Папаўненне рахунку наяўнымі

Папоўніць наяўнымі грашовымі сродкамі бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, доступ да якога забяспечваецца з дапамогай выкарыстання дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі (далей - рахунак), адкрыты ў ААТ «ААБ Беларусбанк», можна:

З выкарыстаннем карткі:

  • у аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк»;
  • у інфакіёсках і банкаматах з функцыяй папаўнення наяўнымі «Cash-in»;
  • у аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк»;

Папоўніўшы свой рахунак, як ва ўстановах банка, так і з выкарыстаннем інфакіёскаў або банкаматаў з функцыяй папаўнення наяўнымі «Cash-in», Вы можаце адразу ж скарыстацца грашовымі сродкамі для ажыццяўлення шырокага спектру безнаяўных плацяжоў.

Без выкарыстання карткі:

  • у інфакіёсках з функцыяй папаўнення наяўнымі «Cash-in».

Для правядзення аперацыі неабходна ведаць нумар і тэрмін дзеяння карткі атрымальніка. За правядзенне аперацыі спаганяецца камісійнае ўзнагароджанне ў памеры 2% ад сумы аперацыі. Аперацыя праводзіцца ў рэжыме рэальнага часу і атрымальнік зможа скарыстацца грашовымі сродкамі ўжо праз некалькі секунд.

  • у аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк»;

з дапамогай пераводу па рэквізітах плацежнай карткі атрымальніка.(У тым ліку па рэквізітах віртуальнай карткі).

Для правядзення аперацыі неабходна ўказаць нумар і тэрмін дзеяння карткі атрымальніка. За правядзенне аперацыі спаганяецца камісійнае ўзнагароджанне ў памеры 2,5% ад сумы аперацыі;

  • з дапамогай банкаўскага пераводу.

У межах Рэспублікі Беларусь - з дапамогай банкаўскага пераводу пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу. Для ажыццяўлення банкаўскага пераводу адпраўшчыку пераводу неабходна ведаць наступныя рэквізіты, якія ўтрымліваюцца ў дагаворы рахунку атрымальніка пераводу:

  1. Найменне ўстановы банка, у якой адкрыты рахунак атрымальніка пераводу;
  2. Нумар рахунку ўстановы банка, у якой адкрыты рахунак атрымальніка пераводу*;
  3. Код установы банка атрымальніка пераводу*;
  4. Нумар рахунку атрымальніка пераводу;
  5. П. І. І. атрымальніка пераводу.

* Пры ажыццяўленні банкаўскага пераводу ў аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» прадастаўленне ўказаных рэквізітаў не патрабуецца.

Аплата за ажыццяўленне аперацыі ў аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» не спаганяецца

З-за мяжы - з дапамогай міжнароднага банкаўскага пераводу.