Да 10 гадоў
Тэрмін крэдыту
4,5%-9,25%
Паніжаная працэнтная стаўка ў грэйс-перыяд
14,25%
Стаўка
Заяўка на крэдыт Заяўка на даручальніцтва
Патрабаванні да заяўніка
Крэдыт прадастаўляецца:
- дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства)), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў;
- для набыцця новага або былога ў эксплуатацыі аўтамабіля, электрамабіля, з моманту выпуску якога не прайшло за 10 гадоў (у рамках заключаных дагавораў з арганізацыямі, якія ажыццяўляюць продаж аўтамабіляў).
Перавагі крэдыту
- Без першапачатковага ўзносу
- Паніжаная працэнтная стаўка на працягу першых 180/360 каляндарных дзён
- Магчымасць самастойна запоўніць анлайн-заяўку на крэдыт на карпаратыўным вэб-сайце банка (пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі), з выкарыстаннем паслугі М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг, пасля атрымання інфармацыі аб нумары заказу ад арганізацыі-партнёра
- Магчымасць афармлення крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах у памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, які не перавышае 25 базавых велічыняў (для грамадзян, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, - 20 базавых велічыняў)
- Магчымасць папярэдняга разгляду пытання аб выдачы крэдыту без прадастаўлення заяўнікам дагавору куплі-продажу аўтамабіля
- Зручныя спосабы пагашэння крэдыту (у інфакіёсках банка, праз сістэму "Інтэрнэт-банкінг" і паслугу "М-банкінг", Аўтааплата)
- Магчымасць афармлення ў банку дагавору страхавання па праграме КАСКА пры заключэнні крэдытнага дагавору
- Магчымасць афармлення дагавору аб залогу са скідкай 50% ад кошту, устаноўленай Зборнікам узнагароджанняў, у выпадку заключэння дагавору страхавання ва ўстановах ААТ «ААБ Беларусбанк»
Памер крэдыту |
у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 5000,0 рублёў * Фізічным асобам, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую, рамесную або іншую дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам – у памеры, які не перавышае 600 базавых велічыняў, у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 5000,0 рублёў |
---|---|
Працэнтная стаўка |
З грэйс-перыядам 6 месяцаў
З грэйс-перыядам 12 месяцаў
|
Тэрмін крэдыту |
да 10 гадоў |
Спосаб прадастаўлення крэдыту |
безнаяўным пералічэннем на рахунак арганізацыі-партнёра |
Парадак выплаты працэнтаў |
за фактычны час карыстання крэдытам |
Забеспячэнне выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы |
Паручыцельства фізічных асоб; залог набываемага аўтамабіля пры ўмове яго страхавання ў поўным кошце (поўнае КАСКА) і няўстойка* *для грамадзян, не дасягнуўшых 70-гадовага ўзросту на дату рэгістрацыі заявы-анкеты |
- Дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (паручыцеля).
- Дакументы -не предоставляются в случае проведения оценки платежеспособности заявителя исходя из дохода 25 базовых величин;
- для граждан, достигших общеустановленного пенсионного возраста, – 20 базовых величин, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля): даведкі аб даходах (па даручэнні кліента фарміруецца выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк» на які залічваецца даход). - Дагавор куплі-продажу аўтамабіля з яго копіяй.
- Згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеляў на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка. Крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка можа прадстаўляцца Заяўнікам у Банк самастойна. У такім выпадку Заяўнік афармляе ў Нацыянальным банку заяву на атрыманне крэдытнай справаздачы;
- згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля (ў) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС;
- згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля (ў) на прадастаўленне інфармацыі з інфармацыйнага рэсурса АРІП;
- згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля (ў) на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы.
Для індывідуальных прадпрымальнікаў дадаткова
- арыгінал ліцэнзіі (пры наяўнасці) / пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі з яго копіяй;
- звесткі аб даходах ІП за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам**;
- даведка аб руху грашовых сродкаў па рахунку за апошнія шэсць месяцаў, аб наяўнасці / адсутнасці абмежаванняў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку**;
- выпіска з падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў*,**.
* прадастаўляецца плацельшчыкам адзінага падатку.
** не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 25 базавых велічыняў.
Для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць рамесную, або дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам.
- звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам;*
- паведамленне аб прысваенні УНП, устаноўленай формы падатковага органа, ліцэнзія (пры наяўнасці);
- выпіска з даных уліку падатковых органаў і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені.*
* не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 25 базавых велічыняў.
Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы - 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).
Дакументы для афармлення дагавору аб залогу