Да 5 гадоў
Тэрмін крэдыту
Паніжаная працэнтная
стаўка
13,5% – 14%
Стаўка
Крэдыт прадастаўляецца пры афармленні заяўкі праз каналы ДБА[1], установы банка
[1] Да каналаў ДБА адносяцца вэб-сайт банка (пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі), М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг
Патрабаванні да заяўніка
дзеяздольныя фізічныя асобы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь (замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і атрымліваюць даходы, у тым ліку праз прадстаўніцтва замежнай юрыдычнай асобы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Перавагі крэдыту
- Афармленне крэдыту без паручыцеляў і страховак;
- Зніжаная працэнтная стаўка пры афармленні заяўкі праз каналы ДБА;
- Тэрмін дзеяння крэдытнай карткі шэсць месяцаў, наступных за месяцам яе выдачы;
- Адсутнасць дадатковых камісій і плацяжоў за карыстанне крэдытам;
- Магчымасць афармлення крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах у памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, які не перавышае 25 базавых велічыняў (для граждан, достигших общеустановленного пенсионного возраста, – 20 базовых величин);
- Зручныя спосабы пагашэння крэдыту (у інфакіёсках банка, праз сістэму "Інтэрнэт-банкінг" і паслугу "М-банкінг", Аўтааплата).
дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (паручыцеля);
дакументы, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля): даведкі (выпіска, пры ўмове залічэння даходаў на картку ва ўстановах банка);
згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеляў на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка. Крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка можа прадстаўляцца Заяўнікам у Банк самастойна. У такім выпадку Заяўнік афармляе ў Нацыянальным банку заяву на атрыманне крэдытнай справаздачы;
згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(яў) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў распараджэнні МУС;
згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(яў) на прадастаўленне інфармацыі з інфармацыйнага рэсурса АРІП;
згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля(яў) на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы.
Для індывідуальных прадпрымальнікаў дадаткова
арыгінал ліцэнзіі (пры наяўнасці)/пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі + копія;
звесткі аб даходах ІП за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам**;
даведка аб руху грашовых сродкаў па рахунку за апошнія шэсць месяцаў, аб наяўнасці / адсутнасці абмежаванняў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку**;
выпіска з падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў*, **.
* прадастаўляецца плацельшчыкам адзінага падатку.
** не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 25 базавых велічыняў.
Для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць рамесную, або дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам.
звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам;*
паведамленне аб прысваенні УНП, устаноўленай формы падатковага органа, ліцэнзія (пры наяўнасці);
выпіска з даных уліку падатковых органаў і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені.*
*не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 25 базавых велічыняў.
Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).