Праверка сапраўднасці банкнот па заяве фізічнай асобы

ААТ "ААБ Беларусбанк" з 15.07.2015 укараніла новую паслугу па правядзенні праверкі сапраўднасці банкнот па заяве грамадзян.

Каб праверыць банкноты на сапраўднасць, неабходна звярнуцца ў банк з дакументам, які сведчыць асобу, аформіць заяву на ажыццяўленне праверкі сапраўднасці банкнот, а таксама аплаціць суму камісійнага ўзнагароджання банку, згодна з устаноўленым тарыфам.

Плата за прадастаўленне такой паслугі банкам устаноўлена ў суме 0,12 бел. руб. (з НДС) за адну банкноту, мін. 1,00 бел. руб. (з НДС) за адну паслугу.

Пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 27.04.2015 № 253  не прадугледжана норма, якая рэгламентуе выдачу банкам дакумента, які сведчыць сапраўднасць банкнот. На рукі фізічнай асобе будуць выдавацца толькі дакументы, якія пацвярджаюць сам факт ажыццяўлення праверкі сапраўднасці банкнот і ўнясення вызначанага банкам узнагароджання (платы) за гэту паслугу.

У выпадку выяўлення банкнот, маючых відавочныя прыкметы падробкі, або банкнот, сапраўднасць якіх выклікае сумненне, фізічнай асобе не вяртаюцца, а падлягаюць канфіскацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Фізічнай асобе  выдаецца даведка аб выяўленні сумніўных банкнот. 

У цяперашні час новая паслуга па правядзенні праверкі сапраўднасці банкнот па заяве грамадзян аказваецца ў наступных падраздзяленнях ААТ "ААБ Беларусбанк":

г.Мінск:

-пр.Дзяржынскага 18, АПЕРУ Цэнтральнага апарата;
-вул.Фізкультурная 31, ЦБП №524;
-пр.Дзяржынскага 69/1, Філіял №500;
-вул.Куйбышава 18, Філіял №510;
-вул.Даўгабродская 1, Філіял №511;
-вул.Сурганава 47А, Філіял №514;
-вул.Варанянскага 7А, Філіял №527;
-пр.Незалежнасці 56, Філіял №529;
-вул.Чарвякова 2/4, Філіял №614;
-вул.Карбышава 13/2, Філіял №614.

Мінская вобласць:

г.Слуцк, вул.Чэхава 22, Філіял №615
г.Слуцк, вул.Леніна 211, Філіял №615

Брэсцкая вобласць:

г.Брэст, вул.Маскоўская 202, Філіял №100-Брэсцкае абласное ўпраўленне

Віцебская вобласць:

г.Віцебск, вул.Смаленская 9А, Філіял №200- Віцебскае абласное ўпраўленне

Гомельская вобласць:

г.Гомель, вул.Фрунзе 6/А, Філіял №300-Гомельскае абласное ўпраўленне

Гродзенская вобласць:

г.Гродна, вул.Новакастрычніцкая 5, Філіял №400-Гродзенскае абласное ўпраўленне

Магілёўская вобласць:

г.Магілёў, вул.Першамайская 71А, Філіял №700-Магілёўскае абласное ўпраўленне.