У ААТ «ААБ Беларусбанк» сфарміраваны цэнтр кліенцкай падтрымкі, у якім як дзеючыя, так і пачынаючыя кампаніі і прадпрымальнікі могуць атрымаць поўны комплекс фінансавых і кансалтынгавых паслуг, запатрабаваных на любым этапе жыццёвага цыкла кампаніі - ад стварэння і да выхаду на міжнародны рынак капіталу.
Цэнтр кліенцкай падтрымкі ўключае кансалтынгавую кампанію ТАА «ААБ Кансалт», інвестыцыйную кампанію «ААБ Брокер», лізінгавую кампанію «ААБ Лізінг», дэпазітарый ААТ «ААБ Беларусбанк».
ТАА «ААБ Кансалт»:
- аўдытарскія паслугі (МСФС і нацыянальныя стандарты);
- вядзенне бухгалтарскага ўліку (аднаўленне бухгалтарскага ўліку, бухгалтарскае суправаджэнне, аўтаматызацыя бухгалтарскага ўліку, падрыхтоўка бухгалтарскай справаздачнасці);
- распрацоўка бізнес-планаў;
- арганізацыя семінараў і курсаў;
- ацэнка маёмасці.
г. Мінск, вул. Мяснікова, 32 офіс 301, тэл. (017) 218 82 26
ТАА «ААБ Лізінг»:
- лізінг абсталявання, транспартных сродкаў, нерухомасці;
- міжнародны лізінг.
г. Мінск, вул. Мяснікова, 32, 4-ы паверх, тэл. (17) 200 11 53, 200 03 06
Унітарнае прадпрыемства «ААБ Брокер»*:
- кансультаванне па выгадным размяшчэнні грашовых сродкаў;
- здзяйсненне і рэгістрацыя здзелак куплі-продажу акцый і аблігацый;
- арганізацыя выпуску акцый і аблігацый.
г. Мінск, вул. Мяснікова, 32, пак. 502, тэл. (017) 200 33 42, 200 58 13
Паслугі дэпазітарыя ААТ «ААБ Беларусбанк» **:
- уладальнікам акцый і аблігацый - захоўванне бездакументарных каштоўных папер;
- акцыянерным таварыствам - вядзенне рэестраў уладальнікаў каштоўных папер, уключаючы разлік і выплату дывідэндаў.
- эмітэнтам аблігацый - вядзенне рэестра ўладальнікаў аблігацый, паслугі плацежнага агента.
г. Мінск, вул. Мяснікова, 32, пак. 307, тэл. (17) 218 80 19, 218 80 12, 218 81 09, 309 06 98
* Ліцэнзія Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавай дзейнасці па каштоўных паперах № 02200/5200-12-1135 дзейнічае да 23.01.2023.
** Ліцэнзія на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавай дзейнасці па каштоўных паперах № 02200/5200-1246-1089, выдадзеная Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь 10.04.1996.