ААТ «ААБ Беларусбанк» прадастаўляе магчымасць фізічным асобам, якія з’яўляюцца Уладальнікамі бягучых (разліковых) або ўкладных рахункаў, («да запатрабавання», «пенсіённы»), бягучых (разліковых) рахункаў з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі, базавых рахункаў, адкрытых у ААТ «ААБ Беларусбанк», аформіць пастаянна дзеючае плацежнае даручэнне (далей - ПДПД) для ажыццяўлення шматкратных або рэгулярных плацяжоў (напрыклад: для аплаты крэдытаў нашага Банка, папаўненне банкаўскіх рахункаў, адкрытых у Банку, для аплаты камунальных плацяжоў і інш. плацяжоў, у тым ліку на карысць Вытворцаў паслуг з дапамогай АІС «Разлік» (АРІП)).
На кожны від плацяжу складаецца асобнае ПДПД.
Афармленне ПДПД ажыццяўляецца на тэрмін, які не перавышае 3-х гадоў з даты яго афармлення (у выключных выпадках (пры афармленні ПДПД для пагашэння крэдыту Банка, папаўнення банкаўскага рахунку, адкрытага ў Банку) - на тэрмін, вызначаны крэдытным дагаворам, дагаворам банкаўскага ўкладу (дэпазіту), на карысць якога ажыццяўляецца банкаўскі перавод).
Пры афармленні ПДПД устанаўліваюцца перыядычнасць яго выканання і сума банкаўскага пераводу (фіксаваны памер або ў памеры, выстаўленых па паслузе патрабаванняў на аплату).
Асаблівасці выканання ПДПД:
- пры афармленні ПДПД да бягучага (разліковага) або ўкладнога рахунку – «да запатрабавання», «пенсіённы») – з даступнага астатку грашовых сродкаў, якія знаходзяцца на рахунку, у момант выканання даручэння ў поўным аб’ёме;
- пры афармленні ПДПД да бягучага (разліковага) рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі, да базавага рахунку – з паступаючых на рахунак грашовых сродкаў (акрамя налічаных у канцы месяца працэнтаў на суму сродкаў, якія захоўваюцца на рахунку кліента, дадатковага ўзносу наяўнымі сродкамі на рахунак) ва ўстаноўлены перыяд для выканання даручэння ў поўным аб’ёме патрабавання па аплаце;
- частковае выкананне ПДПД не дапускаецца.
Пералічэнне грашовых сродкаў бенефіцыяру (фактычнаму бенефіцыяру) ажыццяўляецца не пазней банкаўскага дня, наступнага за днём іх спісання з рахунку фізічнай асобы.
Банк не нясе адказнасць за невыкананне ПДПД:
- пры адсутнасці (недастатковасці) грашовых сродкаў на рахунку для выканання даручэння ў поўным аб’ёме (пры афармленні ПДПД да бягучага (разліковага) або ўкладнога рахунку («да запатрабавання», «пенсіённы»);
- пры не паступленні грашовых сродкаў або паступленні грашовых сродкаў у памеры, недастатковым для выканання даручэння ў поўным аб’ёме (пры афармленні ПДПД да бягучага (разліковага) рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі, да базавага рахунку), у сувязі з абмежаваннем па рахунку фізічнай асобы (накладанне арышту, прыпыненне (блакіраванне) аперацый і да т. п.);
- змяненнем рэквізітаў (закрыццём рахунку) бенефіцыяра (фактычнага бенефіцыяра).
ПДПД не выконваецца (спісанне грашовых сродкаў з рахунку фізічнай асобы, да якога аформлена ПДПД, не ажыццяўляецца) або яго выкананне спыняецца ў выпадках:
- заканчэнне тэрміну дзеяння ПДПД;
- закрыццё рахунку, да якога аформлена ПДПД;
- атрыманне Банкам дакументальна пацверджанай інфармацыі аб смерці Уладальніка рахунку;
- змяненне сцэнарыя аплаты паслуг на баку Вытворцы паслуг у АІС «Разлік » (АРІП), - і іншых прычынах, якія не залежаць ад Банка.
Перавагі ПДПД:
- афармленне ПДПД ажыццяўляецца незалежна ад наяўнасці на рахунку Уладальніка грашовых сродкаў, неабходных для выканання даручэння;
- афармленне ПДПД і аплата паслуг ажыццяўляецца без спагнання ўзнагароджання;
- аформіць/адмяніць ПДПД можна ў любым структурным падраздзяленні ААТ «ААБ Беларусбанк» незалежна ад месца адкрыцця банкаўскага рахунку і афармлення ПДПД;
- магчымасць падключыць інфармацыйную паслугу па інфармаванні Уладальніка рахунку аб выкананні (невыкананні) пастаянна дзеючага плацежнага даручэння.
Падрабязнасці – у падраздзяленнях банка.