Бяспечнае выкарыстанне карткі

Меры бяспекі пры рабоце з прыкладаннем М-банкінг

Меры бяспекі пры рабоце з сістэмай Інтэрнэт-банкінг

Меры бяспекі пры выкарыстанні плацежных прыкладанняў SamsungPay, BelarusbankPay, BelarusbankPay

Агульныя меры бяспекі пры выкарыстанні карткі

Перадача карткі або яе рэквізітаў, лагіна (ідэнтыфікатара карыстальніка), пастаяннага пароля, аднаразовых пароляў, карты кодаў, прызначаных для доступу і пацвярджэння аперацый у дыстанцыйных каналах абслугоўвання, іншай асобе (у тым ліку работніку банка) азначае, што Вы прадастаўляеце магчымасць іншым асобам праводзіць аперацыі па рахунках.

Дыстанцыйныя каналы абслугоўвання:

  • прыкладанне М-банкінг;
  • сістэма Інтэрнэт-банкінг;
  • плацежныя прыкладанні SamsungPay, BELARUSBANK Pay;
  • банкаматы, інфакіёскі, плацежныя тэрміналы.

Меры бяспекі пры рабоце з прыкладаннем М-банкінг

Прыкладанне рэгіструецца на нумар мабільнага тэлефона. Для рэгістрацыі прыкладання на пазначаны Вамі нумар тэлефона накіроўваецца SMS-паведамленне з кодам рэгістрацыі. Далей неабходна дадаць картку, выкарыстоўваючы адзін са спосабаў:

  • код SMS-банкінгу;
  • накіроўваемы SMS-паведамленнем код актывацыі;
  • пароль 3D-Secure.

Нікому не паведамляйце код SMS-банкінгу, коды рэгістрацыі і актывацыі, пароль 3D-Secure.

Дадаткова на Ваш нумар тэлефона прыйдуць SMS-паведамленні з інфармацыяй аб рэгістрацыі прыкладання, аб актывацыі карткі.

Калі вы не выконвалі дзеянні па ўстаноўцы/пераўстаноўцы прыкладання, але атрымалі адно з названых SMS-паведамленняў ад банка, то хутчэй за ўсё Вас увялі ў зман і ад Вашага імя ініцыіравалі ўстаноўку/пераўстаноўку прыкладання, папярэдне выманіўшы ў Вас нумар тэлефона і рэквізіты карткі (нумар, тэрмін дзеяння і/або трохзначны код на абароце).

У такім выпадку варта неадкладна заблакіраваць картку, патэлефанаваўшы ў службу сэрвісу кліентаў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» па нумары: +375 (17) 299 25 25, і звярнуцца ў банк па пытанні замены карткі.

Меры бяспекі пры рабоце з сістэмай Інтэрнэт-банкінг

Для ўваходу ў сістэму Інтэрнэт-банкінг Вам неабходна ўвесці лагін (ідэнтыфікатар карыстальніка), пастаянны пароль і код з карты кодаў або пацвердзіць уваход атрыманым на тэлефон кодам (калі ўключана гэта функцыя).

Нікому не паведамляйце даныя для ўваходу ў сістэму Інтэрнэт-банкінг (у тым ліку родным, сябрам). У выпадку калі даныя ў Вас усё ж такі выманілі, варта ў тэрміновым парадку змяніць пароль для ўваходу ў сістэму Інтэрнэт-банкінг або заблакіраваць акаунт (па званку ў Кантакт-цэнтр банка).

Заўсёды правярайце, што ўстаноўлена абароненае ssl-злучэнне з афіцыйным сайтам (https://ibank.asb.by/wps/portal/ibank/Home/login/).

У акне браўзера павінна быць выява, што абазначае наяўнасць абароненага злучэння, якая адрозніваецца ў залежнасці ад браўзера. Напрыклад, у браўзеры Microsoft Internet Explorer у правай частцы адраснага радка размяшчаецца жоўты замочак, а ў Mozilla Firefox - зялёны замочак.

Ажыццяўляйце ўваход у сістэму Інтэрнэт-банкінг з афіцыйнага сайта банка, не пераходзьце па падазроных спасылках.

Меры бяспекі пры выкарыстанні плацежных прыкладанняў SamsungPay, BelarusbankPay

Для актывацыі прыкладання неабходна выкарыстоўваць праверачныя коды і рэквізіты карткі.

Нікому не паведамляйце праверачныя коды і рэквізіты карткі.

Агульныя меры бяспекі пры выкарыстанні карткі

  • Захоўвайце сваю картку ў недаступным для навакольных месцы.
  • Каб пазбегнуць выкарыстання Вашай карткі трэцяй асобай захоўваеце ПІН-код асобна ад карткі, выключыўшы адначасовы доступ да іх (напрыклад, у адным кашальку), не пішыце ПІН-код на карце.
  • Ні пры якіх абставінах не паведамляйце свой ПІН-код нікому, у тым ліку супрацоўнікам банка, не ўводзьце ПІН-код пры рабоце ў сетцы Інтэрнэт.
  • Не перадавайце картку і яе рэквізіты іншай асобе, за выключэннем прадаўца (касіра).
  • Не прыслухоўвайцеся да парад трэціх асоб, а таксама не прымайце іх дапамогу пры правядзенні аперацый. Пры неабходнасці звярніцеся да супрацоўнікаў ва ўстанове банка.
  • Падключайце SMS-апавяшчэнне аб расходных аперацыях.
  • Пры атрыманні ад банка SMS-паведамлення з кодамі рэгістрацый, актывацый, пацвярджэнняў і інш. уважліва чытайце інфармацыю ў паведамленні.
  • Для пералічэння грашовых сродкаў на Вашу картку дастаткова паведаміць нумар карткі і яе тэрмін дзеяння. Іншыя рэквізіты карткі не патрабуюцца і дадатковым паролем аперацыя па залічэнні грашовых сродкаў на Вашу картку не правяраецца.