Паважаныя кліенты!
Беларусбанк аўтаматычна падаўжае:
-
да 31.05.2025 уключна тэрмін дзеяння картак Mastercard Standard у рамках карткі растэрміноўкі «Магніт», які заканчваецца ў перыяд з лютага 2024 года (02/24) па май 2024 года (05/24) уключна ў парадку і на ўмовах, прадугледжаных Публічнай афертай (прапановай) для трымальнікаў гэтых картак:
- да 31.03.2027 уключна тэрмін дзеяння неперсаналізаваных картак Белкарт-Прэміум банкаўскага прадукту «Ізі-карта», які заканчваецца 31.03.2024 (03/24).
Звяртаем увагу, што у мэтах бяспекі Ваша картка дэактывуецца банкам у апошні дзень месяца заканчэння тэрміну яе дзеяння.
Для магчымасці далейшага яе выкарыстання (па карткам Mastercard Standard карткі растэрміноўкі «Магніт» (тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў перыяд з лютага 2024 года (02/24) па май 2024 года (05/24) уключна) да 31.05.2025; па картках Белкарт-Прэміум-Maestro Клуба " Аксаміт" (тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў перыяд з 31 студзеня 2023 (01/23) па 30 чэрвеня 2023 (06/23) уключна) на працягу аднаго года з месяца заканчэння тэрміну дзеяння картак; па неперсаналізаваных картках Белкарт-Прэміум банкаўскага прадукту «Ізі-карта» (тэрмін дзеяння якіх заканчваецца 31.03.2024 (03/24)) да 31.03.2027). Вы можаце прыняць прапанову банка, актываваўшы картку пасля заканчэння тэрміну яе дзеяння шляхам ажыццяўлення з выкарыстаннем кантактавага мікрапрацэсара карткі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь любой з наступных аперацый, пацверджаных правільным уводам ПІН-кода: зняцце наяўных грашовых сродкаў, прагляд баланса (даступнага астатку) па картцы, аплата тавараў (работ, паслуг), а таксама з дапамогай сэрвісу генерацыі новага ПІН-кода карткі ў сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання банка (Інтэрнэт-банкінг або M-Банкінг).
Пасля актывацыі карткі Вы зможаце выкарыстоўваць яе (без фізічнай замены) для ажыццяўлення наступных аперацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:
Пералік даступных аперацый з выкарыстаннем картак (іх рэквізітаў)
Звяртаем увагу, што названыя пералікі даступных аперацый не распаўсюджваюцца на аперацыі, якія ажыццяўляюцца за мяжой. Аперацыі з выкарыстаннем названых картак могуць быць адхілены замежнымі банкамі. Для ажыццяўлення аперацый за мяжой рэкамендуем выкарыстоўваць іншую карту, тэрмін дзеяння якой не скончыўся. Пры адсутнасці ў Вас такой карты рэкамендуем звярнуцца ў банк за яе афармленнем.
Просім улічваць гэту інфармацыю пры планаванні паездак за мяжу.
Таксама інфармуем, што паслуга SMS-апавяшчэннe, уключаная ў Клуб, у рамках якога выпушчана картка, і прадастаўляемая па картцы без спагнання ўзнагароджання, будзе аўтаматычна падоўжана:
- па картках Белкарт-Прэміум-Maestro Клуба "Аксаміт", тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў перыяд з 31 студзеня 2023 (01/23) па 30 чэрвеня 2023 (06/23) уключна-на адзін год з месяца заканчэння тэрміну дзеяння картак;
Для падаўжэння паслугі SMS-апавяшчэнне, прадастаўляемай са спагнаннем узнагароджання, неабходна звянуцца ва ўстанову банка або падключыць апавяшчэнне на новы тэрмін дзеяння ў системах дистанционного обслуживания банка.
У выпадку адмовы ў абслугоўванні карткі па бескантактавай тэхналогіі ў арганізацыі гандлю (сэрвісу), неабходна ажыццявіць з выкарыстаннем карткі аперацыю прагляду балансу ў любым банкамаце на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пасля чаго паўтарыць аперацыю аплаты ў арганізацыі гандлю (сэрвісу) па бескантактавай тэхналогіі. Звяртаем увагу, што за аперацыі прагляду балансу ў банкаматах іншых банкаў спаганяецца ўзнагароджанне ў адпаведнасці са Зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк».
У выпадку неабходнасці падаўжэння карткі пасля заканчэння аўтаматычнага тэрміну яе дзеяння неабходна звярнуцца ў падраздзяленне Банка з дакументам, які сведчыць асобу або аформіць новую картку ў сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання Банка (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, інфакіёск, сайт Банка).
Архіў
Беларусбанк аўтаматычна падаўжаў:
- да 31.01.2024 уключна тэрмін дзеяння картак Белкарт-Прэміум-Maestro Клуба «Аксаміт», Mastercard Standard Клуба «Шчодры» і Белкарт-Прэміум-Maestro Клуба #настарт, які скончыўся ў перыяд з мая 2022 года (05/22) па снежань 2022 года (12/22);
- на чатыры каляндарныя месяцы, пачынаючы з месяца наступнага за месяцам заканчэння тэрміну дзеяння картак Mastercard Standard у рамках Клуба «Шчодры» і Mastercard World у рамках Клуба «Карт-бланш», тэрмін дзеяння якіх скончыўся ў перыяд з 31 сакавіка 2023 (03/23) па 30 чэрвеня 2023 (06/23);
- да 31.01.2023 уключна тэрмін дзеяння картак Visa Platinum Клуба» Персона", які скончыўся ў перыяд з верасня 2022 года (09/22) па снежань 2022 года (12/22);
- на адзін год з месяца заканчэння тэрміну дзеяння картак Белкарт-Прэміум-Maestro у рамках Клуба «Аксаміт», тэрмін дзеяння якіх скончыўся ў перыяд з 31 студзеня 2023 (01/23) па 30 чэрвеня 2023 (06/23).