Карткай ААТ "ААБ Беларусбанк" можна хутка і зручна расплаціцца за тавары і паслугі ў многіх арганізацыях гандлю і сэрвісу (магазіны, рэстараны, кафэ, запраўкі, аптэкі, хімчысткі, гасцініцы, гандлёвыя цэнтры, парыкмахерскія, сталовыя, медыцынскія цэнтры і г.д.), у якіх устаноўлены плацежныя тэрміналы.
На ўваходных дзвярах або паблізу кас такіх арганізацый ёсць наклейка з лагатыпам плацежных сістэм, карткі якіх прымаюцца да аплаты:
У некаторых невялікіх гандлёва-сэрсісных арганізацыях (таксі, кур’ерскія службы і інш.), дзякуючы ўкараненню новых плацежных тэхналогій, побач з традыцыйнымі відамі тэрміналаў для абслугоўвання трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак могуць выкарыстоўвацца мабільныя тэрміналы. Мабільны тэрмінал аплаты ўяўляе сабой счытвальнае ўстройства, якое далучаецца праз аўдыёраз’ём да смартфона ці планшэтнага камп’ютара.
Шэраг арганізацый гандлю і сэрвісу прадастаўляюць трымальнікам картак ААТ "ААБ Беларусбанк" скідкі на розныя тавары і паслугі.
Трымальнікі міжнародных картак ААТ "ААБ Беларусбанк" могуць разлічвацца за тавары і паслугі як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і па ўсім свеце.