ААТ «ААБ Беларусбанк» аказвае інфармацыйную паслугу па апавяшчэнні Уладальніка рахунку аб выкананні (невыкананні) пастаянна дзеючага плацежнага даручэння, аформленага для аплаты паслуг з дапамогай АІС «Разлік».
Інфармацыя аб выкананні пастаянна дзеючага плацежнага даручэння накіроўваецца з дапамогай E-mail-паведамлення, аб невыкананні - з дапамогай накіравання SMS-паведамлення.
Па жаданні Кліента, інфармацыя можа накіроўвацца толькі аб выкананні або толькі аб невыкананні пастаяннага дзеючага плацежнага даручэння з дапамогай адпаведнага канала дастаўкі паведамлення.
Для падключэння паслугі неабходна аформіць заяву ў аддзяленні банка, незалежна ад месца афармлення пастаяннага дзеючага плацежнага даручэння.
Пасля афармлення заявы на паслугу неабходна на працягу трох месяцаў пацвердзіць карэктнасць адраса электроннай пошты, перайшоўшы па спецыяльна сфарміраванай спасылцы, накіраванай банкам.
Узнагароджанне за аказанне інфармацыйнай паслугі выплачваецца ў адпаведнасці са Зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, якія выконваюцца ААТ «ААБ Беларусбанк», зацверджаным Праўленнем банка.