ПЕРАЛІК КАТЭГОРЫЙ ГРАМАДЗЯН, ЯКІМ ПРАДАСТАЎЛЯЮЦЦА СУБСІДЫІ ЗГОДНА З УКАЗАМ №240 НА ПАГАШЭННЕ КРЭДЫТУ, ВЫДАДЗЕНАГА БАНКАМ НА БУДАЎНІЦТВА (РЭКАНСТРУКЦЫЮ) ЖЫЛОГА ПАМЯШКАННЯ.

Пералік катэгорый грамадзян, якім прадастаўляецца субсідыя на выплату часткі працэнтаў за карыстанне камерцыйным крэдытам на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў або субсідыя на выплату часткі працэнтаў за карыстанне камерцыйным крэдытам на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў і субсідыя на пагашэнне асноўнага доўгу па гэтым крэдыце згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2017 №240

Умовы прадастаўлення Субсідыі

№ п/п

Назва катэгорыі

Доўг -  % ад сумы асноўнага доўгу па крэдыце

% (гадавых)

1. Шматдзетныя сем’і

100

Стаўка рэфінансавання НБРБ +3, але не больш за працэнтную стаўку па крэдыце

1

шматдзетным сем’ям, якія маюць чацвярых і больш дзяцей ва ўзросце да 23 гадоў   

95

Стаўка рэфінансавання НБРБ +2, але не больш за працэнтную стаўку па крэдыце

2

шматдзетным сем’ям, якія маюць траіх дзяцей ва ўзросце да 23 гадоў   

2. Дзеці - сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў

50

Стаўка рэфінансавання НБРБ +2, але не больш за працэнтную стаўку па крэдыце

3

дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб эмансіпацыі або якія ўступілі ў шлюб, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў

4

грамадзянам, якія з’яўляюцца наймальнікамі жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, прадастаўленых ім у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі як дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб эмансіпацыі або якія ўступілі ў шлюб, асобам з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, – на пацягу тэрміну дзеяння заключанага з імі тэрміновага дагавору найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага  фонду

3. Грамадзянам, у складзе сям’і якіх маюцца дзеці-інваліды, а таксама інваліды з дзяцінства I і II групы

50

 Стаўка рэфінансавання НБРБ -2, але не больш за працэнтную стаўку па крэдыце  

5

 грамадзянам, у складзе сем’яў якіх маюцца дзеці-інваліды, а таксама інваліды з дзяцінства I і II групы

4. Іншыя грамадзяне

0

(пасля прыняцця рашэння аб прадастаўленні субсідыі на выплату часткі працэнтаў, маладым сем’ям, з ліку пералічаных у п. 6-19 прадастаўляецца субсідыя на пагашэнне асноўнага доўгу пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) першага дзіцяці   - 10 % ад сумы асноўнага доўгу па крэдыце,  другога дзіцяці - 20% ад сумы асноўнага доўгу па крэдыце)

 Стаўка рэфінансавання НБРБ  -2, але не больш за працэнтную стаўку па крэдыце

 6

ваеннаслужачым, асобам радавога і начальніцкага складу Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, праходзячым ваенную службу, службу ў Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, органах унутраных спраў, органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, грамадзянам, звольненым з ваеннай службы па ўзросце, стане здароўя, скарачэнні штатаў, у тым ліку рэалізаваўшым сваё права на пастаноўку на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы жыхарства на працягу 6 месяцаў з дня звальнення з ваеннай службы, якія маюць не менш за 5 каляндарных гадоў выслугі на ваеннай службе (за выключэннем перыядаў навучання ва ўстановах адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях (напрамках спецыяльнасцяў, спецыялізацыях) для Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях у дзённай форме атрымання адукацыі) і якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;

 

7

грамадзянам, якія маюць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі права на пазачарговае атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду;

8

працаздольным паўналетнім членам сям’і наймальніка жылога памяшкання па дагаворы найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду у выпадку яго смерці або выезду на пастаяннае пражыванне ў іншае жылое памяшканне, якія не маюць у валоданні і карыстанні жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду на падставе дагавору найму або ва ўласнасці іншага жылога памяшкання у дадзеным населеным пункце агульнай плошчай 15 кв. метраў і больш (у г. Мінску - 10 кв. метраў і больш) на аднаго чалавека, якое адпавядае ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням, - на працягу тэрміну дзеяння заключанага ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі з адным з іх дагавору найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду;

9

грамадзянам, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, інвалідаў, у дачыненні да якіх ўстаноўлена прычынная сувязь калецтва або захворвання, якія прывяі да інваліднасці, з катастрофай на Чарнобыльской АЭС, іншымі радыяцыйнымі аварыямі;

10

ветэранам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў з ліку катэгорый грамадзян, прадугледжаных у пунктах 1-3 часткі першай артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года "Аб ветэранах" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 15, арт. 249; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2001 г., N 67, 2/787);

11

 грамадзянам, якія пражываюць у жылых памяшканнях, прызнаных ва ўстаноўленым парадку непрыдатнымі для пражывання;

12

паўналетнім маладым грамадзянам, якія з’яўляюцца лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і (або) спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, - па ўзгадненні адпаведна з Міністэрствам адукацыі або Міністэрствам культуры і ў адпаведнасці з дакументамі, якія пацвярджаюць такое званне. Пад маладымі грамадзянамі разумеюцца асобы ва ўзросце да 31 года;

13

грамадзянам, якім былі прызначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам, - па ўзгадненні з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і ў адпаведнасці з дакументамі, якія пацвярджаюць прызначэнне гэтых стыпендый, выдаваемымі арганізацыямі, якія ажыццяўлялі іх выплаты;

14

грамадзянам, якія пражываюць не менш за 10 гадоў у інтэрнатах, у жылых памяшканнях дзяржаўнага жыллёвага фонду па дагаворах паднайму жылога памяшкання, у жылых памяшканнях прыватнага жыллёвага фонду па дагаворах найму жылога памяшкання, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на працягу названага тэрміну і не страцілі падстаў знаходзіцца на такім уліку, у якіх, уключаючы сумесна пражываючых членаў сям’і і асобна пражываючых мужа і жонкі, не маецца ва ўласнасці жылых памяшканняў (агульнай плошчы жылых памяшканняў, якая прыходзіцца на долю ў праве агульнай уласнасці на жылыя памяшканні), у тым ліку размешчаных у іншых населеных пунктах Рэспублікі Беларусь;

15

грамадзянам, якія ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек і ў гарадах-спадарожніках;

16

малазабяспечаным грамадзянам, якія ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў у населеных пунктах на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці

17

суддзям

18

пракурорскім работнікам, грамадзянам з ліку пракурорскіх работнікаў, звольненых са службы ў органах пракуратуры па ўзросце, стане здароўя, у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў (у сувязі з правядзеннем арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў), маючым не менш за 5 каляндарных гадоў выслугі на службе ў органах пракуратуры;

Стаўка рэфінансавання НБРБ  +2, але не больш за працэнтную стаўку па крэдыце

19

грамадзянам, якія ажыццяўляюць працоўную дзейнасць у населеных пунктах на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці, якія адносяцца да малазабяспечаных грамадзян, ажыццяўляючым будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў у населеных пунктах на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці

5. Маладыя сем’і (двое дзяцей)

0

Стаўка рэфінансавання НБРБ  -2, але не больш за працэнтную стаўку па крэдыце

20

маладым сем’ям, якія маюць дваіх непаўналетніх дзяцей на дату прыняцця рашэння аб прадастаўленні субсідыі

Заўвага: Грамадзяне, якія маюць права на атрыманне субсідыі маюць права скарыстацца па іх выбары або субсідыяй або дзяржаўнай падтрымкай у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2012 № 13