Дзяржава гарантуе поўную захаванасць грашовых сродкаў фізічных асоб у беларускіх рублях і замежнай валюце, размешчаных на рахунках і (або) ва ўклады (дэпазіты) у банках Рэспублікі Беларусь, і пакрыццё 100 працэнтаў сумы гэтых сродкаў у валюце рахунку або ўкладу (дэпазіту) у выпадку прыняцця Нацыянальным банкам рашэння аб адклiканнi ў банка спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, што прадастаўляе права на ажыццяўленне банкаўскай аперацыі па прыцягненню грашовых сродкаў фізічных асоб у банкаўскія ўклады (дэпазіты), у цэлым або ў частцы ажыццяўлення такой банкаўскай аперацыі.
Пакрыццё грашовых сродкаў у беларускіх рублях і замежнай валюце, размешчаных на рахунках і (або) ва ўклады (дэпазіты) у банках, фізічнай асобе, якая выступала ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка пры заключэнні дагавораў банкаўскага рахунку і (або) банкаўскага ўкладу (дэпазіту), ажыццяўляецца ў памерах, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2008 г., N 369-З «Аб гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб».
У мэтах гарантавання вяртання ўкладаў насельніцтву ў Рэспубліцы Беларусь створана Агенцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў.
Агенцтва выконвае наступныя функцыі:
- прымае на ўлік банкі, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, выдадзены Нацыянальным банкам, які прадастаўляе права на ажыццяўленне банкаўскай аперацыі па прыцягненні грашовых сродкаў фізічных асоб у банкаўскія ўклады (дэпазіты);
- вядзе рэестр банкаў, прынятых на ўлік;
- правярае своечасовасць і паўнату пералічэння абавязковых узносаў банкамі;
- вядзе рэестр патрабаванняў фізічных асоб у выпадку ўзнікнення ў яго абавязацельства па пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў);
- забяспечвае выплату фізічным асобам пакрыццё банкаўскіх укладаў (дэпазітаў);
- выконвае па рашэнні Нацыянальнага банка функцыі часовай адміністрацыі па кіраванні банкам;
- выконвае па рашэнні суда, які разглядае эканамічныя справы, функцыі антыкрызіснага кіраўніка пры ажыццяўленні працэдуры банкруцтва банка ў адпаведнасці з заканадаўствам;
- іншыя функцыі, ускладзеныя на яго заканадаўствам і Статутам.
ААТ «ААБ Беларусбанк» прыняты на ўлік у дзяржаўную ўстанову «Агенцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» (сведчанне №3 ад 21.01.2009).