Папаўненне ўкладнога рахунку

Трымальнікі плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк» у інфакіёсках банка, а таксама з дапамогай паслуг Інтэрнэт-банкінг і М-банкінг могуць здзейсніць аперацыю пералічэння грашовых сродкаў з бягучага (разліковага) рахунку, доступ да якога можа быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі (далей - рахунак карткі) на ўкладны рахунак, адкрыты як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце (долары ЗША, еўра, расійскія рублі).

У інфакіёсках і сістэме М-банкінг ААТ «ААБ Беларусбанк» аперацыю пералічэння грашовых сродкаў з карт-рахунку на ўкладны рахунак, адкрыты ў ААТ «ААБ Беларусбанк» як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце (долары ЗША, еўра), могуць ажыццяўляць трымальнікі плацежных картак іншых банкаў-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь.

Для правядзеня аперацыі трымальніку плацежнай карткі неабходна ведаць наступную інфармацыю

- нумар рахунку ў фармаце IBAN;

- тры апошнія лічбы нумара пашпарта ўладальніка ўкладнога рахунку.

Скарыстацца грашовымі сродкамі, якія паступілі,  уладальнік укладнога рахунку зможа на наступны банкаўскі дзень пасля здзяйснення аперацыі папаўнення.

Налічэнне працэнтаў па ўкладным рахунку на нанава ўнесеную суму адбываецца з дня правядзення аперацыі папаўнення.

*Пералічэнне грашовых сродкаў ажыццяўляецца толькі на ўкладныя рахункі, адкрытыя ў ААТ «ААБ Беларусбанк», якія прадугледжваюць магчымасць унясення дадатковых узносаў.

*Паслуга не прадастаўляецца  па крэдытных і карпаратыўных плацежных картках ААТ «ААБ Беларусбанк».

 

Як папоўніць укладны рахунак у інфакіёску

Іншыя выгадныя прапановы банка