праўлення Міхайлоўскай Таццяны Леанідаўны, дзеючага на падставе спецыяльнай даверанасці Банка №  223 ад 21.06.2013 года, з аднаго боку, і фізічная асоба-трымальнік банкаўскай плацежнай карткі Maestro, VISA Electron, VISA, MasterCard, БЕЛКАРТ, перадаплачанай карткі, эмітаванай банкам-рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь (далей - картка), названая ў далейшым «Кліент», з іншага боку, далей пры сумесным згадванні названыя «Бакі»,  заключылі гэты Дагавор аб наступным:

 

1. ПРАДМЕТ ДАГАВОРУ

1.1.Банк прадастаўляе Кліенту магчымасць праводзіць аперацы праз сістэму SMS-банкінг (далей - паслуга SMS-банкінг).

 

2. МОМАНТ ЗАКЛЮЧЭННЯ ДАГАВОРУ

2.1.Акцэптам гэтага Дагавору з'яўляецца факт рэгістрацыі Кліентам паслугі SMS-банкінг у плацежна-даведачным тэрмінале самаабслугоўвання Банка, а таксама праз сістэму Інтэрнэт-банкінг (далей - сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання Банка).

2.2.Гэты Дагавор паміж Банкам і Кліентам лічыцца заключаным з моманту яго акцэпта Кліентам.

 

3. РЭГІСТРАЦЫЯ І ПАРАДАК ВЫКАРЫСТАННЯ ПАСЛУГІ SMS-БАНКІНГ

3.1.Рэгістрацыя паслугі SMS-банкінг праводзіцца Кліентам у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання Банка з выкарыстаннем карткі і прыстасавання мабільнай сувязі, падключанага да сеткі аператараў мабільнай сувязі ЗП «Вэлком» (Velcom), СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» (МТС), ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (life:)). Па заканчэнні рэгістрацыі Кліент атрымлівае на мабільны тэлефон SMS-паведамленне, а таксама чэк, сфарміраваны сістэмамі дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання Банка, з паролем для доступу да паслугі SMS-банкінг (далей - Пароль).

3.2.Карыстанне паслугай SMS-банкінг ажыццяўляецца Кліентам з выкарыстаннем прыстасавання мабільнай сувязі шляхам адпраўкі SMS-паведамленняў вызначанага для кожнай аперацыі фармата на спецыяльны нумар паслугі SMS-банкінг.

3.3.У выпадку страты Кліентам Пароля Пароль не аднаўляецца і паслуга SMS-банкінг не прадастаўляецца. Для далейшага карыстання паслугай SMS-банкінг Кліенту неабходна адмяніць рэгістрацыю паслугі SMS-банкінг у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання Банка і нанава зарэгістраваць паслугу SMS-банкінг у адпаведнасці з п.3.1. гэтага Дагавору.

3.4.Адмена рэгістрацыі паслугі SMS-банкінг праводзіцца Кліентам у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання Банка або шляхам адпраўкі з прыстасавання мабільнай сувязі SMS-паведамлення ўстаноўленага для адмены рэгістрацыі фармата, якое ўтрымлівае Пароль.

3.5.У выпадку, калі Кліент тры разы скарыстаўся паслугай SMS-банкінг з выкарыстаннем няправільнага Пароля, рэгістрацыя паслугі SMS-банкінг аўтаматычна адмяняецца. Для далейшага карыстання паслугай SMS-банкінг Кліенту неабходна нанава зарэгістраваць паслугу SMS-банкінг у адпаведнасці з п.3.1. гэтага Дагавору.

3.6.Па заканчэнні тэрміну дзеяння карткі, а таксама ў выпадку блакіроўкі карткі, з выкарыстаннем якой Кліент правёў рэгістрацыю паслугі SMS-банкінг, паслуга SMS-банкінг не прадастаўляецца. У гэтых выпадках Кліенту неабходна адмяніць рэгістрацыю паслугі SMS-банкінг з выкарыстаннем прыстасавання мабільнай сувязі ў адпаведнасці з п.3.4 гэтага Дагавору. Для далейшага карыстання паслугай SMS-банкінг неабходна нанава зарэгістраваць паслугу SMS-банкінг у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання Банка ў адпаведнасці з п.3.1. гэтага Дагавору.

3.7.Пры адпраўцы Кліентам SMS-паведамлення, якое ўтрымлівае Пароль, у рамках паслугі SMS-банкінг пасля заканчэння тэрміну дзеяння карткі, з выкарыстаннем якой была праведзена рэгістрацыя паслугі SMS-банкінг, рэгістрацыя паслугі SMS-банкінг аўтаматычна адмяняецца.

 

4. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БАКОЎ

4.1.Банк мае права:

4.1.1.Змяніць умовы гэтага Дагавору,  а таксама іншыя ўмовы і правілы, вызначаныя Банкам для карыстання паслугай SMS-банкінг, у аднабаковым парадку.

4.1.2.Скасаваць Дагавор у адпаведнасці з п. 6.2. гэтага Дагавору.

4.2.Кліент мае права:

4.2.1.Выкарыстоўваць паслугу SMS-банкінг у адпаведнасці з умовамі гэтага Дагавору і іншымі ўмовамі і правіламі, вызначаемымі Банкам для карыстання паслугай SMS-банкінг.

4.2.2.Скасаваць гэты Дагавор у адпаведнасці з п.6.3. гэтага Дагавору.

4.3.Банк абавязваецца:

4.3.1.Якасна і своечасова аказваць Кліенту паслугу SMS-банкінг пры ўмове выканання Кліентам п.4.4.1. гэтага Дагавору.

4.3.2.Не раскрываць Пароль, які забяспечвае Кліенту доступ да паслугі SMS-банкінг.

4.3.3.Інфармаваць Кліента аб змяненнях і/або дапаўненнях умоў гэтага Дагавору на працягу 15 працоўных дзён пасля ўнясення такіх змяненняў і/або дапаўненняў шляхам размяшчэння Дагавору са змяненямі і/або дапаўненнямі на карпаратыўным сайце Банка www.belarusbank.by, а таксама ў сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання Банка.

4.4.Кліент абавязваецца:

4.4.1.Выконваць умовы гэтага Дагавору і іншыя ўмовы і правілы, вызначаемыя Банкам для карыстання паслугай SMS-банкінг.

4.4.2.Забяспечваць захаванне і канфідэнцыяльнасць Пароля.

 

5. АДКАЗНАСЦЬ БАКОЎ

5.1.Бакі нясуць адказнасць за неналежнае выкананне сваіх абавязацельстваў па гэтым Дагаворы ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.2.Банк не нясе адказнасць за ўсе аперацыі, выкананыя Кліентам падчас выкарыстання паслугі SMS-банкінг, а таксама за страты Кліента, якія могуць узнікнуць у выніку несанкцыянаванага выкарыстання Пароля.

5.3.Банк не нясе адказнасць за няякаснае аказанне Кліенту паслугі SMS-банкінг па прычынах, звязаных з:

5.3.1.Парушэннем працаздольнасці сеткі мабільнай сувязі або прыстасавання мабільнай сувязі Кліента, а таксама за якасць паслуг, прадастаўляемых аператарамі мабільнай сувязі.

5.3.2.Няякаснай работай трэціх асоб і арганізацый (аператараў Інтэрнэта, сетак сувязі, электрычных сетак і іншых сэрвісаў).

5.3.3.Тэхнічнай няспраўнасцю камп'ютара (іншага абсталявання) або праграмнага забеспячэння, выкарыстоўваемага Кліентам у рамках карыстання сістэмай Інтэрнэт-банкінг.

5.4.Банк не нясе адказнасць за няспраўнасці, памылкі і збоі ў рабоце праграмных і/або апаратных сродкаў, якія забяспечваюць функцыянаванне паслугі SMS-банкінг, ўзнікшыя па прычынах, не залежных ад Банка, а таксама звязаныя з гэтым страты Кліента.

5.5.Кліент нясе адказнасць за захаванне і забеспячэнне канфідэнцыяльнасці свайго Пароля.

5.6.Кліент нясе адказнасць за ўсе аперацыі, праведзеныя па рахунку Кліента з выкарыстаннем паслугі SMS-банкінг.

5.7.Бакі гэтага Дагавору не нясуць адказнасць за шкоду, нанесеную іншаму боку неналежным выкананнем абавязацельстваў па гэтым Дагаворы, калі такое неналежнае выкананне абавязацельстваў было выклікана дзеяннем неадольнай сілы, у тым ліку збоямі ў рабоце сістэм тэлекамунікацый, рашэннямі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, паводкамі, пажарам, землятрусамі і іншымі стыхійнымі бедствамі, ваеннымі дзеяннямі і да т.п.

5.8.Усе пытанні і рознагалоссі, якія вынікаюць з Дагавору або ў сувязі з ім, падлягаюць урэгуляванню Бакамі шляхам перамоў. Пры немагчымасці дасягнення згоды Бакоў, спрэчка разглядаецца ў судзе ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

6. ТЭРМІН ДЗЕЯННЯ І ПАРАДАК СКАСАВАННЯ ДАГАВОРУ

6.1.Гэты Дагавор заключаны на нявызначаны тэрмін і дзейнічае да моманту яго скасавання бакамі.

6.2.Банк мае права ў любы момант скасаваць гэты Дагавор у аднабаковым парадку, размясціўшы паведамленне аб скасаванні Дагавору на карпаратыўным сайце Банка www.belarusbank.by за 15 працоўных дзён да моманту такога скасавання. Без папярэдняга апавяшчэння Кліента Банк касуе Дагавор у наступных выпадках:

- 3-кратнага ўказання Кліентам пры выкарыстанні паслугі SMS-банкінг няправільнага пароля;

- пры парушэнні Кліентам умоў гэтага Дагавору і іншых умоў і правіл, вызначаемых Банкам для карыстання паслугай SMS-банкінг;

- пры заканчэнні тэрміну дзеяння карткі або блакіроўцы карткі, з выкарыстаннем якой Кліент правёў рэгістрацыю паслугі SMS-банкінг.

6.3.Кліент мае права скасаваць гэты Дагавор у аднабаковым парадку, адмяніўшы рэгістрацыю паслугі SMS-банкінг у адпаведнасці з п.3.4. гэтага Дагавору. З моманту адмены рэгістрацыі гэты Дагавор лічыцца скасаваным.