Крэдыт на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў з выкарыстаннем субсідыі на яго пагашэнне

stroi

Крэдыты прадастаўляюцца па аб’ектах жыллёвага будаўніцтва, уключаных ва ўзгодненыя ў устаноўленым парадку Графікі будаўніцтва і фінансавання жылых дамоў, узвядзенне якіх ажыццяўляецца з выкарыстаннем крэдытаў, частка працэнтаў за карыстанне якімі і (або) асноўны доўг па якіх выплачваецца (пагашаецца) грамадзянамі за кошт субсідый згодна з Указам № 240.

Крэдытны калькулятар Іпатэчныя офісы

icon3Умовы крэдытавання

Права на атрыманне крэдыту ўзнікае пасля прыняцця адпаведным раённым, гарадскім выканаўчым і распараджальным органам, мясцовай адміністрацыяй рашэння аб прадастаўленні субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі (субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі і субсідыі на пагашэнне асноўнага доўгу).

Заключэнне крэдытнага дагавору ажыццяўляецца да прыёмкі ў эксплуатацыю жылога дома, у якім размешчана жылое памяшканне, якое будуецца (рэканструюецца).

Памер крэдыту

у межах максімальнага нарміраванага кошту жылога памяшкання, устаноўленага ў рашэннях раённых, гарадскіх выканаўчых і распараджальных органаў, мясцовых адміністрацый аб прадастаўленні субсідыі і крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка1

Тэрмін карыстання

20 гадоў2

Працэнтная стаўка

стаўка рэфінансавання НБ РБ3 + 3 п.п.

Парадак выплаты працэнтаў

дыферэнцыраваныя плацяжы

Спосаб прадастаўлення крэдыту

безнаяўным пералічэннем на рахункі трэціх асоб

Забеспячэнне

залог (ипотека) строя­щегося (построенного) с привлечением кредита жилого помещения согласно Указу Президента Республики Беларусь от 4 июля 2017 г. № 240 «О государственной поддержке граждан при строительстве (реконструкции) жилых помещений» (далее – Указ №240);

залог (ипотека) реконструируемого (реконструированного), приобретаемого (приобретенного) с привлечением кредита жилого помещения, не обремененного правами третьих лиц и арестами, согласно Указу № 240;

залог (ипотека) строя­щегося (построенного) с привлечением кредита жилого помещения согласно Указу № 240 и поручительство фи­зических(ого) лиц(а) [4] или залог (ипотека) не­движимого имущества кредитополучателя либо третьего лица, не обремененного правами третьих лиц и арестами, и иные способы, предусмотренные законодательством, кроме залога движимого имущества, неустойки и страхования риска невозврата кредита;

залог (ипотека) реконструируемого (реконструированного), приобретаемого (приобретенного) с привлечением кредита жилого помещения, не обремененного правами третьих лиц и арестами, согласно Указу № 240 и поручительство фи­зических(ого) лиц(а) [4] или залог (ипотека) недвижимого имущества кредитополучателя либо третьего лица, не обремененного правами третьих лиц и арестами, и иные способы, предусмотренные законодательством, кроме залога (ипотеки) приобретаемого (приобретенного) с привлечением кредита жилого помещения согласно Указу № 130, залога движимого имущества, неустойки и страхования риска невозврата кредита

1 Пры вызначэнні памеру крэдыту і (або) ацэнцы крэдытаздольнасці магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходу(аў) паручыцеля(ёй) – блізкага(іх) сваяка (оў) (члена (аў) сям'і) крэдытаатрымальніка (жонка (муж і жонка), бацькоў, дзяцей абодвух мужа і жонкі); іншых фізічных асоб.

2 Вяртанне (пагашэнне) асноўнага доўгу па крэдыце ажыццяўляецца:

- пры будаўніцтве жылога памяшкання ў шматкватэрным жылым доме, а таксама пры будаўніцтве аднакватэрнага жылога дома або жылога памяшкання ў блакіраваным жылым доме на ўмовах долевага ўдзелу, пры будаўніцтве (рэканструкцыі) аднакватэрнага жылога дома, будаўніцтве жылога памяшкання ў блакіраваным жылым доме, рэканструкцыі жылога памяшкання - з наступнага месяца пасля заканчэння 12 месяцаў, наступных за месяцам заключэння крэдытнага дагавора.

3 Працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам з’яўляецца зменнай і змяняецца з дня змянення стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

4 У першачарговым парадку прымаецца паручыцельства мужа (жонкі) або іншага члена сям’і, які паляпшае жыллёвыя ўмовы сумесна з заяўнікам (крэдытаатрымальнікам) згодна з выпіскай з рашэння (копіі рашэння) аб прадастаўленні субсідыі незалежна ад яго крэдытаздольнасці.

Выдача крэдыту згодна з заключанымі крэдытнымі дагаворамі ажыццяўляецца на працягу 30 каляндарных дзён пасля прадастаўлення заявы Крэдытаатрымальніка аб пералічэнні сродкаў і дакументаў для аплаты.

Пералік катэгорый грамадзян, якім прадастаўляюцца субсідыі згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2017 №240» на пагашэнне крэдыту, выдадзенага банкам на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылога памяшкання

Пры прадастаўленні крэдыту на фінансаванне нерухомасці фізічным асобам, якія атрымліваюць фінансавую дапамогу дзяржавы на пагашэнне раней атрыманых крэдытаў у адпаведнасці з заканадаўствам, магчыма правядзенне ацэнкі плацежаздольнасці з улікам памеру штомесячна аказваемай фінансавай дапамогі.

  1. У якасці крэдытаатрымальнікаў могуць выступаць грамадзяне, у дачыненні да якіх раённым (гарадскім) выканаўчым і распараджальным органам, мясцовай адміністрацыяй прынята рашэнне аб прадастаўленні субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі (субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі і субсідыі на пагашэнне асноўнага доўгу).
  2. У якасці паручыцеляў могуць выступаць дзеяздольныя фізічныя асобы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць і маюць пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь.

требования для получения кредита на автоПатрабаванні да заяўніка

Крэдыты прадастаўляюцца дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)), якія маюць права на атрыманне субсідыі згодна з выпіскай з рашэння (копіі рашэння) аб прадастаўленні субсідыі, прадаставіўшым паручыцельства фізічнай асобы (мужа (жонкі) або іншага члена сям’і (пры наяўнасці), які паляпшае жыллёвыя ўмовы сумесна з заяўнікам) незалежна ад наяўнасці (адсутнасці) пастаяннага даходу ў Рэспубліцы Беларусь або за яе межамі.

icon1Неабходныя дакументы

  • Дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (Крэдытаатрымальніка) (паручыцеля) (для агляду і вызначэння праваздольнасці) ;
  • дакументы, якія пацвярджаюць даходы фізічнай асобы для атрымання крэдыту, афармлення паручыцельства (даведкі аб даходах) [1] Калі Заяўнік і (або) паручыцель атрымліваюць заработную плату (пенсію) ва ўстанове Банка, афармленне крэдыту магчыма без прадастаўлення даведкі аб даходах;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеляў на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Згода на прадастаўленне крэдытнай справаздачы можа быць аформлена Заяўнікам у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. У такім выпадку крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца Заяўнікам у Банк самастойна;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(ў) на прадастаўленне Банку звестак аб ім Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і на праверку Банкам яго персанальных даных і іншай прадстаўленай інфармацыі;
  • выпіска з рашэння (копія рашэння) раённага гарадскога выканаўчага і распараджальнага органа, мясцовай адміністрацыі аб прадастаўленні субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі (субсідыі на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі і субсідыі на пагашэнне асноўнага доўгу);
  • анкета заяўніка (паручыцеля(ў)). Афармляецца ў банку;
  • пры атрыманні крэдыту на рэканструкцыю (набыццё) жылога памяшкання прадастаўляецца выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй аб адсутнасці абцяжарання правамі трэціх асоб і арыштаў рэканструюемага (набываемага) жылога памяшкання;

 [1] «Тэрмін дзеяння даведак - 30 каляндарных дзен пасля іх выдачы. Датай выдачы лічыцца пазначаная на даведцы дата рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі), якое выдала такую даведку».

ДАДАТКОВА:

пры будаўніцтве аднакватэрнага жылога дома (жылога(ых) памяшкання(ў) у блакіраваным жылым доме) за выключэннем жылых дамоў, якія будуюцца на ўмовах долевага ўдзелу, у складзе арганізацыі забудоўшчыкаў:

  • пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі зямельнага ўчастка або іншы дакумент, які сведчыць права на зямельны ўчастак (копія і арыгінал для агляду);
  • даведка аб кошце будаўніцтва аднакватэрнага жылога дома (жылога(ых) памяшкання(ў) у блакіраваным жылым доме) у бягучых цэнах, астаткавым кошце ў бягучых цэнах, а таксама тэхніка-эканамічных паказчыках жылога памяшкання (агульная плошча, будаўнічы аб’ём, колькасць пакояў, паверхаў і да т. п.);
  • пры ажыццяўленні будаўніцтва падрадным спосабам – дагавор будаўнічага падраду, заключанага на будаўніцтва аб’екта «пад ключ», або на выкананне асобных этапаў работ (копія дагавору і арыгінал для агляду).

пры рэканструкцыі аднакватэрнага жылога дома, (жылога(ых) памяшкання(ў) у блакіраваным жылым доме), рэканструкцыі жылога памяшкання:

  • пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі і тэхнічны пашпарт, калі жылое памяшканне знаходзіцца ва ўласнасці Заяўніка, або ордар, калі жылое памяшканне не аформлена ва ўласнасць, або іншыя дакументы (копія і арыгінал для агляду);
  • даведка аб кошце рэканструкцыі аднакватэрнага жылога дома, (жылога(ых) памяшкання(ў) у блакіраваным жылым доме, рэканструкцыі жылога памяшкання) у бягучых цэнах з пазначэннем пераліку будучых работ, іх сметным і астаткавым кошце ў бягучых цэнах, а таксама тэхніка-эканамічных паказчыкаў жылога памяшкання (агульная плошча, будаўнічы аб’ём, колькасць пакояў, паверхаў і да т. п.) пасля рэканструкцыі;
  • пры ажыццяўленні рэканструкцыі падрадным спосабам – дагавор будаўнічага падраду, заключаны на рэканструкцыю аб’екта «пад ключ», або на выкананне асобных этапаў работ (копія дагавору і арыгінал для агляду).

пры будаўніцтве жылога(ых) памяшкання(ў) у шматкватэрных жылых дамах арганізацыі забудоўшчыкаў:

  • дагавор будаўніцтва жылога памяшкання ў складзе арганізацыі забудоўшчыкаў, заключаны на імя Крэдытаатрымальніка (копія дагавору і арыгінал для агляду);
  • даведка органа кіравання арганізацыі забудоўшчыкаў аб уключэнні Заяўніка ў члены арганізацыі забудоўшчыкаў, прыкладным сметным кошце кватэры, яе тэхнічнай характарыстыцы, памеры унесеных сродкаў, памеры чарговага ўзносу, тэрміне заканчэння будаўніцтва, з пазначэннем рэквізітаў і рахунку арганізацыі забудоўшчыкаў, даце выдачы і рэгістрацыйным нумары дазволу на будаўніцтва жылога дома, даце і рэгістрацыйным нумары заключанага дагавору падраду.

пры будаўніцтве аднакватэрнага жылога дома, (жылога(ых) памяшкання(ў) у блакіраваным жылым доме) у складзе арганізацыі забудоўшчыкаў:

  • дагавор будаўніцтва аднакватэрнага жылога дома, (жылога(ых) памяшкання(ў) у блакіраваным жылым доме) у складзе арганізацыі забудоўшчыкаў, заключаны на імя Крэдытаатрымальніка (копія дагавору і арыгінал для агляду);
  • графік будаўніцтва аб’екта і звесткі аб зямельным участку, на якім будзе размешчаны аднакватэрны, блакіраваны жылы дом і (або) іншыя аб’екты нерухомасці (копія і арыгінал для агляду);
  • даведка органа кіравання арганізацыі забудоўшчыкаў аб уключэнні Заяўніка ў члены арганізацыі забудоўшчыкаў, аб прыкладным сметным кошце аднакватэрнага жылога дома, (жылога(ых) памяшкання(ў) у блакіраваным жылым доме), тэхнічных характарыстыках, памеры унесеных сродкаў, памеры чарговага ўзносу, тэрміне заканчэння будаўніцтва, з пазначэннем рэквізітаў і рахунку арганізацыі забудоўшчыкаў, даце выдачы і рэгістрацыйным нумары дазволу на будаўніцтва жылога дома, даце і рэгістрацыйным нумары заключанага дагавора падраду.

пры будаўніцтве жылога(ых) памяшкання(ў) у шматкватэрных жылых дамах, аднакватэрнага жылога дома, жылога(ых) памяшкання(ў) у блакіраваным жылым доме на ўмовах долевага ўдзелу:

  • дагавор стварэння аб’екта долевага будаўніцтва, зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку мясцовымі выканаўчымі і распараджальнымі органамі (копія дагавору і арыгінал для агляду);
  • даведка ўдзельніка будаўніцтва жылога памяшкання.

Дакументы, якія прадстаўляюцца пры забеспячэнні выканання абавязацельстваў па крэдыце закладам (іпатэкай) нерухомай маёмасці

  • выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй аб адсутнасці абцяжарання правамі трэціх асоб і арыштаў на прадмет залогу
  • абавязковая незалежная ацэнка кошту прадмета закладу (не прадастаўляецца ў выпадках прадастаўлення ў заклад (іпатэку) будуемага (пабудаванага), рэканструюемага (рэканструяванага), набываемага (набытага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання)
  • Рэкамендаваны пералік выканаўцаў незалежнай ацэнкі

Пры прадастаўленні ў залог (іпатэку) аднакватэрнага жылога дома з адначасовай іпатэкай па тым жа дагаворы зямельнага ўчастка, на якім ён знаходзіцца, або часткі гэтага ўчастка, якая функцыянальна забяспечвае закладваемы аб’ект, або належнага залогадавальніку  права арэнды гэтага ўчастка або яго адпаведнай часткі - у выніках ацэнкі павінен быць выдзелены кошт зямельнага ўчастка (права арэнды зямельнага ўчастка).

Індывідуальныя прадпрымальнікі дадаткова прадастаўляюць наступныя дакументы:

  • копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіі (пры наяўнасці), з прад’яўленнем арыгіналаў;
  • звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка;
  • даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы, аб наяўнасці картатэкі да бягучага рахунку. Даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку. Калі рахунак адкрыты ва ўстанове Банка, па даручэнні заяўніка запытваецца выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам;
  • падатковая дэкларацыя (разлік) за апошні справаздачны перыяд. Падатковая дэкларацыя прадстаўляецца, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку або пры адсутнасці атрымання грашовых сродкаў на яго.

З мэтай атрымання крэдыту Заяўнік можа звярнуцца ў службу іпатэчнага і льготнага крэдытавання ААТ «ААБ Беларусбанк».

Рамеснікі, фермеры і асобы, якія ажыццяўляюць іншую дзейнасць, не патрабуючую рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, дадаткова прадастаўляюць:

  • паведамленне аб прысваенні УНП устаноўленай формы падатковага органа, ліцэнзія (пры наяўнасці)
  • выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені
  • даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за тры апошнія месяцы, (даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі рамеснік/фермер працуе без адкрыцця рахунку; пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка, па даручэнні Заяўніка можа быць запытана выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам);
  • звесткі аб даходах за тры апошнія месяцы.