Крэдыт «Удалае абнаўленне» на рэфінансаванне спажывецкіх крэдытаў

udachnoe_obnovlenie

icon-big-1

Да 7 гадоў
Тэрмін крэдыту

Максімальны памер крэдыту
вызначаецца без уліку плацяжоў па
рэфінансуемым крэдыце

Магчымасць атрымання
дадатковай
сумы крэдыту наяўнымі грашамі
або на банкаўскую картку

icon-5

14,4%
Стаўка

 

icon3Патрабаванні да заяўніка

Крэдыт прадастаўляецца:

  • дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў.

  • на рэфінансаванне запазычанасці па крэдыце(-ах) на спажывецкія патрэбы (у т.л. авердрафтных крэдытах) у беларускіх рублях.

icon4Перавагі крэдыту

  • Максімальны памер крэдыту вызначаецца без уліку плацяжоў па рэфінансуемым крэдыце.
  • Магчымасць атрымання дадатковай сумы крэдыту, якая перавышае астатак асноўнага доўгу па рэфінансуемых крэдытах
  • Магчымасць афармлення крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах у памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, які не перавышае 25 базавых велічыняў (для грамадзян, дасягнуўшых агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, – 20 базавых велічыняў).
  • Зручныя спосабы пагашэння крэдыту (у інфакіёсках банка, праз сістэмы Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, Аўтааплата).
icon2Умовы

Памер крэдыту:

У межах крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 100,0 рублёў*

* Фізічным асобам, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую, рамесную або іншую дзейнасць, не патрабуючую рэгістрацыі ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам – у памеры, які не перавышае 600 базавых велічыняў, у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 100,0 рублёў

Працэнтная стаўка:

Стаўка рэфінансавання НБ + 4,9 п.п.

Тэрмін крэдыту:

Да 7 гадоў

Спосаб прадастаўлення крэдыту:

  • Безнаяўным пералічэннем на пагашэнне асноўнага доўгу па рэфінансуемым(ых) крэдыце (ах);
  • Выдача дадатковай сумы крэдыту наяўнымі грашамі або пералічэннем на дэбетавую картку банка.

Парадак выплаты працэнтаў:

За фактычны час карыстання крэдытам

Спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы:

Няўстойка*, паручыцельства фізічных асоб, залог і іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам РБ, акрамя страхавання рызыкі невяртання крэдыту

(памер крэдыту пад няўстойку не можа перавышаць 400 базавых велічыняў на дату рэгістрацыі заявы-анкеты, для грамадзян, якія знаходзяцца ва ўзросце ад 65 да 70 гадоў - 100 базавых велічынь на дату рэгістрацыі заявы-анкеты)

*Для грамадзян Рэспублікі Беларусь, не, не дасягнуўшых 70-гадовага ўзросту на дату рэгістрацыі заявы-анкеты

Крэдыт прадастаўляецца пры адначасовым выкананні наступных умоў:

  • крэдытны дагавор (дагавор авердрафтнага крэдытавання) па рэфінансуемым крэдыце на імя заяўніка;
  • па рэфінансуемым крэдыце адсутнічае астатак нявыкарыстанай крэдытнай лініі;
  • скончаны (спынены) тэрмін авердрафту па авердрафтных крэдытах, аднаўлення крэдытнай лініі па крэдытах з аднаўляльнай крэдытнай лініяй;
  • па рэфінансуемым крэдыце адсутнічае непагашаная пратэрмінаваная запазычанасць (дапускаецца наяўнасць не больш за два выпадкі парушэнняў дысцыпліны пагашэння штомесячных плацяжоў па асноўным доўгу і (або) працэнтах тэрмінам ад 8 да 30 (уключна) каляндарных дзён па кожным рэфінансуемым крэдыце);
  • да заканчэння тэрміну вяртання рэфінансаванага крэдыту застаецца не менш за 90 каляндарных дзён (за выключэннем авердрафтнага крэдыту);
  • па кожным рэфінансуемым крэдыце іншых банкаў заяўнікам здзейснена не менш за два плацяжы ў лік пагашэння крэдытаў.
icon1Неабходныя дакументы