Членам Клуба «Персона» Вы можаце стаць, аформіўшы прэміяльную картку Visa Platinum або Mastercard World Black Edition.
Выключна для членаў Клуба «Персона» прадастаўляецца эксклюзіўная магчымасць карыстацца паслугай персанальнага банкаўскага абслугоўвання ў ААТ "ААБ Беларусбанк".
Персанальнае банкаўскае абслугоўванне членаў Клуба "Персона" ўключае ў сябе наступныя паслугі:
- прадастаўленне персанальнага мэнэджара;
- абслугоўванне ў VIP-зонах банка;
- арганізацыя абслугоўвання ў зручны час у рамках устаноўленага рэжыму працы падраздзялення банка з кліентамі;
- арганізацыя прыярытэтнага абслугоўвання ў падраздзяленнях банка, у якіх ёсць такая магчымасць;
- падрыхтоўка дакументаў, неабходных для здзяйснення аперацый;
- суправаджэнне пры правядзенні аперацый;
- падбор неабходных банкаўскіх прадуктаў і паслуг зыходзячы з індывідуальных запытаў і патрэбаў;
- забеспячэнне інфармацыйнымі матэрыяламі аб прадуктах і паслугах банка;
- інфармаванне (па тэлефоне і/або электроннай пошце, і/ці іншых каналах сувязі) аб актуальным стане рахункаў; аб набліжэнні тэрмінаў вяртання ўкладаў (дэпазітаў) па адпаведных дагаворах банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), тэрміну заканчэння дзеяння банкаўскіх плацежных картак, даверанасцяў, засведчаных банкам, тэрмінаў выканання крэдытных абавязацельстваў; аб дастатковасці сродкаў на рахунку для выканання даручэнняў кліента, неабходнасці своечасовага пераафармлення дакументаў і правядзення плацяжоў.