Максімальны памер ільготнага крэдыту на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылога памяшкання вызначаецца па:
- нарміруемых памерах агульнай плошчы жылога памяшкання;
- кошце 1 кв. метра агульнай плошчы жылога памяшкання, якое будуецца (рэканструюецца), але не перавышае гранічны нарматыў кошту 1 кв. метра агульнай плошчы жылога памяшкання, вызначаемы Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Памер ільготнага крэдыту не павінен перавышаць 90 працэнтаў (для шматдзетных сем’яў - 100 працэнтаў) кошту будаўніцтва (рэканструкцыі) нарміруемых памераў агульнай плошчы жылога памяшкання.
Ільготныя крэдыты на набыццё жылых памяшканняў прадастаўляюцца грамадзянам у памеры, які не перавышае 90 працэнтаў (для шматдзетных сем’яў - 100 працэнтаў) максімальнага памеру крэдыту, які выдаткоўваецца на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылля, і велічыні ацэначнага кошту набываемага жылога памяшкання, якая вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб ацэначнай дзейнасці (за выключэннем жылых памяшканняў, пабудаваных арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі спецыяльна для продажу, у тым ліку будаўніцтва якіх ажыццяўлялася па дзяржаўным заказе).