Крэдыт на спажывецкія патрэбы на 5 гадоў для набыцця тавараў айчыннай вытворчасці

Для набыцця тавараў беларускай вытворчасці.

icon-big-1

Да 5 гадоў
Тэрмін крэдыту

icon-6

Паніжаная працэнтная стаўка
на працягу першых 100 дзён

 

icon-5

14,5-15%
Стаўка

 

icon3Патрабаванні да заяўніка:

Крэдыт прадастаўляецца ў аддзяленнях банка і аддзяленнях Белпошты:

  • дзеяздольным фізічным асобам — грамадзянам Рэспублікі Беларусь (замежным грамадзянам, асобам без грамадзянства), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і атрымліваюць даходы, у тым ліку праз прадстаўніцтва замежнай юрыдычнай асобы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (за выключэннем фізічных асоб, якія з’яўляюцца ІП, асоб, якія ажыццяўляюць рамесную або дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам у выпадках афармлення крэдыту ў аддзяленнях Белпошты).;

icon4Перавагі крэдыту

  • Магчымасць скарыстацца крэдытам на працягу 30 дзён пасля заключэння крэдытнага дагавору, а таксама набываць тавары беларускіх вытворцаў у розных магазінах;
  • Зніжаная працэнтная стаўка на працягу першых 100 дзён, а таксама пры афармленні заяўкі праз каналы ДБА[1]
  • Магчымасць афармлення крэдыту без прадастаўлення даведкі аб даходах у памеры, разлічаным зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, які не перавышае 20 базавых велічыняў, без паручыцеляў і страховак;
  • Адсутнасць дадатковых камісій і плацяжоў за карыстанне крэдытам;
  • Магчымасць афармлення крэдыту фізічным асобам (за выключэннем фізічных асоб, якія з’яўляюцца ІП, асоб, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць або дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам) у аддзяленні «Белпошты», (пералік АПС, якія ажыццяўляюць афармленне крэдытаў тут);
  • Зручныя спосабы пагашэння крэдыту (у інфакіёсках банка, праз сістэму "Інтэрнэт-банкінг", паслугу "М-банкінг", Аўтааплата).

 [1] Да каналаў ДБА адносяцца вэб-сайт банка (пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі), сістэма М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг.

icon2Умовы

Памер крэдыту:     

у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 100,0 рублёў

* Фізічным асобам, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую, рамесную або іншую дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам – у памеры, які не перавышае 200 базавых велічыняў, у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 100,0 рублёў

Працэнтная стаўка пры заключэнні крэдытнага дагавору ў перыяд з 01.11.2022 па 08.02.2023 (уключна):

  • на працягу першых 100 каляндарных дзён з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, – 0,1% гадавых;
  • пачынаючы з 101-га каляндарнага дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавору, – стаўка крэдыту авернайт НБ [1] + 2,0 п.п.; пры падачы заяўкі на крэдыт праз каналы ДБА[2] – стаўка крэдыту авернайт НБ + 1,5 п.п.

Тэрмін крэдыту:

да 5 гадоў

Спосаб прадастаўлення крэдыту:

шляхам безнаяўнага пералічэння на рахункі трэціх асоб (юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў)

Парадак выплаты працэнтаў:

за фактычны час карыстання крэдытам

Забеспячэнне:

няўстойка*,  паручыцельства фізічных асоб

(памер крэдыту пад няўстойку (з улікам астатку запазычанасці па раней атрыманых крэдытах пад няўстойку) не можа перавышаць 200 базавых велічыняў на дату рэгістрацыі заявы-анкеты)

*Для грамадзян, не дасягнуўшых 75-гадовага ўзросту на дату рэгістрацыі заявы-анкеты

[1] Стаўка крэдыту авернайт НБ – значэнне стаўкі крэдыту авернайт, устаноўленай НБ па пастаянна даступных аперацыях на фінансавым рынку, публікуемай на афіцыйным сайце НБ. У крэдытным дагаворы пазначаецца памер працэнтнай стаўкі зыходзячы са значэння стаўкі крэдыту авернайт НБ з улікам яе змянення.

[2] Да каналаў ДБА адносяцца вэб-сайт банка (пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі), сістэма М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг

icon1Неабходныя дакументы
  • дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (паручыцеля);
  • рахунак(і)-фактура(ы) (дагавор (ы)) з пазначэннем вытворцы прадукцыі;
  • дакументы, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля): даведкі (выпіска, пры ўмове залічэння даходаў на картку ва ўстановах банка);
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеляў на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка. Крэдытная справаздача з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка можа прадстаўляцца Заяўнікам у Банк самастойна. У дадзеным выпадку заяўнік афармляе ў Нацыянальным банку заяву на атрыманне крэдытнай справаздачы;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля (ў) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў распараджэнні МУС;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля (ў) на прадастаўленне інфармацыі з інфармацыйнага рэсурса АРІП;
  • згода Крэдытаатрымальніка і паручыцеля (ў) на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы.

Для індывідуальных прадпрымальнікаў дадаткова

  • арыгінал ліцэнзіі (пры наяўнасці) / пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі + копія;
  • звесткі аб даходах ІП за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам**;
  • даведка аб руху грашовых сродкаў па рахунку за апошнія шэсць месяцаў, аб наяўнасці / адсутнасці абмежаванняў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку**;
  • выпіска з падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў*, **.

* прадастаўляецца плацельшчыкам адзінага падатку.

** не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 20 базавых велічыняў.

Для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць рамесную, або дзейнасць, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці ІП у адпаведнасці з заканадаўствам.

  • звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам;*
  • паведамленне аб прысваенні УНП, устаноўленай формы падатковага органа, ліцэнзія (пры наяўнасці);
  • выпіска з даных уліку падатковых органаў і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені.*

 [*] не прадастаўляюцца ў выпадку правядзення ацэнкі плацежаздольнасці заяўніка зыходзячы з даходу 20 базавых велічыняў.

Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).