Патрабаванні да заяўніку:
Крэдыт прадастаўляецца пры афармленні заяўкі праз каналы ДБА[1]
[1] да каналаў ДБА адносяцца вэб-сайт банка (пры ідэнтыфікацыі з выкарыстаннем даных, якія размяшчаюцца ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі( МСІ)), сістэмы «М-банкінг», «Інтэрнэт-банкінг».
Пры афармленні заяўкі ў сістэме «М-банкінг» фізічным асобам даступны сэрвіс па афармленні крэдытаў з дапамогай QR–кода. Скарыстацца магчымасцю афармлення крэдыту па QR–кодзе ў партнёраў банка можна пры наяўнасці адпаведнай наклейкі аб аплаце з выкарыстаннем QR–кода фінтэх-стартапа Cashew.
-
дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў (за выключэннем фізічных асоб, якія з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, асобамі, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць або дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам;
- фізічным асобам — трымальнікам дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі, віртуальнай карткі ААТ "ААБ Беларусбанк" у беларускіх рублях.
Перавагі крэдыту
- Афармленне крэдыту без паручыцеляў і страховак;
- Адсутнасць дадатковых камісій і плацяжоў за карыстанне крэдытам;
- Самастойнае запаўненне анлайн-заяўкі на крэдыт на карпаратыўным вэб-сайце банка, з выкарыстаннем паслугі "М-Банкінг", Інтэрнэт-банкінг (пасля атрымання інфармацыі аб нумары дагавору ад арганізацыі гандлю (сэрвісу), якая заключыла дагавор на аказанне паслуг з банкам);
- Магчымасць афармленне крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах у памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднемесячнага чыстага даходу, які не перавышае 25 базавых велічыняў (для грамадзян, дасягнуўшых агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, – 20 базавых велічыняў);
- Зручныя спосабы пагашэння крэдыту (у інфакіёсках банка, праз сістэму "Інтэрнэт-банкінг" і паслугу "М-банкінг", Аўтааплата).
Умовы
Від крэдыту |
Партнёр Online да |
Партнёр Online да |
Партнёр Online да |
Партнёр Online да |
Партнёр Online да |
Партнёр Online да |
---|---|---|---|---|---|---|
Памер крэдыту |
у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка у памеры, якi не перавышае 500 базавых велічыняў, але не менш за 50,0 рублёў. |
|||||
Працэнтная стаўка[2] |
0,000001 | 0,000001 |
0,000001 |
стаўка рэфінансавання НБ РБ на дату заключэння крэдытнага дагавору – 4,0 п.п.[2] |
стаўка рэфінансавання НБ РБ на дату заключэння крэдытнага дагавору – 2,0 п.п.[2] |
стаўка рэфінансавання НБ РБ на дату заключэння крэдытнага дагавору – 1,0 п.п.[2] |
Тэрмін крэдыту |
да 2 месяцаў | да 3 месяцаў |
да 6 месяцаў |
да 9 месяцаў |
да 12 месяцаў |
да 24 месяцаў |
Спосаб прадастаўлення крэдыту |
(безнаяўным пералічэннем на рахункі трэціх асоб для набыцця тавараў (работ, паслуг)) |
|||||
Парадак аплаты працэнтаў |
за фактычны час карыстання крэдытам |
|||||
Забеспячэнне |
няўстойка |
Пералік арганізацый – партнёраў па крэдыце «Партнёр Online»
[2] У крэдытным дагаворы пазначаецца памер гэтай часткі працэнтнай стаўкі ў абсалютным значэнні на дату заключэння крэдытнага дагавору. Пры змяненні стаўкі рэфінансавання НБ РБ памер працэнтнай стаўкі па раней заключаных крэдытных дагаворах не змяняецца, калі іншае не прадугледжана крэдытным дагаворам.
[3] Афармленне заяўкі на крэдыт на тэрмін да 2 месяцаў ажыццяўляецца ў сістэме "Інтэрнэт-банкінг" і на карпаратыўным вэб-сайце банка (пры ідэнтыфікацыі з выкарыстаннем даных, якія змяшчаюцца ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ)).