Ільготны крэдыт на навучанне

Ільготны крэдыт на атрыманне першай вышэйшай адукацыі дзённай формы навучання ва ўстановах вышэйшай адукацыі (далей - УВА) у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2002 г. № 616

icon4Перавагі крэдыту

  • Ільготная працэнтная стаўка;
  • Мноства зручных спосабаў пагашэння крэдыту (у тым ліку ў інфакіёсках банка, праз сістэмы Інтэрнэт і М - банкінг);
  • Пагашэнне запазычанасці па крэдыце ажыццяўляецца пасля заканчэння УВА.
icon2Умовы

Ільготны крэдыт прадастаўляецца навучэнцу па месцы знаходжання (населены пункт) УВА або аднаму з яго бацькоў або іншаму законнаму прадстаўніку па месцы рэгістрацыі пры наяўнасці пастаяннай крыніцы даходу, калі сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’і, вылічаны ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для разліку сярэднедушавога даходу іх сям’і для прадастаўлення дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, за дванаццаць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу падачы дакументаў для атрымання льготнага крэдыту, не перавышае 350 працэнтаў зацверджанага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на дату падачы дакументаў для атрымання льготнага крэдыту.

Крэдыт прадастаўляецца часткамі на працягу ўсяго перыяду навучання ў межах адкрытай крэдытнай лініі з выплатай працэнтаў за карыстанне крэдытам у памеры 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Максімальны памер кожнай часткі крэдыту вызначаецца штогадова і не можа перавышаць 70 % кошту навучання за навучальны год.

Вяртанне крэдыту пачынаецца з наступнага месяца пасля заканчэння УВА і ажыццяўляецца ў тэрмін да 5 гадоў, пагашэнне працэнтаў - з наступнага месяца пасля атрымання крэдыту раўнамернымі ўзносамі на працягу ўсяго перыяду карыстання крэдытам.

Пры прадастаўленні студэнту адпачынку, або пераводзе яго з платнага навучання на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (адлічэнняў арганізацый спажывецкай кааперацыі), або на вячэрнюю ці завочную форму атрымання адукацыі крэдытаатрымальнік вяртае банку атрыманы крэдыт на працягу пяці гадоў, пачынаючы з наступнага месяца пасля заканчэння УВА, з выплатай працэнтаў за карыстанне ім ў памеры 50 працэнтаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Пры адлічэнні студэнта з УВА крэдытаатрымальнік абавязаны вярнуць крэдыт на працягу года з дня адлічэння (без вызначэння графіка штомесячнага ўнясення плацяжоў) з выплатай працэнтаў за карыстанне ім у памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь за ўвесь перыяд карыстання крэдытам (пры гэтым сума недаплачаных працэнтаў за перыяд фактычнага карыстання крэдытам уносіцца адзіначасова ў месяцы, наступным за месяцам выяўлення факта адлічэння студэнта).

Пасля заканчэння УВА крэдытаатрымальнікам у дзесяцідзённы тэрмін у банк прадстаўляецца копія дыплома аб заканчэнні УВА (асобамі, якія не завершылі асваенне зместу навучальных праграм вышэйшай адукацыі, - даведка аб навучанні). 

icon3Патрабаванні да заяўніка

  1. У якасці крэдытаатрымальнікаў могуць выступаць дзеяздольныя фізічныя асобы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць і маюць пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь. 
  2. У якасці паручыцеляў могуць выступаць дзеяздольныя фізічныя асобы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць і маюць пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь. 
icon1Неабходныя дакументы
  • копія дакумента, які сведчыць асобу Крэдытаатрымальніка (паручыцеля (пры выбары спосабу забеспячэння па крэдыце - паручыцельства фізічных асоб)), з прад'яўленнем арыгінала такога дакумента;
  • копія дагавору аб падрыхтоўцы спецыяліста з вышэйшай адукацыяй на платнай аснове з прад'яўленнем арыгінала такога дакумента;
  • даведка УВА аб атрыманні навучэнцам першай вышэйшай адукацыі;
  • даведка УВА аб кошце платнага навучання за бягучы навучальны год;
  • даведкі Крэдытаатрымальніка і членаў яго сям’і аб памеры атрымліваемых даходаў за год, які папярэднічае месяцу падачы дакументаў для атрымання льготнага крэдыту, без уліку выплат асобам, якія ўдзельнічаюць у аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з COVID-2019 або хварэўшым на COVID-2019;

Да названых выплат адносяцца:

— штомесячныя надбаўкі, налічаныя работнікам аховы здароўя бюджэтных арганізацый, устаноўленыя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.04.2020 № 131 «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя»;

— надбаўкі і кампенсацыі пры ажыццяўленні работы вахтавым метадам, налічаныя работнікам дзяржаўных арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі, устаноўленыя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.05.2020 № 169 «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў арганізацый, якія аказваюць сацыяльныя паслугі»;

— матэрыяльная дапамога, выплачаная асобам, якія перанеслі COVID-2019, за кошт сродкаў наймальнікаў і (або) прафесійных саюзаў.

  • даведка аб займаемым у дадзеным населеным пункце жылым памяшканні і складзе сям’і крэдытаатрымальніка, члена сям’і крэдытаатрымальніка, які пражывае па месцы жыхарства, што адрозніваецца ад месца жыхарства крэдытаатрымальніка;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеляў на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(яў) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў распараджэнні МУС;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(яў) на прадастаўленне інфармацыі з інфармацыйнага рэсурса АРІП;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(яў) на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы.
  • даведкі аб даходах фізічнай асобы для афармлення паручыцельства [1]

[1] «Тэрмін дзеяння даведак - 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы. Датай выдачы лічыцца ўказаная на даведцы дата рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі), якое выдала такую даведку».

Індывідуальныя прадпрымальнікі дадаткова прадастаўляюць наступныя дакументы*

  • копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіі (пры наяўнасці), з прад'яўленнем арыгіналаў;
  • звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка;
  • даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы, аб наяўнасці картатэкі да бягучага рахунку (даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку; пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка, па даручэнні Заяўніка можа быць запытана выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту па крэдыт);
  • выпіска з даных улiку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пенi (выпіска даецца індывідуальным прадпрымальнікам, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку).

* Для вызначэння крэдытаздольнасці індывідуальнага прадпрымальніка, затрат на вядзенне бізнесу і іншых паказчыкаў банк можа запытаць прадстаўлення падатковай дэкларацыі (разліку) за апошні справаздачны перыяд, уліковых форм вядзення ўліку даходаў, расходаў і гаспадарчых аперацый, плацежных i iншых дакументаў.

Пералік устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь