На пагашэнне асноўнага доўгу па атрыманых у банках Рэспублікі Беларусь (акрамя ААТ «ААБ Беларусбанк») крэдытах у беларускіх рублях.
да 20 гадаў
Тэрмін крэдыту
16,31%
Стаўка
Крэдытны калькулятар
Іпатэчныя офісы
Крэдыт прадастаўляецца пры адначасовым выкананні наступных умоў:
- крэдытны дагавор па рэфінансуемым крэдыце заключаны на імя заяўніка;
- па рэфінансуемым крэдыце, прадастаўленым шляхам адкрыцця крэдытнай лініі, адсутнічаюць абавязацельствы па прадастаўленні крэдыту ў рамках гэтай крэдытнай лініі;
- па рэфінансуемым крэдыце адсутнічае непагашаная пратэрмінаваная запазычанасць па асноўным доўгу і (або) працэнтах на дату прадстаўлення заяўнікам поўнага пакета дакументаў для выдачы крэдыту, пры гэтым дапускаецца наяўнасць не больш за два выпадкі парушэнняў дысцыпліны пагашэння штомесячных плацяжоў па асноўным доўгу і (або) працэнтах тэрмінам ад 8 да 30 (уключна) каляндарных дзён па кожным рэфінансуемым крэдыце;
- на дату прадастаўлення заяўнікам поўнага пакета дакументаў па кожным рэфінансуемым крэдыце заяўнікам здзейснена ўнясенне ў лік пагашэння крэдыту(аў) не менш за два плацяжы;
- да заканчэння тэрміну вяртання (пагашэння) кожнага рэфінансуемага крэдыту засталося не менш за 180 каляндарных дзён.
Умовы крэдытавання
Тэрмін вяртання (пагашэння) крэдыту |
да 20 гадоў1 |
---|---|
% стаўка (гадавых) |
стаўка рэфінансавання НБ РБ2 + абсалютнае значэнне5 |
Спосаб вяртання (пагашэння) крэдыту і выплаты працэнтаў за карыстаннее ім |
дыферэнцыраваныя плацяжы3 |
Памер крэдыту |
у памеры астатку запазычанасці па асноўным доўгу па рэфінансуемым(ых) крэдыце(ах), у межах крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка. Памер крэдыту разлічваецца без уліку плацяжоў па рэфінансуемым(ых) крэдыце(ах). |
Прымаемы спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы |
паручыцельства фізічных(ай) асоб(ы), залог (іпатэка) нерухомай маёмасці крэдытаатрымальніка або трэцяй асобы, не абцяжаранай правамі трэціх асоб і арыштамі, і іншыя спосабы прадугледжаныя заканадаўствам, акрамя залогу рухомай маёмасці, няўстойкі і страхавання рызыкі невяртання крэдыту.4 |
Тэрмін і парадак прадастаўлення крэдыту, спосабы прадастаўлення, у тым ліку без спагнання ўзнагароджання |
На працягу 30 каляндарных дзён пасля заключэння крэдытнага дагавору. У безнаяўным парадку. |
Спосаб прадастаўлення крэдыту |
шляхам безнаяўнага адзінаразовага пералічэння грашовых сродкаў на падставе даведкі банка, выдаўшага рэфінансуемы крэдыт аб суме запазычанасці па асноўным доўгу па крэдытным дагаворы. |
1- Вяртанне (пагашэнне) асноўнага доўгу па крэдыце ажыццяўляецца з наступнага месяца пасля прадастаўлення крэдыту (часткі крэдыту)
2 - НБ РБ - Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
3 - дыферэнцыраваныя плацяжы - вызначаны дагаворам спосаб вяртання (пагашэння) крэдыту, як правіла, памяншаючыміся на працягу тэрміну крэдытавання плацяжамі, якія ўключаюць роўныя долі асноўнага доўгу і працэнты, налічаныя на фактычны астатак запазычанасці
4- Пры вызначэнні памеру крэдыту і (або) ацэнцы крэдытаздольнасці магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходу(аў) паручыцеля(ў) – блізкага(іх) сваяка(оў) (члена(аў) сям’і) крэдытаатрымальніка (мужа (жонкі), бацькоў, дзяцей, родных братоў і сясцёр мужа і жонкі, унукаў)
5- Абсалютнае значэнне – фіксаваная розніца паміж значэннем разліковай велічыні стандартнай рызыкі, устаноўленай НБ для крэдытаў фізічным асобам, публікуемай на афіцыйным сайце НБ, і стаўкай рэфінансавання НБ, дзеючымі на дату заключэння крэдытнага дагавору
Патрабаванні да заяўніка
Неабходныя дакументы
- копія дакумента, які сведчыць асобу заяўніка і паручыцеля(яў) (пры выбары спосабу забеспячэння па крэдыце - паручыцельства фізічных асоб), з прад’яўленнем арыгінала.
- даведка аб сярэднямесячным даходзе за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка (паручыцеля) за атрыманнем крэдыту.[2] Калі Заяўнік і (або) паручыцель атрымліваюць заработную плату або пенсію ва ўстанове Банка, можа прадстаўляцца выпіска з рахунку, на які ажыццяўляецца залічэнне заработнай платы або пенсіі (іншага пастаяннага даходу) за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту заяўніка.
[2] «Тэрмін дзеяння даведак - 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы. Датай выдачы лічыцца пазначаная на даведцы дата рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі), выдаўшага такую даведку».
- згода заяўніка і паручыцеля(ў) на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Згода на прадастаўленне крэдытнай справаздачы можа быць аформлена заяўнікам у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь. У дадзеным выпадку крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь прадстаўляецца Заяўнікам у Банк самастойна;
- згода заяўніка і паручыцеля(ў) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў распараджэнні МУС;
- даведка(і) банка(аў), выдаўшага(ых) рэфінансуемы(ыя) крэдыт(ы) аб суме запазычанасці па асноўным доўгу па крэдытным(ых) дагаворы(ах), якая(ія) змяшчае(юць)3:
- звесткі аб Крэдытаатрымальніку (прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца) (поўнасцю)) і інфармацыю аб крэдытным дагаворы, якая ўтрымлівае мэту на якую прадстаўлены крэдыт, адрас аб’екта нерухомасці;
- інфармацыю аб суме запазычанасці па асноўным доўгу;
- інфармацыю аб адсутнасці (аб наяўнасці) абавязацельстваў па прадастаўленні крэдыту ў рамках крэдытнай лініі;
- інфармацыю аб адсутнасці (аб наяўнасці) непагашанай пратэрмінаванай запазычанасці па асноўным доўгу і (або) працэнтах;
- інфармацыю аб унясенні ў лік пагашэння крэдыту не менш за два плацяжы;
- інфармацыю аб магчымасці датэрміновага пагашэння крэдыту;
- рэквізіты банка для пагашэння асноўнага доўгу па крэдытным(ых) дагаворы(ах).
3Тэрмін дзеяння даведкі – 15 каляндарных дзён з дня яе(іх) выдачы (уключна)
Індывідуальныя прадпрымальнікі дадаткова прадастаўляюць наступныя дакументы:
- копіі пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, ліцэнзіі (пры наяўнасці), з прад’яўленнем арыгіналаў
- звесткі аб даходах індывідуальнага прадпрымальніка
- даведка абслугоўваючага банка аб руху грашовых сродкаў па бягучым рахунку за апошнія тры месяцы з пазначэннем інфармацыі аб наяўнасці/адсутнасці нявыкананых грашовых абавязацельстваў з аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы выканання грашовых абавязацельстваў (АІС ВГА) (даведка не прадстаўляецца ў выпадку, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку. Калі рахунак адрыты ва ўстанове Банка, па даручэнні заяўніка запытваецца выпіска з бягучага рахунку за тры апошнія месяцы, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам.)
- падатковая дэкларацыя (разлік) за апошні справаздачны перыяд. Падатковая дэкларацыя прадстаўляецца, калі індывідуальны прадпрымальнік працуе без адкрыцця рахунку або пры адсутнасці атрымання грашовых сродкаў на яго