Ільготны крэдыт для аплаты ЭКА

Ільготны крэдыт для аплаты экстракарпаральнага апладнення ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2013 № 574.

ПЕРАВАГА КРЭДЫТУ

  • Ільготная працэнтная стаўка;
  • Прадастаўленне адтэрміноўкі ў пагашэнне запазычанасці па крэдыце (уключаючы працэнты за карыстанне крэдытам) пры нараджэнні дзіця (дзяцей) з прымяненнем экстракарпаральнага апладнення, з падаўжэннем тэрміну поўнага вяртання (пагашэння) крэдыту і аплаты працэнтаў за карыстанне ім на перыяд прадастаўлення адтэрміноўкі;
  • Мноства зручных спосабаў пагашэння крэдыту (у тым ліку ў інфакіёсках банка, праз сістэмы Інтэрнэт і М-банкінг);
  • Афармленне крэдыту грамадзянам, якія атрымліваюць заработную плату (пенсію) ва ўстановах банка магчыма без прадастаўлення даведкі аб даходах.

УМОВЫ

Права на атрыманне льготных крэдытаў маюць жанчыны, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якім аказваецца медыцынская дапамога ў выглядзе экстракарпаральнага апладнення (далей - ЭКА), пры наяўнасці ў іх пастаяннай крыніцы даходу.

Умовы выдачы крэдыту:

  • да 300 базавых велічыняў, устаноўленых на дату заключэння крэдытнага дагавору;
  • тэрмінам да 5 гадоў;
  • стаўка па крэдыце - 50% стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Пагашэнне запазычанасці па крэдыце і выплата працэнтаў за карыстанне ім ажыццяўляецца роўнымі долямі на працягу ўсяго перыяду яго пагашэння, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам выдачы льготнага крэдыту.

Крэдытаатрымальніку пасля нараджэння дзіця (дзяцей) з прымяненнем ЭКА, які з'яўляецца атрымальнікам (мужам атрымальніка) дапамогі па догляду дзіця ва ўзросце да трох гадоў прадастаўляецца адтэрміноўка ў пагашэнні запазычанасці па льготным крэдыце, уключаючы працэнты за карыстанне ім, на перыяд атрымання такой дапамогі.

Ільготныя крэдыты прадастаўляюцца ў безнаяўнай форме шляхам пералічэння грашовых сродкаў на бягучыя (разліковыя) рахункі арганізацый аховы здароўя.

Не падлягае аплаце за кошт ільготнага крэдыту пры прымненні дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій паслугі донараў палавых клетак і  сурагатных маці.

Крэдытаатрымальніку пасля нараджэння дзіця (дзяцей) з прымяненнем ЭКА, які з'яўляецца атрымальнікам (мужам атрымальніка) дапамогі па догладу дзіця ва ўзросце да 3-х гадоў у памерах, устаноўленых у частках другой і трэцяй артыкула 13 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 года "Аб дзяржаўнай дапамозе сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей", прадастаўляецца адтэрміноўка ў пагашэнне запазычанасці па крэдыце, уключаючы працэнты за карыстанне ім, на перыяд атрымання такой дапамогі з падаўжэннем тэрміну поўнага вяртання (пагашэння) крэдыту і выплаты працэнтаў за карыстанне ім на тэрмін прадастаўлення адтэрміноўкі;

Паўторная выдача льготнага крэдыту для аплаты ЭКА можа быць здзейснена пры ўмове поўнага пагашэння ім раней атрыманага льготнага крэдыту.

Ільготны крэдыт прадастаўляецца ў межах яго плацежаздольнасці і пры наяўнасці дастатковага забеспячэння, адзіначасова або шляхам адкрыцця крэдытнай лініі. На працягу трыццаці каляндарных дзён пасля заканчэння тэрміну дзеяння дагавору з арганізацыяй аховы здароўя на аказанне медыцынскай дапамогі ў выглядзе ЭКА ва ўстанову Банка прадстаўляецца дакумент, які пацвярджае аказанне медыцынскай дапамогі ў выглядзе ЭКА, з пералікам аказаных паслуг і іх коштам.

Разлік плацежаздольнасці Крэдытаатрымальніка можа ажыццяўляцца з улікам даходаў яго паручыцеля(аў) - блізкіх сваякоў (членаў сям'і) (мужа, бацькоў, родных братоў (сясцёр) мужа ці жонкі).


ПАТРАБАВАННІ ДА ЗАЯЎНІКАЎ

  1. У якасці крэдытаатрымальнікаў могуць выступаць жанчыны, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якім аказваецца медыцынская дапамога ў выглядзе ЭКА, пастаянна пражываючыя і маючыя пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь.
  2. У якасці паручыцеляў могуць выступаць дзеяздольныя фізічныя асобы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць і маюць пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь.

НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

  • копія дакумента, які сведчыць асобу Крэдытаатрымальніка (паручыцеля (пры выбары забеспячэння па крэдыце - паручыцельства фізічных асоб)), з прад'яўленнем арыгінала такога дакумента;
  • копія дагавору з арганізацыяй аховы здароўя на аказанне медыцынскай дапамогі ў выглядзе ЭКА, у якім асобна ўказваецца кошт паслуг донараў палавых клетак і сурагатных маці, з прад'яўленнем арыгінала гэтага дагавору;
  • рахунак-фактуру аб кошце ЭКА, у якім асобна ўказваецца кошт паслуг донараў палавых клетак і сурагатных маці;
  • даведкі аб даходах фізічнай асобы для атрымання крэдыту, афармлення паручыцельства [1];
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(аў) на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(аў) на прадастаўленне Банку звестак аб ім Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і на праверку Банкам яго персанальных даных і іншай прадастаўленай інфармацыі.

[1] «Тэрмін дзеяння даведак - 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы. Датай выдачы лічыцца ўказаная на даведцы дата рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі), якое выдала такую даведку».

Індывідуальныя прадпрымальнікі дадаткова прадастаўляюць наступныя дакументы*:

  • копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіі (пры наяўнасці), з прад'яўленнем арыгіналаў;
  • звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка;
  • даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы, аб наяўнасці картатэкі да бягучага рахунку (даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку; пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка, па даручэнні Заяўніка можа быць запытана выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту па крэдыт);
  • выпіска з даных улiку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пенi (выпіска даецца індывідуальным прадпрымальнікам, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку).

* Для вызначэння крэдытаздольнасці індывідуальнага прадпрымальніка, затрат на вядзенне бізнесу і іншых паказчыкаў банк можа запытаць прадстаўлення падатковай дэкларацыі (разліку) за апошні справаздачны перыяд, уліковых форм вядзення ўліку даходаў, расходаў і гаспадарчых аперацый, плацежных i iншых дакументаў.

Ільготны крэдыт прадастаўляюць установы Банка:

– для жыхароў г. Мінска:

  • пры аказанні медыцынскай дапамогі ў выглядзе ЭКА арганізацыяй аховы здароўя г. Мінска – па месцы рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства (з улікам раёна для гарадоў з раённым дзяленнем);
  • пры аказанні медыцынскай дапамогі ў выглядзе ЭКА іншай арганізацыяй аховы здароўя – па месцы рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства (з улікам раёна для гарадоў з раённым дзяленнем) або па месцы тэрытарыяльнага размяшчэння арганізацыі аховы здароўя (з улікам раёна для гарадоў з раённым дзяленнем);

– для іншых грамадзян – па месцы іх рэгістрацыі па месцы жыхарства (з улікам раёна для гарадоў з раённым дзяленнем) або па месцы тэрытарыяльнага размяшчэння арганізацыі аховы здароўя (з улікам раёна для гарадоў з раённым дзяленнем).