АБСЛУГОЎВАННЕ Ў БАНКАМАТАХ БАНКА

У банкамаце ААТ «ААБ Беларусбанк» з выкарыстаннем картак можна правесці наступныя аперацыі:

прагляд астатку грашовых сродкаў на рахунку

атрыманне міні-выпіскі

атрыманне наяўных грашовых сродкаў

папаўненне рахунку наяўнымі грашовымі сродкамі

аплата паслуг аператараў мабільнай сувязі

перавод грашовых сродкаў з рахунку на рахунак

змена ПІН-кода дэбетавай карточкі

ПРАГЛЯД АСТАТКУ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ НА РАХУНКУ

!Паслуга даступна трымальнікам картак плацежных сістэм Белкарт, Visa, Masterсard, UPI.

  1. Змесціце картку ў картапрыёмнік банкамата або паднясіце картку (прыладу) да бескантактавага счытвальніка (пры яго наяўнасці).
  2. Выберыце мову меню банкамата.
  3. Набярыце ПІН-код карткі і націсніце «УВОД».
  4. Выберыце аперацыю «Сума на рахунку». Інфармацыя пра астатак будзе паказана на экране банкамата.

! Пры выкарыстанні бескантактнай тэхналогіі абавязкова неабходна дачакацца заканчэння выканання аперацыі або самастойна адмовіцца ад выканання аперацыі, калі ў гэтым паўстала неабходнасць пасля ўводу ПІН-кода.

 

АТРЫМАННЕ МІНІ-ВЫПІСКІ

! Паслуга даступна толькі трымальнікам картак ААТ «ААБ Беларусбанк».

! Паслуга платная. Вознаграждение взимается в соответствии со сборником вознаграждений.

 

!У міні-выпісцы ўказваецца 10 апошніх аперацый, здзейсненых з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў, але не больш чым за 7 апошніх дзён.

  1. Змесціце картку ў картапрыёмнік банкамата.
  2. Выберыце мову меню банкамата.
  3. Набярыце ПІН-код карткі і націсніце «УВОД».
  4. Выберыце аперацыю «Выпіска па рахунку».
  5. Азнаёмцеся з умовамі і памерам узнагароджання за правядзенне аперацыі і, пры згодзе з аплатай узнагароджання, націсніце «Так». Выпіска будзе надрукавана на карт-чэку.

 

АТРЫМАННЕ НАЯЎНЫХ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ

! Паслуга даступна трымальнікам картак плацежных сістэм Белкарт, Visa, Masterсard, UPI.

  1. Змесціце картку ў картапрыёмнік банкамата або паднясіце картку (прыладу) да бескантактавага счытвальніка (пры яго наяўнасці).
  2. Выберыце мову меню банкамата.
  3. Набярыце ПІН-код карткі і націсніце «УВОД».
  4. Выберыце аперацыю «Выдача наяўных».
  5. Выберыце адну з прапанаваных сум. Калі неабходная сума не ўказана на экране, выберыце «ІНШАЯ СУМА» і ўвядзіце патрэбную суму.

! Пры выкарыстанні бескантактнай тэхналогіі абавязкова неабходна дачакацца заканчэння выканання аперацыі або самастойна адмовіцца ад выканання аперацыі, калі ў гэтым паўстала неабходнасць пасля ўводу ПІН-кода.

 

ПАПАЎНЕННЕ РАХУНКУ НАЯЎНЫМІ ГРАШОВЫМІ СРОДКАМІ

! Паслуга даступна трымальнікам картак ААТ «ААБ Беларусбанк» і трымальнікам картак Белкарт банкаў-эмітэнтаў у банкаматах з функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў (cash-in).

    1. Змесціце картку ў картапрыёмнік банкамата.
    2. Выберыце мову меню банкамата.
    3. Набярыце ПІН-код карткі і націсніце «УВОД».
    4. Выберыце аперацыю «Прыём наяўных».
    5. Выберыце валюту аперацыі.
    6. Поместите наяўныя грашовыя сродкі ў купюрапрыёмнік.
    7. Пацвердзіце інфармацыю аб унесенай суме грашовых сродкаў, націснуўшы кнопку «УВОД».

 Звяртаем увагу, што выкананне аперацыі папаўнення рахунку наяўнымі пры выкарыстанні карткі з дапамогай бескантактавай тэхналогіі немагчыма.

 

АПЛАТА ПАСЛУГ АПЕРАТАРАЎ МАБІЛЬНАЙ СУВЯЗІ

!Паслуга даступна трымальнікам картак плацежных сістэм Белкарт, Visa, Masterсard усіх банкаў-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь.

!Имеются ограничения по минимальной и максимальной сумме операции. Подробнее можно ознакомиться по ссылке.

    1. Змесціце картку ў картапрыёмнік банкамата.
    2. Выберыце мову меню банкамата.
    3. Набярыце ПІН-код карткі і націсніце «УВОД».
    4. Выберыце аперацыю «Іншыя паслугі», затым аперацыю «Мабільныя аператары» - далей неабходнага аператара мабільнай сувязі.
    5. * Для плацяжу на карысць МТС выберыце спосаб аплаты па «№ тэлефона» або «Асабовы рахунак».
    6. Увядзіце 9-значны нумар тэлефона або 12-значны нумар асабовага рахунку (для МТС) і націсніце «УВОД».
    7. Увядзіце суму плацяжу і націсніце «УВОД». 
    8. Праверце ўведзеныя даныя і націсніце «УВОД».

 Звяртаем увагу, што выкананне аперацыі аплаты пры выкарыстанні карткі з дапамогай бескантактавай тэхналогіі немагчыма.

 

ПЕРАВОД ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ З РАХУНКУ НА РАХУНАК

! Адпраўшчыкамі і атрымальнікамі пераводаў могуць быць трымальнікі картак плацежных сістэм Visa, Mastercard, Белкарт як ААТ «ААБ Беларусбанк», так і іншых банкаў-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь.

!Имеются ограничения по сумме операции и количеству операций. Подробнее можно ознакомиться по ссылке.

Возможно взимание вознаграждения. Подробнее можно ознакомиться по ссылке.

При совершении операции по карточке другого банка (не ОАО «АСБ Беларусбанк») возможно взимание платы банком, ее выпустившим.

  1. Змесціце картку ў картапрыёмнік банкамата.
  2. Выберыце мову меню банкамата.
  3. Набярыце ПІН-код карткі і націсніце «УВОД».
  4. Выберыце аперацыю «Перавод сродкаў».
  5. Увядзіце нумар карткі атрымальніка пераводу і націсніце «УВОД».
  6. Ознакомьтесь с размером взимаемого вознаграждения за проведение операции и, при согласии, нажмите «ДА».
  7. Увядзіце суму пераводу і націсніце «УВОД».
  8. Праверце уведзеныя дадзеныя і націсніце «Увод».

 

ЗМЕНА ПІН-КОДА КАРТКІ

! Не рэкамендуецца выкарыстоўваць камбінацыю, якая лёгка адгадваецца і  складаецца, напрыклад, з лічб, што ідуць у парадку ўзрастання/змяншэння: 1111,1234, 9876 і г.д.

Услуга платная. Вознаграждение взимается в соответствии со сборником вознаграждений

  1. Змесціце  картку ў картапрыёмнік банкамата.
  2. Выберыце мову меню банкамата.
  3. Набярыце ПІН-код карткі і націсніце «УВОД».
  4. Выберыце аперацыю «Змена ПІН-кода».
  5. Азнаёмцеся з памерам узнагароджання за правядзенне аперацыі і, пры згодзе з аплатай узнагароджання, націсніце «ПРАДОЎЖЫЦЬ».
  6. Азнаёмцеся з правіламі правядзення аперацыі і націсніце «ПРАДОЎЖЫЦЬ».
  7. Увядзіце новы ПІН-код і націсніце «УВОД».
  8. Паўтарыце ўвод новага ПІН-кода і націсніце «УВОД».