да 20 гадоў
Тэрмін крэдыту
23%
стаўка
перавагі:
Хуткае прыняцце рашэння.
Пасля падачы заяўкі на крэдыт да прыняцця Банкам рашэння праходзіць не больш за 1 працоўнага дня.
Умовы крэдытавання:
Тэрмін вяртання (пагашэння) крэдыту |
да 20 гадоў[1] |
|
---|---|---|
% стаўка (гадавых) |
стаўка рэфінансавання НБ РБ[2] + 11 п.п. |
|
Спосаб вяртання (пагашэння) крэдыту і выплаты працэнтаў за карыстанне ім |
дыферэнцыраваныя плацяжы[3] |
|
Памер крэдыту |
да 100 % кошту набыцця жылога памяшкання, у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка |
да 100 % кошту набыцця жылога памяшкання, у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка [4] |
Прымаемы спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы |
заклад (іпатэка) набываемага (набытага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі, згодна з Указам № 130 |
заклад (іпатэка) набываемага (набытага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі, згодна з Указам № 130 і паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы) |
Тэрмін і парадак прадастаўлення крэдыту, спосабы прадастаўлення, у тым ліку без спагнання ўзнагароджання |
На працягу 30 каляндарных дзён пасля заключэння крэдытнага дагавору/ у тэрмін, устаноўлены дагаворам куплі-продажу, калі ён перавышае 30 каляндарных дзён пасля заключэння крэдытнага дагавору. У безнаяўным парадку. |
Не дапускаецца прадастаўленне сукупных памераў крэдытаў на набываемае жылое памяшканне з прыцягненнем крэдыту «Іпатэка Экспрэс» і іншых крэдытаў, прадастаўляемых Банкам на фінансаванне нерухомасці, а таксама не дапускаецца прадастаўленне крэдыту на долю ў праве ўласнасці на жылое памяшканне.
[1] Вяртанне (пагашэнне) асноўнага доўгу па крэдыце ажыццяўляецца з наступнага месяца пасля прадастаўлення крэдыту (часткі крэдыту).
[2] НБ РБ - Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.
[3] дыферэнцыраваныя плацяжы - пэўны дамовай спосаб вяртання (пагашэння) крэдыту, як правіла, памяньшэньнем на працягу тэрміну крэдытавання плацяжамі, якія ўключаюць роўныя долі асноўнага доўгу і працэнты, налічаныя на фактычны астатак запазычанасці
[4] Пры разліку сумы крэдыту магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходу(аў) паручыцеля(ў) – блізкага(іх) сваяка(оў) (члена(ў) сям’і) крэдытаатрымальніка (мужа (жонкі), бацькоў, дзяцей, родных братоў і сясцёр мужа і жонкі, унукаў).
З мэтай атрымання крэдытаў неабходна звяртацца ў Іпатэчныя офісы ААТ «ААБ Беларусбанк».
Патрабаванні да заяўнікаў:
- Крэдыты прадастаўляюцца дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь і замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць і маюць пастаянную крыніцу даходу ў Рэспубліцы Беларусь.
- Грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, крэдыты прадастаўляюцца (пры прадастаўленні ў забеспячэнне выканання абавязацельстваў па крэдыце паручыцельстваў фізічных асоб з ліку членаў сям’і, блізкіх родных, не дасягнуўшых агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту) зыходзячы з памеру пенсіі або пры ажыццяўленні працоўнай дзейнасці – зыходзячы з памеру сярэднямесячнага даходу ад працоўнай дзейнасці за апошнія тры месяцы.
Неабходныя дакументы
- копія дакумента, які свечыць асобу заяўніка, з прад’яўленнем арыгінала.
- даведка аб сярэднямесячным даходзе за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка за атрыманнем крэдыту.[2] Калі Заяўнік атрымлівае заработную плату або пенсію ва ўстанове Банка можа прадстаўляцца выпіска з рахунку, на які ажыццяўляецца залічэнне заработнай платы або пенсіі (іншага пастаяннага даходу) за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка.
[2] «Тэрмін дзеяння даведак - 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы. Датай выдачы лічыцца пазначаная на даведцы дата рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі), якое выдала такую даведку».
- згода заяўніка на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Згода на прадастаўленне крэдытнай справаздачы можа быць аформлена заяўнікам у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. У дадзеным выпадку крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца заяўнікам у Банк самастойна.
- згода заяўніка на прадастаўленне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь звестак з інфармацыйных рэсурсаў (згода на прадастаўленне звестак і праверку персанальных даных).
- дагавор куплі-продажу, натарыяльна або рэгістратарам засведчаны і зарэгістраваны ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй або дагавор, зарэгістраваны ў сельскім выканаўчым камітэце, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі такі дагавор лічыцца заключаным (копія дагавору і арыгінал для агляду).
- выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй аб адсутнасці абцяжарання правамі трэціх асоб і арыштаў на прадмет закладу
У дагаворы куплі-продажу павінны быць прадугледжаны тэрміны канчатковага разліку па дагаворы.
Індывідуальныя прадпрымальнікі дадаткова прадастаўляюць наступныя дакументы:
- копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзі (пры наяўнасці), з прад’яўленнем арыгіналаў;
- звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка;
- даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы з пазначэннем інфармацыі аб наяўнасці/адсутнасці невыкананых грашовых абавязацельстваў з аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы выканання грашовых абавязацельстваў (АІС ВГА) (даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку. Калі рахунак адкрыты ва ўстанове Банка, па даручэнні заяўніка запытваецца выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам.);
- падатковая дэкларацыя (разлік) за апошні справаздачны перыяд. Падатковая дэкларацыя прадстаўляецца, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку або пры адсутнасці атрымання грашовых сродкаў на яго.