Папаўненне рахунку наяўнымі грашамі

Папоўніць наяўнымі грашовымі сродкамі бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак, доступ да якога забяспечваецца з дапамогай выкарыстання дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі (далей - рахунак), адкрыты ў ААТ «ААБ Беларусбанк», можна:

З выкарыстаннем карткі:

  • у аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк»;
  • у інфакіёсках і банкаматах з функцыяй папаўнення наяўнымі грашамі «Cash-in»;
  • у аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк»;

Папоўніўшы свой рахунак, як ва ўстановах банка, так і з выкарыстаннем інфакіёскаў або банкаматаў з функцыяй папаўнення наяўнымі грашамі «Cash-in», Вы можаце адразу ж скарыстацца грашовымі сродкамі для ажыццяўлення шырокага спектру безнаяўных плацяжоў.

Без выкарыстання карткі:

  • у аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу:
    • o шляхам унясення наяўных грошай у касу банка шляхам папаўнення рахунку атрымальніка. За правядзенне аперацыі ўзнагароджанне не спаганяецца. Для правядзення аперацыі неабходна ведаць нумар рахунку атрымальніка пераводу і П.І.І. атрымальніка пераводу;
    • o шляхам унясення наяўных грошай у касу банка па рэквізітах плацежнай карткі атрымальніка (у тым ліку па рэквізітах віртуальнай карткі). За правядзенне аперацыі спаганяецца камісійнае ўзнагароджанне ў памеры 2,5% ад сумы аперацыі. Для правядзення аперацыі неабходна ведаць нумар і тэрмін дзеяння карткі атрымальніка. Аперацыя праводзіцца ў рэжыме рэальнага часу і атрымальнік зможа скарыстацца грашовымі сродкамі ўжо праз некалькі секунд.
  • o з дапамогай банкаўскага пераводу.

У межах Рэспублікі Беларусь – з дапамогай банкаўскага пераводу пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу. Для ажыццяўлення банкаўскага пераводу адпраўшчыку пераводу неабходна ведаць наступныя рэквізіты, якія змяшчаюцца ў дагаворы рахунку атрымальніка пераводу:

  1. Назва банка, у якім адкрыты рахунак атрымальніка пераводу;
  2. Код банка атрымальніка пераводу;
  3. Нумар рахунку банка, у якім адкрыты рахунак атрымальніка пераводу;
  4. Нумар рахунку атрымальніка пераводу;
  5. П.І.І. атрымальніка пераводу.

Старонка была вам карысная?

Так Не
Виртуальный консультант