Сэрвіс па дастаўцы карткі – сэрвіс ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей - банк) па дастаўцы ў межах тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вырабленай банкаўскай плацежнай карткі банка (далей - картка) на адрас кліента паштовым адпраўленнем праз аб’екты паштовай сувязі РУП «Белпошта» (далей - АПС).
Можа прадастаўляцца ў выпадку выпуску карткі, аформленай праз аддзяленне банка, у сістэме "Інтэрнэт-банкінг" і "М-банкінг" без фарміравання канверта з ПІН-кодам з далейшым атрыманнем ПІН-кода карткі кліентам самастойна з дапамогай каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання банка (інфакіёск, Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) з выкарыстаннем тэхналогіі e-PIN.
Афармленне сэрвісу ажыццяўляецца:
- па асноўных картках (выпускаюцца на імя ўладальніка рахунку) – у аддзяленнях і сістэме «Інтэрнэт-банкінг» і "М-банкінг" банка;
- па дадатковых картках (выпускаюцца на імя трэціх асоб) – у аддзяленнях банка.
Дастаўка карткі ажыццяўляецца простым паштовым адпраўленнем (адпраўленне «1 клас») на адрас, пазначаны кліентам пры афармленні карткі ў заяве (заяве-анкеце, заяўцы) у рамках сэрвісу па дастаўцы карткі, (далей – адрас дастаўкі) праз АПС шляхам змяшчэння канверта з карткай работнікам АПС у паштовую скрыню.
У выпадку, калі паштовая скрыня адсутнічае або не забяспечвае захаванне паштовага адпраўлення, кліент ажыццяўляе праверку наяўнасці адрасаванага яму паштовага адпраўлення ў АПС.
Увага! Тэрмін захоўвання паштовага адпраўлення ў АПС - 30 дзён з дня, наступнага за днём паступлення ў АПС, пасля чаго паштовае адпраўленне вяртаецца ў банк, картка знішчаецца банкам у адпаведнасці з Дагаворам аб выкарыстанні карткі.
Важна! Да моманту актывацыі карткі неабходна пераканацца ў цэласнасці канверта, у які ўкладзена картка (адсутнасці слядоў распячатвання або іншых механічных пашкоджанняў, якія сведчаць аб магчымасці несанкцыянаванага атрымання рэквізітаў карткі), адсутнасці механічных пашкоджанняў карткі, праставіць подпіс на картцы (пры наяўнасці на картцы паласы для подпісу).
Першая паспяховая аперацыя пры фізічным выкарыстанні карткі (зняцце наяўных грашовых сродкаў, папаўненне наяўнымі грашовымі сродкамі, перавод сродкаў, прагляд балансу (даступнага астатку) па картцы, аплата тавараў і паслуг і інш.) пацвярджае атрыманне карткі кліентам у канверце, цэласнасць якога не парушана, і адсутнасць механічных пашкоджанняў карткі.
У выпадку адсутнасці пацвярджэння (паспяховай аперацыі пры фізічным выкарыстанні карткі), з мэтай выключэння рызыкі нанясення страт кліенту або банку картка блакіруецца банкам па заканчэнні шасці каляндарных месяцаў пасля месяца адпраўкі банкам паштовага адпраўлення на адрас дастаўкі, выплачанае ўзнагароджанне за абслугоўванне карткі да вяртання не належыць.
У выпаку непаспяховай дастаўкі карткі (неатрыманне паштовага адпраўлення, наяўнасць механічнага пашкоджання карткі, наяўнасць слядоў распячатвання канверта), а таксама ў выпадку блакавання карткі банкам пры адсутнасці пацверджання (паспяховай аперацыі пры фізічным выкарыстанні карткі) перавыпуск (выпуск дубліката) карткі ажыццяўляецца банкам пры звяртанні кліента ў аддзяленне банка.
Інфармацыя аб пераліку тыпаў картак, па якіх аказваецца сэрвіс па дастаўцы карткі:
З улікам індывідуальных асаблівасцей афармлення не будуць дастаўляцца такія картачныя прадукты, як крэдытныя, студэнцкія, карткі растэрміноўкі "Магніт", карпаратыўныя карткі работнікаў банка.