Базавы рахунак

Бягучы (разліковы) рахунак фізічнай асобы з базавымі ўмовамі абслугоўвання з 01.03.2022.

Для павышэння якасці і даступнасці банкаўскі паслуг, узмацнення сацыяльнай абароненасці, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 2021 года  №363 «Аб бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку фізічнай асобы з базавымі ўмовамі абслугоўвання» (далей - Указ), ААТ «ААБ Беларусбанк» прадастаўляе магчымасць адкрываць бягучыя (разліковыя) рахункі з базавымі ўмовамі абслугоўвання.

Бягучы (разліковы) рахунак фізічнай асобы з базавымі ўмовамі абслугоўвання (далей – Базавы рахунак) - бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у беларускіх рублях, з уладальніка якога не спаганяецца ўзнагароджанне (плата) за ажыццяўленне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ў нацыянальным сегменце глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт аперацый, уключаемых у базавыя ўмовы абслугоўвання.

Указ прадастаўляе права фізічнай асобе на адкрыццё толькі аднаго Базавага рахунку.

Адметная асаблівасць Базавага рахунку ад звычайнага (бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку – магчымасць ажыццяўляць рэгламентаваны пералік аперацый, па якіх банкам не спаганяецца ўзнагароджанне.

Базавы рахунак прызначаны у першую чаргу для захоўвання і залічэння выплат сацыяльнага характару, стыпендый, надбавак да стыпендый і матэрыяльнай дапамогі навучэнцам, іншых грашовых сродкаў, якія паступаюць на карысць кліента наяўнымі грашамі або шляхам безнаяўнага пералічэння. Аперацыі, уключаемыя ў базавыя ўмовы абслугоўвання.

Поўны пералік выплат сацыяльнага характару ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Да Базавага рахунку можа быць аформлена картка Белкарт-Прэміум.

Внесение физическим лицом наличных денежных средств для их последующего зачисления на базовый счет осуществляются при предъявлении документа, удостоверяющего личность.

Пры гэтым варта адзначыць, што наяўнасць Базавага рахунку не абмяжоўвае права фізічнай асобы на адкрыццё ў банках іншых рахункаў і выкарыстанне розных плацежных інструментаў у адпаведнасці з банкаўскім заканадаўствам.

Для адкрыцця рахунку неабходна азнаёміцца з афертай па Базавым рахунку.

Адкрыць Базавы рахунак магчыма з дапамогай сістэмы Інтэрнэт-банкінг альбо звярнуцца ва ўстанову банка з дакументам, які сведчыць асобу (для грамадзян, якія маюць права ў адпаведнасці з заканадаўствам на атрыманне пенсіі, дадаткова неабходна прадаставіць дакумент, які пацвярджае права на атрыманне пенсіі).

Да Базавага рахунку, без спагнання ўзнагароджання за абслугоўванне, могуць выпускацца карткі плацежнай сістэмы Белкарт: