
![]()
Да 7-10 гадоў
Тэрмін крэдыту
![]()
У межах
плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка
![]()
18%-18,5%
Стаўка
Заяўка на крэдыт Заяўка на даручальніцтва
Крэдыт на набыццё электрамабіля садзейнічае дасягненню мэты ўстойлівага развіцця
№7 «Недарагая і чыстая энергія»
Перавагі крэдыту
- Без першапачатковага ўзносу
- Адтэрміноўка па выплаце асноўнага доўгу на працягу 6 месяцаў
- Магчымасць самастойна запоўніць анлайн-заяўку на крэдыт на карпаратыўным вэб-сайце банка (пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі), з выкарыстаннем паслугі "М-Банкінг", Інтэрнэт-банкінг, пасля атрымання інфармацыі аб нумары заказу ад дылера, які заключыў з банкам дагавор аб супрацоўніцтве
- Магчымасць афармлення крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах у выпадку атрымання заработнай платы (грашовага забеспячэння) у памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, які не перавышае 25 базавых велічыняў (за выключэннем фізічных асоб, якія атрымліваюць пенсію пры ажыццяўленні працоўнай дзейнасці).
- Магчымасць папярэдняга разгляду пытання аб выдачы крэдыту без прадастаўлення заяўнікам дагавору куплі-продажу аўтамабіля, электромобиля
- Зручныя спосабы пагашэння крэдыту (у інфакіёсках банка, праз сістэмы Інтэрнэт-банкінг, М-Банкінг, Аўтааплата)
Патрабаванні да заяўніка
Крэдыт прадастаўляецца дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў, для набыцця новага або былога ў эксплуатацыі аўтамабіля, электрамабіля, з моманту выпуску якога не прайшло 10 гадоў у юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка, фізічнай асобы (у тым ліку набываемага з умовай заліку кошту аўтамабіля, які маецца, у лік кошту набываемага аўтамабіля – «Trade-in».
Афармленне крэдыту
Заяўка на крэдыт можа быць аформлена ў аддзяленнях банка, праз каналы ДБА[1].
[1] Да каналаў ДБА адносяцца вэб-сайт банка пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі , Інтэрнэт-банкінг пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі пры афармленні заяўкі на крэдыт без наведвання банка з заключэннем крэдытнага дагавору ў электронным выглядзе , М-Банкінг.Фізічным асобам, якія атрымліваюць даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку фізічным асобам, якія атрымліваюць даходы ад дзейнасці, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам, магчымасць афармлення заяўкі на крэдыт прадастаўляецца толькі ў аддзяленнях банка.
|
пры набыцці аўтамабіля |
пры набыцці электрамабіля |
|
|
Памер крэдыту |
У межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 100,0 белорусских рублёў * Фізічным асобам, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, у тым ліку фізічным асобам, якія ажыццяўляюць дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам – у памеры, які не перавышае 600 базавых велічыняў, у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 100,0 беларускіх рублёў. |
|
|
Працэнтная стаўка |
‒ на працягу першых 180 каляндарных дзён з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, – стаўка рэфінансавання НБ РБ + 8,25 п.п. (фіксаваная стаўка); ‒ пачынаючы з 181-га каляндарнага дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, – стаўка рэфінансавання НБ РБ + 8,75 п.п. |
‒ на працягу першых 180 каляндарных дзён з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, ‒ стаўка рэфінансавання НБ РБ + 7,75 п.п. (фіксаваная стаўка); ‒ пачынаючы з 181-га каляндарнага дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, – стаўка рэфінансавання НБ РБ + 8,25 п.п. |
|
Тэрмін крэдыту* |
Да 7 гадоў |
Да 10 гадоў |
|
Спосаб прадастаўлення крэдыту |
Безнаяўным пералічэннем на рахункі трэціх асоб |
|
|
Парадак выплаты працэнтаў |
За фактычны час карыстання крэдытам |
|
|
Спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы |
Паручыцельства фізічных асоб | |
*Вяртанне (пагашэнне) асноўнага доўгу па крэдыце ажыццяўляецца з наступнага месяца пасля заканчэння 6 каляндарных месяцаў, наступных за месяцам заключэння крэдытнага дагавору.
- Дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (паручыцеля).
- Дакументы, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля) за 3 апошнія месяцы: даведкі аб даходах (па даручэнні кліента фарміруецца выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк» на які залічваецца даход). Заяўнікам (паручыцелем) могуць не прадастаўляцца дакументы, якія пацвярджаюць памер заработнай платы (грашовага забеспячэння), за выключэннем фізічных асоб, якія атрымліваюць пенсію пры ажыццяўленні працоўнай дзейнасці.
- Дагавор куплі-продажу аўтамабіля, электрамабіля з яго копіяй. Пры набыцці электрамабіля, таксама выпіска (з яе копіяй) з электроннага пашпарта транспартнага сродку з пазначэннем тыпу рухавіка, выдадзеная і завераная юрыдычнай асобай (індывідуальным прадпрымальнікам) – прадаўцом электрамабіля на папяровым носьбіце для знешняга прадстаўлення ў адпаведнасці з патрабаваннямі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2010 №1086 (пры куплі электрамабіля ў фізічнай асобы ‒ пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку на імя прадаўца электрамабіля з яго копіяй).
-
згода заяўніка (паручыцеля) на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка;
-
згода заяўніка (паручыцеля) на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы;
- згода заяўніка (паручыцеля) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС.
Для індывідуальных прадпрымальнікаў дадаткова
арыгінал ліцэнзіі (пры наяўнасці) / пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі с его копией;
звесткі аб даходах ІП за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам;
даведка аб руху грашовых сродкаў па рахунку за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам, аб наяўнасці/адсутнасці абмежаванняў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку;
выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам*.
*прадастаўляецца плацельшчыкам адзінага падатку.
Для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам.
звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам;
паведамленне аб прысваенні УНП, устаноўленай формы падатковага органа, ліцэнзія (пры наяўнасці);
выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам.
Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).