Узнагароджанні па аперацыях з карткамі

Паважаныя кліенты! З 22.07.2020 уступаюць у сілу змяненні ў Зборнік узнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк».

3.4. АПЕРАЦЫІ ПА ЗАЛІЧЭННІ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ

№ п/п

Найменне аперацыі

Памер узнагароджання

3.4.1.

Залічэнне на рахункі фізічных асоб безнаяўных грашовых сродкаў: [1]

 

3.4.1.1.

падпункт выключаны

3.4.1.2.

пералічаных з-за мяжы з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў, у т. л. пры дапамозе грашовых пераводаў Visa Direct, Mastercard MoneySend словы выключаны

1 % ад сумы

3.4.1.3.

у іншых выпадках на рахункі, адкрытыя:

 

- у беларускіх рублях

2 % ад сумы,
макс. 500,00 бел. руб.

- у замежнай валюце[2]

1,5 % ад сумы валюты рахунку ў эквіваленце бел. руб.,
макс. 500,00 бел. руб.

[1] Узнагароджанне згодна з п.п. словы выключаны 3.4.1.3 гэтага Зборніка ўзнагароджанняў спаганяецца, калі дагавор паміж банкам і плацельшчыкам не заключаны.

Падпункт не прымяняецца пры залічэнні грашовых сродкаў:

па переводах, здзейсненых у адпаведнасці з п.п. 2.1.1, 3.7.2, 3.7.3, 3.9.3 гэтага Зборніка ўзнагароджанняў;

якія паступілі па аперацыях папаўнення рахункаў праз АІС «Разлік» (АРІП);

пры вяртанні грашовых сродкаў па аперацыях з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў (рэквізітаў віртуальнай карткі), у выніку якіх грашовыя сродкі пералічаны неналежнаму атрымальніку або ў няправільным памеры;

па непаспяхова завершаных аперацыях з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў (рэквізітаў віртуальнай карткі);

якія паступілі з дабрачынных рыхункаў фізічных асоб;

па абавязацельствах банка;

у рамках дагавору камісіі на брокерскае абслугоўванне на рынку каштоўных папер, заключанага з банкам;

на рахунак у беларускіх рублях, крыніцай якіх з’яўляюцца крэдыты ААТ «ААБ Беларусбанк»;

недзяржаўных пенсій і іншых недзяржаўных сацыяльных выплат;

сум аліментаў у выпадку выплаты ўзнагароджання юрыдычнай асобай (індывідуальным прадпрымальнікам) у адпаведнасці з п.п. 4.2.2.9 гэтага Зборніка ўзнагароджанняў.

[2] Узнагароджанне спаганяецца ў беларускіх рублях шляхам пакупкі банкам 1,5 % ад сумы валюты рахунку па курсе, устаноўленым Нацыянальным банкам на дзень ажыццяўлення аперацыі, максімум 500,00 бел. руб.