Часта задаваемыя пытанні

Што такое Інтэрнэт-аблігацыі?

Інтэрнэт-аблігацыі - гэта аблігацыі для фізічных асоб, эмітаваныя ў бездакументарнай форме і рэалізуюцца ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк». У сістэме «Інтэрнэт-банкінг» размяшчаюцца як асобныя выпускі бездакументарных аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк», так і карпаратыўных эмітэнтаў, з якімі банкам заключаны адпаведны дагавор.

Што неабходна для таго, каб купіць Інтэрнэт-аблігацыі?

Для набыцця аблігацый Вам неабходна мець плацежную карту ААТ «ААБ Беларусбанк» і быць карыстальнікам сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк».

Як купіць Інтэрнэт-аблігацыі?

Для набыцця Інтэрнэт-аблігацый увайдзіце ў сістэму «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк» са сваімі аўтарызацыйнымі данымі.

Крок 1: увайдзіце ў раздзел «Каштоўныя паперы» / «Набыць аблігацыі» і выберыце з прапанаванага пераліку размяшчаемых банкам аблігацый выпуск аблігацый для набыцця. Для азнаямлення з Праспектам эмісіі аблігацый неабходна націснуць кнопку «Больш падрабязна». Для прадаўжэння аперацыі куплі аблігацыі націсніце кнопку «Набыць».

Крок 2: увядзіце жаданую колькасць выбраных аблігацый для набыцця. Разлік агульнага кошту набываемых аблігацый можна ажыццявіць па кнопцы «Разлічыць суму куплі». Уведзеная Вамі колькасць аблігацый будзе забраніравана банкам да моманту іх аплаты (у выпадку неаплаты забраніраваных аблігацый на працягу 20 хвілін браніраванне з аблігацый здымаецца і яны вяртаюцца ў адкрыты продаж).

Крок 3: з прапанаванага пераліку Вашых плацежных карт выберыце карту, з якой будуць спісаны грашовыя сродкі ў аплату набываемых аблігацый. Набыццё Інтэрнэт-аблігацый можа быць аплачана як валютнай, так і рублёвай картай.

Крок 4: з прапанаванага пераліку Вашых плацежных карт выберыце карту, на якую будуць залічвацца выплаты па набытых Вамі Інтэрнэт-аблігацыях (працэнты і сума пагашэння).

Крок 5: азнаёмцеся з тэкстам сфарміраванай сістэмай «Інтэрнэт-банкінг» Аферты на заключэнне дагавору продажу Інтэрнэт-аблігацый. Націск Вамі кнопкі «Я прымаю ўмовы дагавору» з'яўляецца афіцыйным пацвярджэннем інфармаванасці і згоды з усімі ўмовамі эмісіі аблігацый, умовамі іх продажу банкам, узаемнымі правамі і абавязкамі бакоў па дагаворы.

Крок 6: пацвердзіце куплю Інтэрнэт-аблігацый, націснуўшы кнопку «Аплаціць». Пасля гэтага з Вашага рахунку спісваюцца грашовыя сродкі ў суме дагавору. Пасля аплаты Інтэрнэт-аблігацый яны будуць залічаны на Ваш рахунак «дэпо» на працягу працоўнага дня, наступнага за днём іх аплаты.

Праглядзець інфармацыю аб набытых аблігацыях, якія захоўваюцца на рахунку «дэпо», можна ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» / «Каштоўныя паперы» / «Рахунак «дэпо».

Якія аблігацыі прадаюцца праз Інтэрнэт-банкінг?

У сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк» размяшчаюцца эмітаваныя ў бездакументарнай форме Інтэрнэт-аблігацыі ААТ «ААБ Беларусбанк», а таксама карпаратыўных эмітэнтаў, з якімі банкам заключаны адпаведны дагавор. Асаблівасць Інтэрнэт-аблігацый у тым, што яны не друкуюцца на спецыяльных бланках і не выдаюцца на рукі інвестару (пакупніку), а залічваюцца на спецыялізаваны рахунак інвестара - рахунак «дэпо» (па аналогіі з безнаяўнымі грашыма). Таму для набыцця такіх аблігацый няма неабходнасці наведваць аддзяленне банка. Аперацыю можна здзейсніць, не выходзячы з дому.

Калі ў мяне не будзе на руках папяровых абліацый, то што будзе з’яўляцца пацвярджэннем таго, што яны ў мяне ёсць?

У адпаведнасці з заканадаўствам пацвярджэннем права ўласнасці на бездакументарную каштоўную паперу з’яўляецца выпіска па рахунку «дэпо» - спецыяльным рахунку, прызначаным для ўліку правоў на бездакументарныя каштоўныя паперы. Пасля набыцця аблігацый яны будуць залічаны на Ваш рахунак «дэпо». Праглядзець стан Вашага рахунку «дэпо» можна ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ва ўкладцы «Счета» → «Ценные бумаги» → «Счет «депо»». У любым дэпазітарным офісе банка пры неабходнасці можна атрымаць завераную выпіску на папяровым носьбіце. 

Ці магу я купіць Інтэрнэт-аблігацыі, калі ў мяне няма рахунку «дэпо»?

У выпадку, калі ў Вас адсутнічае дзеючы рахунак «дэпо» ў дэпазітарыі ААТ «ААБ Беларусбанк», ён будзе адкрыты Вам аўтаматычна і бясплатна пасля здзяйснення аперацыі па набыцці Інтэрнэт-аблігацый у сістэме «Інтэрнэт-банкінг». Гэты ж рахунак «дэпо» будзе выкарыстоўвацца і для залічэння Інтэрнэт-аблігацый, якія будуць набывацца Вамі пасля.

Калі я змагу ўбачыць набытыя Інтэрнэт-аблігацыі на сваім рахунку «дэпо»?

Набытыя Інтэрнэт-аблігацыі будуць залічаны на Ваш рахунак «дэпо» на працягу працоўнага дня, наступнага за днём іх аплаты. Пасля гэтага Вы зможаце ўбачыць іх на Вашым рахунку «дэпо» ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ва ўкладцы «Счета» → «Ценные бумаги» → «Счет «депо»».

Ці ёсць абмежаванні на куплю Інтэрнэт-аблігацый?

Набываць Інтэрнэт-аблігацыі можна ў межах іх астатку, які маецца  для продажу.

У якой валюце прадаюцца Інтэрнэт-аблігацыі?

Інтэрнэт-аблігацыі ААТ «ААБ Беларусбанк» прадаюцца за валюту іх наміналу (беларускія рублі).

Інтэрнэт-аблігацыі карпаратыўных эмітэнтаў у адпаведнасці з валютным заканадаўствам прадаюцца ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» банка толькі за беларускія рублі, незалежна ад валюты іх наміналу (па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату куплі).

Ці магу я аплаціць карпаратыўныя Інтэрнэт-аблігацыі, якія прадаюцца за беларускія рублі, плацежнай картай банка ў замежнай валюце?

Так, можаце. Аплата карпаратыўных Інтэрнэт-аблігацый можа быць здзейснена як картай да рахунку, які адкрыты ў беларускіх рублях, так і картай да рахунку, які адкрыты ў замежнай валюце. Пры куплі карпаратыўных Інтэрнэт-аблігацый з рахунку, адкрытага ў замежнай валюце, будзе аўтаматычна праведзена канвертацыя валюты ў беларускія рублі па курсе, устаноўленым у ААТ «ААБ Беларусбанк» для плацежных карт на момант аплаты.

Што мне трэба зрабіць, каб атрымаць працэнты па Інтэрнэт-аблігацыях?

Для атрымання даходу па набытых Вамі Інтэрнэт-аблігацыях ніякіх дзеянняў ажыццяўляць не патрэбна. Даход будзе выплачаны эмітэнтам аблігацый самастойна ў даты, вызначаныя ў Праспекце эмісіі Інтэрнэт-аблігацый, на рахунак, пазначаны Вамі пры іх куплі ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг».

Ці трэба пры куплі Інтэрнэт-аблігацый плаціць якія-небудзь камісіі банку?

Не, пры куплі як аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк», так і карпаратыўных Інтэрнэт-аблігацый у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» камісіі не спаганяюцца. Рахунак «дэпо» для залічэння набытых Вамі Інтэрнэт-аблігацый таксама адкрываецца бясплатна.

Што патрэбна зрабіць для пагашэння Інтэрнэт-аблігацый?

Пагашэнне Інтэрнэт-аблігацый - гэта вяртанне эмітэнтам аблігацый грашовых сродкаў, укладзеных кліентам у Інтэрнэт-аблігацыі, з выплатай належных працэнтаў. Працэс пагашэння Інтэрнэт-аблігацый ажыццяўляецца аналагічна выплаце даходу па аблігацыях - без асобнай працэдуры прад'яўлення іх да аплаты. Інтэрнэт-аблігацыі будуць пагашаны эмітэнтам аблігацый у вызначаную эмісійнымі дакументамі дату іх пагашэння шляхам пералiчэння належных Вам грашовых сродкаў на рахунак, пазначаны Вамі пры куплі аблігацый у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» (або атрыманай банкам ад Вас заяве аб змяненні рэквізітаў рахунку для атрымання выплат па аблігацыях).

Ці магу я датэрмінова забраць грошы, укладзеныя ў Інтэрнэт-аблігацыі?

Умовы датэрміновага пагашэння любых аблігацый вызначаюцца Праспектам эмісіі гэтых аблігацый.

Аднак другасны рынак гэтых аблігацый не абмежаваны, гэта значыць Вы можаце перапрадаць іх другой фiзiчнай асобе да наступлення тэрміну пагашэння. Пры гэтым звяртаем Вашу ўвагу на неабходнасць захавання патрабаванняў валютнага заканадаўства (разлікі паміж фізічнымі асобамі-рэзідэнтамі РБ па здзелках з валютнымі аблігацыямі могуць ажыццяўляцца толькі ў беларускіх рублях).

Здзелкі з Інтэрнэт-аблігацыямі на другасным рынку ажыццяўляюцца па-за сістэмай «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк». Для афармлення здзелкі продажу Інтэрнэт-аблігацый Вам неабходна звярнуцца да прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер, у тым ліку ў любы з пунктаў брокерскага абслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк». Тарыфы банка за аказанне брокерскіх паслуг.

Прыклад разліку бягучага кошту (цаны) Інтэрнэт-аблігацый

Для прыкладу разлічым бягучы кошт аблігацый ТАА «Еўрагандаль» 25-га выпуску.

Згодна з Праспектам эмісіі аблігацый бягучы кошт Інтэрнэт-аблігацыі разлічваецца на дату ажыццяўлення аперацыі па наступнай формуле:

С = Нп + Дн, дзе:

С – бягучы кошт аблігацыі;

Нп – намінальны кошт аблігацыі;

Дн – накоплены працэнтны даход па аблігацыі.

Накоплены працэнтны даход разлічваецца па формуле:

           Нп x Пп          Т365     Т366

Дн = ––––––– х (–––– + ––––), где:

            100           365      366

Дн – накоплены працэнтны даход;

Нп – намінальны кошт аблігацыі;

Пп – стаўка працэнтнага даходу па аблігацыі;

Т – перыяд налічэння працэнтнага даходу (дзён), вызначаемы з даты пачатку размяшчэння аблігацыі (з даты выплаты працэнтнага даходу за папярэдні перыяд) па дату разліку бягучага кошту аблігацыі. Дзень пачатку размяшчэння (дата выплаты працэнтнага даходу за папярэдні перыяд) і дзень разліку бягучага кошту лічацца адным днём;

Т365(366) – колькасць дзён перыяду налічэння працэнтнага даходу, якая прыходзіцца на каляндарны год, які складаецца з 365(366) дзён.

Разлічваем бягучы кошт адной Інтэрнэт-аблігацыі ТАА «Еўрагандаль» 25-га выпуску па стане на 13 сакавіка 2023 года:

намінальны  кошт аблігацыі – 1 000 долараў ЗША;

стаўка працэнтнага даходу – 10 % гадавых;

перыяд налічэння працэнтнага даходу складае 67 дзён (з даты выплаты даходу за папярэдні працэнтны перыяд - 05.01.2023, па дату разліку бягучага кошту – 13.03.2023 уключна);

увесь перыяд прыпадае на 2023 год, які складаецца з 365 дзён.

Такім чынам, бягучы кошт у валюце наміналу аблігацый роўны:

 

                    1000 x 10           67

С = 1000 + --------------  х  --------  = 1018,36 долараў ЗША.

                        100               365  

Улічваючы, што ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам продаж аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, ажыццяўляецца за беларускія рублі па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату здзелкі, цана адной аблігацыі ТАА «Еўрагандаль» 25-га выпуску па стане на 13.03.2023 складзе:

1018,36 * 2,8468 = 2 899,07 бел. руб.