Інтэрнэт-аблігацыі

ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе размяшчэнне ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» як аблігацый уласнай эмісіі, так і аблігацый карпаратыўных эмітэнтаў.

Аблігацыі ААТ «ААБ Беларусбанк», якія размяшчаюцца ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг»

 

Інтэрнэт-аблігацыі ААТ "ААБ Беларусбанк", якія знаходзяцца ў абарачэнні, размяшчэнне якіх завершана

 

 Параметры эмісіі дзвесце сорак пятага выпуску аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк» для фізічных асоб (Інтэрнэт-аблігацыі)

Найменне параметра

245 выпуск

Дата дзяржаўнай рэгістрацыі выпуску

24.08.2022

Форма эмісіі

Бездакументарная, у выглядзе запісаў на рахунках «дэпа»

Намінальны кошт

1 000 беларускіх рублёў

Аб’ём эмісіі

30 000 000 беларускіх рублёў

Стаўка працэнтнага даходу, % гадавых

Пераменная працэнтная стаўка ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (з улікам яе змянення), павялічанай на 4 працэнтныя пункты

(устаноўлена рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 29.08.2022 (пратакол № 9))

Забеспячэнне

Без забеспячэння, у межах памеру нарматыўнага капіталу Банка

Перыяд размяшчэння

з 01.09.2022 па 28.02.2023

Тэрмін абарачэння

396 каляндарных дзён (з 01.09.2022 па 02.10.2023)

Дата пагашэння

02.10.2023

Перыядычнасць выплаты даходу

1 раз пры пагашэнні аблігацый (02.10.2023)

Парадак размяшчэння аблігацый

Размяшчэнне ажыццяўляецца па бягучым кошце шляхам адкрытага продажу фізічным асобам на неарганізаваным рынку з выкарыстаннем сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк»

Рэжым абслугоўвання пры куплі

Здзелка ажыццяўляецца ў рэжыме анлайн, кругласутачна, залічэнне аблігацый на рахунак «дэпа» пакупніка – на наступны працоўны дзень

Датэрміновы выкуп / датэрміновае пагашэнне па патрабаванні інвестара

Не ажыццяўляецца

Датэрміновае пагашэнне па ініцыятыве банка

Па рашэнні ўпаўнаважанага органа Банка.

Магчымасць перапродажу аблігацый на другасным рынку

Не абмежавана (продаж іншай фізічнай асобе)*

* Здзелкі куплі-продажу аблігацый на другасным рынку ажыццяўляюцца ў гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» з выкарыстаннем паслуг біржавога брокера, а таксама на неарганізаваным рынку з абавязковай рэгістрацыяй здзелкі ў прафесійнага ўдзельніка рынку каштоўных папер. Паслугі па продажы Інтэрнэт-аблігацый можна атрымаць у кропках брокерскага абслугоўвання фізічных асоб.

Праспект эмісіі аблігацый 245 выпуску

Кароткая інфармацыя аб эмісіі аблігацый 245 выпуску

Карпаратыўныя аблігацыі, якія размяшчаюцца ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг»

Эмітэнт, выпуск

Валюта

Стаўка

Намінальная вартасць

Выплата даходу

Пагашэнне

Аферта

ТАА "Свісс Лізінг"
1 выпуск

USD

7,77 % (в 1-4 працэнтныя перыяды),

 з 01.04.2023 - 8,88%

 5000 1 раз у паўгоддзе, у BYN  01.04.2026
у BYN 
 11.04.2022, 11.04.2023, 11.04.2024, 11.04.2025
у BYN

ТАА "Свісс Лізінг",  
2 выпуск

USD

8,88% фіксаваная

1000 штоквартальна ў BYN 01.08.2031
у BYN
17.06.2022, 19.06.2023, 19.06.2024, 19.06.2025,
19.06.2026,
18.06.2027,
19.06.2028
19.06.2029,
19.06.2023
у BYN

Прыватнае прадпрыемства "ГД "Фарсаж Інструмент Бел",  
3 выпуск

USD

9,00% фіксаваная

1000 штоквартальна, у BYN 17.07.2026
у BYN
26.08.2022, 28.08.2023, 27.08.2024, 27.08.2025
у BYN

ООО "ЕВРОТОРГ",
25 выпуск

USD

10,00 %
фиксированная

1 000

ежеквартально
в BYN

29.09.2028
в BYN

-

Увага! Актуальны рэшту Інтэрнэт-аблігацый для продажу адлюстроўваецца ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг».

Карпаратыўныя Інтэрнэт-аблігацыі, што знаходзяцца ў абарачэнні, размяшчэнне якіх завершана

Эмітэнт, выпуск

Валюта

Стаўка

Намінальная вартасць

Выплата даходу

Пагашэнне

Аферта

ААА "ЕЎРАГАНДАЛЬ",
23 выпуск

USD

7,0 %
фіксаваная

1000

штоквартальна, у BYN

25.11.2026
у BYN

-

ТАА «Знешнеэканамічная Лізінгавая Кампанія», 2 выпуск

USD

8 %
фіксаваная

1000

штоквартальна, у BYN

01.12.2022
у BYN

01.03.2021,

01.03.2022
у BYN

ЗАТ «Еўраопт», выпуск 5

USD

6,2 %
фіксаваная

500

адзін раз у тры месяцы, у BYN

12.01.2024
в BYN 

04.01.2024
в BYN

ЗАТ «Еўраопт», выпуск 6

USD

6,2 %
фіксаваная

500

штоквартальна, у BYN

12.01.2024
в BYN

04.01.2024
в BYN

ААТ «Тураўскі малочны камбінат», 4 выпуск

USD

6,5 %
фіксаваная

1 000

адзін раз у 6 месяцаў, у BYN

09.08.2023

10.11.2020

(у памеры не больш за 10 % ад аб’ёму размешчаных аблігацый)
10.08.2021, 10.08.2022

(у памеры не больш за 25 % ад аб’ёму размешчаных аблігацый на кожную з пазначаных дат датэрміновага выкупу)

ТАА «Хлебазавод № 10»,
1 выпуск

USD  7,0 %
фіксаваная
 500 штоквартальна,
у BYN 
 29.11.2024
у BYN
штоквартальная
у даты выплаты даходу, у BYN 

ТААА «Мiкрi Лiзiнг», 3 выпуск

USD

8,5 % фiксаваная

500

штоквартальная,
у BYN

29.12.2023
у BYN

15.12.2021
15.12.2022

ААА "ЕЎРАГАНДАЛЬ",
24 выпуск

USD

10 %
фіксаваная

1000

штоквартальна ў BYN

01.10.2026
у BYN

-

 Відэаролік «Як купіць Інтэрнэт-аблігацыі»

Інтэрнэт-аблігацыі – гэта аблігацыі для фізічных асоб, якія рэалізуюцца ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг». Яны эмітаваны ў бездакументарнай форме (г.зн. у выглядзе запісаў на рахунках аналагічна безнаяўным грашам) і з’яўляюцца «прасунутай версіяй» традыцыйных папяровых аблігацый.

Для набыцця аблігацый Вам неабходна быць карыстальнікам сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк». Калі Вы яшчэ не падключылі Інтэрнэт-банкінг – скарыстайцеся магчымасцю анлайн рэгістрацыі на сайце www.ibank.asb.by.

Інтэрнэт-аблігацыі маюць шэраг пераваг не толькі ў параўнанні з дакументарнымі аблігацыямі, але і з банкаўскімі дэпазітамі:

 

размяшчэнне Інтэрнэт-аблігацый

Зручнасць

 

 

 

  • магчымасць набываць аблігацыі кругласутачна, не выходзячы з дому;
  • магчымасць аплаціць аблігацыі ААТ "ААБ Беларусбанк" або карпаратыўных эмітэнтаў як  валютнай, так і рублёвай плацежнай картай;
  • атрыманне даходу па аблігацыях (купона і сумы пагашэння) без наведвання банка;
  • усе выплаты па аблігацыях ажыццяўляюцца «аўтаматычна» строга ў вызначаныя даты;
  • пастаянны доступ да прагляду свайго рахунку «дэпо» ў рэжыме анлайн.

 

iнтэрнэт-аблігацыі

Выгада

 

 

 

  • ніякіх камісій пры куплі аблігацый і атрыманні даходу па іх;
  • бясплатнае і дыстанцыйнае адкрыццё рахунку «дэпо» ў дэпазітарыі банка для захоўвання набытых аблігацый;
  • магчымасць датэрмінова вярнуць укладзеныя сродкі шляхам продажу аблігацый да тэрміну пагашэння на другасным рынку (у адрозненні ад безадзыўных дэпазітаў на аналагічны тэрмін);
  • даход па аблігацыях не абкладаецца падаходным падаткам.

 

купля Інтэрнэт-аблігацый

Надзейнасць

 

 

 

  • поўнасцю выключана рызыка страты  аблігацый, паколькі яны захоўваюцца на персаніфікаваным рахунку «дэпо» ў дэпазітарыі ААТ «ААБ Беларусбанк».

 

ЧАСТА ЗАДАВАЕМЫЯ ПЫТАННІ