да 20 гадоў
Тэрмін крэдыту
14,4% для грамадзян, заключыўшых дагаворы на будаўніцтва, рэканструкцыю жылля, а таксама шляхам набыцця жыллёвых аблігацый
14% для грамадзян, заключыўшых дагаворы на будаўніцтва жылля з дзяржаўнымі заказчыкамі (забудоўшчыкамі)
12,5% для граждан, осуществляющих строительство (реконструкцию) одноквартирного жилого дома или жилого(ых) помещения(ий) в блокированном жилом доме, с применением материалов, изделий и конструкций производства Республики Беларусь, а также при выполнении работ, услуг юридическими лицами либо индивидуальными предпринимателями, зарегистрированными в Республике Беларусь
Стаўка
Крэдытны калькулятар
Іпатэчныя офісы
Умовы крэдытавання
- стаўка рэфінансавання НБ РБ + 4,50 п.п. па крэдытах прадастаўляемых для грамадзян, заключыўшых дагаворы на будаўніцтва жылля з дзяржаўнымі заказчыкамі (забудоўшчыкамі);
- стаўка рэфінансавання НБ РБ + 4,90 п.п. па крэдытах прадастаўляемых для грамадзян, заключыўшых дагаворы на будаўніцтва, рэканструкцыю жылля, а таксама шляхам набыцця жыллёвых аблігацый;
- стаўка рэфінансавання НБ РБ + 3,0 п.п па крэдытах, прадастаўляемых для грамадзян, якія ажыццяўляюць будаўніцтва аднакватэрнага жылога дома або жылога(ых) памяшкання(яў) у блакіраваным жылым доме, рэканструкцыю аднакватэрнага жылога дома, рэканструкцыю жылога памяшкання з прымяненнем матэрыялаў, вырабаў і канструкцый вытворчасці Рэспублікі Беларусь, а таксама пры выкананні работ, паслуг юрыдычнымі асобамі або індывідуальнымі прадпрымальнікамі, зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь;
- памер крэдыту да 90% кошту будаўніцтва (рэканструкцыі) жылля або намінальнага кошту жыллёвых аблігацый у межах крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка;
- крэдыт выдаецца на працягу 30 каляндарных дзён пасля падачы заявы крэдытаатрымальнікам аб пералічэнні сродкаў і дакументаў для аплаты;
- правядзенне ацэнкі плацежаздольнасці кліента, які атрымлівае фінансавую дапамогу ад дзяржавы на пагашэнне іншых крэдытаў з улікам яе штомесячнага памеру;
- паручыцелямі могуць быць дзеяздольныя грамадзяне Беларусі і іншых дзяржаў, якія пражываюць і маюць пастаянную крыніцу даходаў у нашай краіне;
- грамадзянам, дасягнуўшым агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, крэдыты прадастаўляюцца:
* пры прадастаўленні паручыцельстваў фізічных асоб з ліку членаў сям’і, блізкіх сваякоў, не дасягнуўшых агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту,
* зыходзячы з памеру пенсіі або пры ажыццяўленні імі працоўнай дзейнасці – зыходзячы з памеру сярэднямесячнага даходу ад працоўнай дзейнасці за апошнія тры месяцы.
Умовы пагашэння асноўнага доўгу
- пры будаўніцтве жылога памяшкання ў шматкватэрным жылым доме, а таксама пры будаўніцтве аднакватэрнага жылога дома або жылога памяшкання ў блакіраваным жылым доме на ўмовах долевага ўдзелу, пры будаўніцтве (рэканструкцыі) аднакватэрнага жылога дома, будаўніцтве жылога памяшкання ў блакіраваным жылым доме, рэканструкцыі жылога памяшкання - з наступнага месяца пасля заканчэння 12 месяцаў, наступных за месяцам заключэння крэдытнага дагавора.
Забеспячэнне выканання абавязацельстваў крэдытаатрымальнікам
- пры прадастаўленні крэдыту ў памеры, які не перавышае 100 тыс. руб. — паручыцельства, заклад (іпатэка) нерухомай маёмасці, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі, і іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам РБ, акрамя закладу рухомай маёмасці, няўстойкі і страхавання рызыкі невяртання крэдыту;
- пры прадастаўленні крэдыту ў памеры звыш 100 тыс. руб. — паручыцельства і залог (іпатэка) пабудаванага (рэканструяванага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі.
Парадак выплаты працэнтаў за карыстанне крэдытам:
- дыферэнцыраваныя плацяжы;
- ануітэтныя плацяжы.
Крэдыт прадастаўляецца:
- на будаўніцтва жылля ў шматкватэрных і блакіраваных жылых дамах, будаўніцтва (рэканструкцыю) аднакватэрных жылых дамоў, рэканструкцыю жылых памяшканняў;*
- на будаўніцтва жылля шляхам набыцця жыллёвых аблігацый у шматкватэрных жылых дамах
* Памер крэдыту не павінен перавышаць 90% кошту будаўніцтва (рэканструкцыі) жылля.
Патрабаванні да заяўніка
Крэдыты прадастаўляюцца дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць пастаянны даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаным на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў, (прадаставіўшым паручыцельства фізічнай асобы мужа(жонкі) (пры наяўнасці) незалежна ад наяўнасці (адсутнасці) пастаяннага даходу ў Рэспубліцы Беларусь або за яе межамі), у тым ліку дасягнуўшым агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту (прадаставіўшым паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы) з ліку блізкага(іх) сваяка(оў) (члена(аў) сям’і) заяўніка, не дасягнуўшых агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту;
Грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, крэдыты прадастаўляюцца зыходзячы з памеру пенсіі або пры ажыццяўленні ім працоўнай дзейнасці – зыходзячы з памеру сярэднямесячнага даходу ад працоўнай дзейнасці за апошнія тры месяцы.