// Заводи свой бизнес - cкрыть левое меню

Крэдыт на набыццё жылля (незавершанага закансерваванага капітальнага збудавання на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылога памяшкання)

У цяперашні час крэдыты прадастаўляюцца банкам толькі для дакрэдытавання грамадзян, якія заключылі крэдытныя дагаворы на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылых памяшканняў з дзяржпадтрымкай у ААТ «ААБ Беларусбанк».

ПЕРАВАГІ КРЭДЫТУ

  • Мноства зручных спосабаў пагашэння крэдыту (у тым ліку ў інфакіёсках банка, праз сістэму "Інтэрнэт-банкінг", паслугу "М-банкінг", з дапамогай паслугі Аўтааплата) 
  • Магчымасць датэрміновага пагашэння крэдыту без спагнання штрафных санкцый
  • Афармленне крэдыту грамадзянам, якія атрымліваюць заработную плату (пенсію) ва ўстановах банка, магчыма без прадастаўлення даведкі аб даходах 

УМОВЫ

№ п/п

Від крэдыту

Беларускія рублі

Парадак выплаты працэнтаў за карыстанне крэдытам

Памер крэдыту

Спосаб забеспячэння  выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы

Тэрмін карыстання крэдытам

 % стаўка
(гадавых)

1.

Набыццё жылых памяшканняў (часткі жылога памяшкання, выдзеленай у асобнае жылое памяшканне (ізаляваны жылы пакой) долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне);

набыццё жылых памяшканняў, пабудаваных па дзяржаўным заказе1

да 20 гадоў 2

стаўка рэфінансавання НБ РБ 3 + абсалютнае значэнне4

за фактычны час карыстання крэдытам

да 90 % кошту набыцця жылога памяшкання

ў межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка

«а) па крэдыце ў памеры, які не перавышае 100 тыс. рублёў – паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы), заклад (іпатэка) нерухомай маёмасці крэдытаатрымальніка або трэцяй асобы, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі, і іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам РБ, акрамя закладу (іпатэкі) набываемага (набытага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.04.2020 № 130 «Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні», закладу рухомай маёмасці, няўстойкі і страхавання рызыкі невяртання крэдыту;

б) па крэдыце ў памеры звыш 100 тыс. рублёў (5) -

заклад (іпатэка) набываемага (набытага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.04.2020 № 130 «Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні», і паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы)»

2.

Набыццё жылых памяшканняў, атрыманых па пагадненні аб адступным ад забудоўшчыкаў

да 20 гадоў 2

 

 


 

 

 

стаўка рэфінансавання НБ РБ 3 + 3 п.п.  роўнымі долямі  

да 90 % кошту набыцця жылога памяшкання ў межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка

 паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы)

3.

Набыццё незавершанага закансерваванага капітальнага збудавання на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылога памяшкання

да 20 гадоў2

стаўка рэфінансавання НБ РБ3 + абсалютнае значэнне4 за фактычны час карыстання крэдытам

да 90 % кошту набыцця жылога памяшкання (незавершанага закансерваванага капітальнага збудавання на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылога памяшкання) ў межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка

Паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы), заклад (іпатэка) нерухомай маёмасці крэдытаатрымальніка або трэцяй асобы, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі, і іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам РБ, акрамя закладу рухомай маёмасці, няўстойкі і страхавання рызыкі невяртання крэдыту

1 Сукупны памер прадастаўляецца крэдытаатрымальніку крэдыту ў адпаведнасці з радком 1 і крэдыту (аднаразовай субсідыі) на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылога памяшкання ў адпаведнасці з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не павінен перавышаць 100% кошту будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылога памяшкання.

2 Пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце ажыццяўляецца:

  • пры набыцці жылых памяшканняў - з наступнага месяца пасля заканчэння 18 месяцаў, якія ідуць за месяцам заключэння крэдытнага дагавору.

3 Працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам з'яўляецца зменнай і змяняецца з дня змянення стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

4 Абсалютнае значэнне - фіксаваная розніца паміж значэннем разліковай велічыні стандартнай рызыкі, устаноўленай НБ РБ для крэдытаў фізічным асобам, якая публікуецца на афіцыйным сайце НБ РБ, і стаўкай рэфінансавання НБ РБ, якія дзейнічаюць на дату заключэння крэдытнага дагавора.

5 Не дапускаецца прадастаўленне на набываемае з прыцягненнем крэдыту жылое памяшканне сукупных памераў крэдытаў:
- у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2012 №13 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў» і крэдыту ў памеры звыш 100 тысяч рублёў, згодна з гэтымі ўмовамі;
-у выкарыстаннем субсідыі на пагашэнне крэдыту згодна з указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2017 №240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў» і ад 17.12.2019 №465 «Аб мерах па забеспячэнні жылымі памяшканнямі шматдзетных сем’яў у г.Мінску» і крэдыту ў памеры звыш 100 тысяч рублёў, згодна з гэтымі ўмовамі. 

 

Выдача крэдыту згодна з заключанымі крэдытнымі дамовамі ажыццяўляецца ў тэрмін не пазней за 30 каляндарных дзён пасля прадастаўлення заявы крэдытаатрымальніка аб пералічэнні сродкаў, (у выпадку ўстанаўлення ў дагаворы куплі-продажу тэрміну ажыццяўлення разлікаў звыш 30 каляндарных дзён-у тэрміны, устаноўленыя дагаворам куплі-продажу.) 

Пры прадастаўленні крэдыту на фінансаванне нерухомасці фізічным асобам, якія атрымліваюць фінансавую дапамогу дзяржавы на пагашэнне раней атрыманых крэдытаў у адпаведнасці з заканадаўствам, магчыма правядзенне ацэнкі плацежаздольнасці з улікам памеру штомесячна аказваемай фінансавай дапамогі.

Іншыя выгадныя прапановы банка

Нашы партнеры

ПАТРАБАВАННІ ДА ЗАЯЎНІКАЎ

1. У якасці крэдытаатрымальнікаў (паручыцеляў) могуць выступаць дзеяздольныя фізічныя асобы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць і маюць пастаянную крыніцу даходаў у Рэспубліцы Беларусь.

2. Грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, крэдыты на набыццё або будаўніцтва нерухомасці прадастаўляюцца:

  • зыходзячы з памераў пенсіі або пры ажыццяўленні імі працоўнай дзейнасці - зыходзячы з памеру сярэднямесячнага даходу ад працоўнай дзейнасці за апошнія тры месяцы;
  • пры прадастаўленні ў забеспячэнне выканання абавязацельстваў па крэдыце паручыцельстваў фізічных асоб з ліку членаў сям'і, блізкіх сваякоў, якія не дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту.

НЕАБХОДНЫЯ ДАКУМЕНТЫ  

  • копія пашпарта Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(ў) (пры выбары спосабу забеспячэння па крэдыце - паручыцельства фізічных асоб), з прад’яўленнем арыгінала;
  • даведкі аб даходах фізічнай асобы для атрымання крэдыту, афармлення паручыцельства [1] Калі Заяўнік і (або) паручыцель атрымліваюць заработную плату або пенсію ва ўстанове Банка можа прадастаўляцца выпіска з рахунку за тры апошнія месяцы;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеляў на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Згода на прадастаўленне крэдытнай справаздачы можа быць аформлена Заяўнікам у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. У дадзеным выпадку крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца Заяўнікам у Банк самастойна;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеляў на прадастаўленне Банку звестак аб ім Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь і на праверку Банкам яго персанальных даных і іншай прадстаўленай інфармацыі;
  • дагавор куплі-продажу, натарыяльна або рэгістратарам засведчаны і зарэгістраваны ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй або дагавор, зарэгістраваны ў сельскім выканаўчым камітэце, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі такі дагавор лічыцца заключаным. У дагаворы куплі-продажу павінны быць прадугледжаны тэрміны канчатковага разліку па дагаворы. [2]
  • анкета заяўніка (паручыцеля(ў)). Афармляецца ў банку.

[1] Тэрмін дзеяння даведак - 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы. Датай выдачы лічыцца пазначаная на даведцы дата рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі), што выдала такую даведку.

[2] Пры прадастаўленні крэдыту на набыццё жылога памяшкання (часткі жылога памяшкання, выдзеленай у асобнае жылое памяшканне (ізаляваны жылы пакой), долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне, незавершанага закансерваванага капітальнага збудавання на зямельным участку, прызначаным для будаўніцтва жылога памяшкання), разгляд пытання аб выдачы крэдыту магчымы пры прадстаўленні Заяўнікам папярэдняга дагавору куплі-продажу.

*Пры набыцці жылога памяшкання (часткі жылога памяшкання, выдзеленай у асобнае жылое памяшканне (ізаляванага жылога пакоя), долі ў праве ўласнасці на жылое памяшканне) па дагаворы мены прадастаўляецца дагавор мены, натарыяльна або рэгістратарам засведчаны і зарэгістраваны ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яго і здзелак з ім, або дагавор, зарэгістраваны ў сельскім выканаўчым камітэце, калі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі такі дагавор лічыцца заключаным (копія дагавору і арыгінал для агляду).

Індывідуальныя прадпрымальнікі дадаткова прадастаўляюць наступныя дакументы*:

  • копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіі (пры наяўнасці), з прад'яўленнем арыгіналаў;
  • звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка;
  • даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы, аб наяўнасці картатэкі да бягучага рахунку (даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку; пры наяўнасці рахунку ва ўстанове Банка, па даручэнні Заяўніка можа быць запытана выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту па крэдыт);
  • калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку, альбо пры адсутнасці паступлення грашовых сродкаў на яго, павінна быць прадастаўлена падатковая дэкларацыя за апошні справаздачны перыяд;

  • выпіска з даных улiку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пенi (выпіска даецца індывідуальным прадпрымальнікам, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку).

*Для вызначэння крэдытаздольнасці індывідуальнага прадпрымальніка, затрат на вядзенне бізнесу і іншых паказчыкаў банк можа запытаць прадстаўлення падатковай дэкларацыі (разліку) за апошні справаздачны перыяд, уліковых форм вядзення ўліку даходаў, расходаў і гаспадарчых аперацый, плацежных i iншых дакументаў.

Дакументы, якія прадастаўляюцца пры забеспячэнні выканання абавязацельстваў па крэдыце закладам (іпатэкай) нерухомай маёмасці:

  • выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй аб адсутнасці абцяжарання правамі трэціх асоб і арыштаў на прадмет закладу.
  • абавязковая незалежная ацэнка кошту прадмета закладу (не прадастаўляецца ў выпадках прадастаўлення ў заклад (іпатэку) рэканструюемага (рэканструяванага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання ў сілу заканадаўства; рэканструюемага (набываемага) з прыцягненнем крэдыту жылога памяшкання).

Пры прадастаўленні ў заклад (іпатэку) аднакватэрнага жылога дома з адначасовай іпатэкай па тым жа дагаворы зямельнага ўчастка, на якім ён знаходзіцца, або часткі гэтага ўчастка, якая функцыянальна  забяспечвае закладваемы аб'ект, або належнага залогадавальніку права арэнды гэтага ўчастка або яго адпаведнай часткі - у выніках ацэнкі павінен быць выдзелены кошт зямельнага ўчастка (права арэнды зямельнага ўчастка).

З мэтай атрымання крэдыту заяўнік можа звярнуцца ў службу іпатэчнага і льготнага крэдытавання; у ЦБУ, у якіх адсутнічае служба іпатэчнага і льготнага крэдытавання,- у службу суправаджэння рознічнага бізнесу.

Форма прадастаўлення крэдыту

Сума крэдыту па пісьмовай заяве крэдытаатрымальніка пералічваецца на рахункі трэціх асоб-прадаўцоў жылых памяшканняў (іх прадстаўнікоў-фізічных асоб), адкрытыя ў банку, або на рахункі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, адкрытыя ў банках, якія ажыццяўляюць іх разлікова-касавае абслугоўванне.