Добраахвотнае страхаванне медыцынскіх расходаў «З абаронай ад кляшча»

Аформіць на сайце Аформіць ва ўстанове Аформіць у Інтэрнэт-банкінге

1
2

Страхавая абарона

3

Да 1600 рублёў на медпаслугі
+
да 4000 рублёў пры захворванні клешчавымі інфекцыямі

4

Арзанізацыя медыцынскай дапамогі па ўсёй рэспубліцы

4

Зніжкі пры сямейным страхаванні

Любіце адпачываць на прыродзе ці праводзіць выхадныя з роднымі на дачы? Аформіце страхавы поліс «З абаронай ад кляшча» і будзьце ўпэўнены – непрыемнасці не сапсуюць планы.

Поліс пакрые расходы на:

  • Выдаленне кляшча
  • Лекі
  • Даследаванне кляшча ў лабараторыі на інфекцыі
  • Кансультацыю ўрача i аналіз крыві
  • Лячэнне ў стацыянары

Тарыфы:

Колькасць застрахаваных асоб, К

1

2

3

4

5

Пры заключэнні ў аддзяленнях банку

Страхавая прэмія, бел. рублёў

16,00

30,72

43,44

57,92

69,20

Пры заключэнні анлайн

Страхавая прэмія, бел. рублёў

14,48

27,68

38,88

51,84

61,60

Страхавая прэмія для членаў Клубаў ў рамках праграм лаяльнасці, бел. рублёў

13,84

25,92

36,96

49,28

57,20

Дадатковыя ўмовы

  • Страхавая сума 1 600 рублёў
  • Дагавор страхавання ўступае ў сілу з 5 дня, наступнага за днём яго заключэння, і дзейнічае 1 год.
  • Узрост застрахаваных асоб не абмежаваны.
  • Па адным дагаворы страхавання можа быць застрахавана да 5 чалавек.

Як аформіць дагавор страхавання

Як аформіць дагавор страхавання анлайн

  1. Выберыце страхавую паслугу і суму страхавой абароны
  2. Пазначце інфармацыю аб сабе і застрахаваных асобах
  3. Пасля азнаямлення з прапановай (афертай) і правіламі страхавання, аплаціць страхавую паслугу плацежнай банкаўскай картай
  4. Атрымайце апавяшчэнне аб заключэнні дагавора страхавання на электронную пошту

Дагавор страхавання заключаецца ў пісьмовай форме на падставе прапановы (аферты) шляхам абмену дакументамі з дапамогай электроннай сувязі, якія могуць быць прайграныя на папяровым носьбіце і прызнаюцца роўнымі па юрыдычнай сіле адпаведным папяровым дакументах, якія афармляюцца пры здзяйсненні аналагічных аперацый ва ўстанове банка асабіста кліентам, і спараджаюць аналагічныя ім правы і абавязкі бакоў.

Або звярніцеся ў зручную для Вас ўстанову ААТ «ААБ Беларусбанк».

 

Як аформіць дагавор страхавання

Звярніцеся ў зручную для Вас установу банка*, у якой будзе афармляцца дагавор страхавання.

*Паслуга даступна ва ўстановах ААТ «ААБ Беларусбанк».

Што рабіць, калі наступіў страхавы выпадак?

  1. Звярніцеся ў страхавую кампанію па кругласутачным нумары тэлефона +375(29)173 13 30, паведаміце: № дагавору страхавання, ПІІб, месцазнаходжанне.
  2. Наведайце бліжэйшую арганізацыю аховы здароўя для атрымання медыцынскай дапамогі.
  3. Прадастаўце выдаленага кляшча для даследавання ў Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі (не забудзьцеся захаваць чэк для прадстаўлення страхоўшчыку).
  4. Атрымайце кансультацыю ўрача-інфекцыяніста.
  5. Атрымайце кампенсацыю самастойна панесеных расходаў у офісе страхавой кампаніі або вышліце па пошце запоўнены бланк заявы і прыкладзеныя да яго дакументы (форму заявы можна скачать на сайце promtransinvest.by).

Страхавыя выпадкі

Страхавым выпадкам з'яўляецца панясенне расходаў, выкліканых зваротам Застрахаванай асобы ў арганізацыю аховы здароўя за аказаннем медыцынскай дапамогі з прычыны ўкусу (прысмоктвання) кляшча.

Па дагаворы страхавання аплаце падлягаюць наступныя медыцынскія паслугі і расходы:

  1. агляд застрахаванай асобы ўрачом i выдаленне кляшчоў, якія прысмакталіся ў арганізацыі аховы здароўя;
  2. кампенсаванне кошту набытых у аптэцы па прызначэнні ўрача лекавых сродкаў (антыбіётык, антыгістамінныя і іншыя прэпараты);
  3. лабараторнае даследаванне выдаленых кляшчоў на наяўнасць клешчавога энцэфаліту, клешчавога барэліёзу (хвароба Лайма);
  4. пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў, а таксама ў выпадку дакументальна пацверджанага станоўчага выніку даследавання кляшча на наяўнасць узбуджальніка клешчавога барэліёзу, клешчавога энцэфаліту - па ўзгадненні са Страхоўшчыкам кансультацыя ўрача-інфекцыяніста і правядзенне па накіраванні ўрача даследавання крыві Застрахаванай асобы для дыягностыкі клешчавога энцэфаліту, клешчавога барэліёзу, гранулацытарнага анаплазмозу чалавека, монацытарнага эрліхіёзу чалавека;
  5. стацыянарнае лячэнне ў арганiзацыi аховы здароўя дзяржаўнай формы ўласнасці (знаходжанне ў палаце павышанай камфортнасці, дыягнастычныя лабараторныя і інструментальныя даследаванні адносна захворвання, лячэнне, забеспячэнне лекавымі прэпаратамі, перавязачнымі матэрыяламі, анестэтыкамі, аднаразовым інструментарыем, сістэмамі для трансфузіі, харчаванне, догляд) - у выпадку захворвання клешчавым энцэфалітам, клешчавым барэліёзам, гранулацытарным анаплазмозам чалавека, монацытарным эрліхіёзам чалавека.

Страхавыя паслугі ў рамках Добраахвотнага страхавання медыцынскіх расходаў «З абаронай ад кляшча» аказвае Беларусбанк на падставе дагавору даручэння ад 24.05.2018 № BY44AKBB38190000089520000000 ад імя ЗАСТ «Прамтрансінвест» (спецыяльны дазвол (ліцэнзія) ад 25.03.2004 № 02200/13-00021, тэрмін дзеяння бестэрмінова).

З умовамі страхавання, уключаючы пералік страхавых выпадкаў, абмежаванні ў страхавым пакрыцці, парадак звароту да страхоўшчыка пры надыходзе страхавога выпадку, Вы можаце азнаёміцца тут.