У адпаведнасці з арт. 149 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь аднаўленне правоў па страчаных аблігацыях на прад'яўніка здзяйсняецца судом у парадку, прадугледжаным працэсуальным заканадаўствам. Асаблівасці разгляду спраў аб аднаўленні правоў па аблігацыях на прад'яўніка вызначаны ў раздзеле 8 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей - ГПК).
Пры страце аблігацыі на прад'яўніка асобе, якая страціла аблігацыю, неабходна звярнуцца ў суд па месцы знаходжання ўстановы Банка, якая выдала аблігацыю, з заявай аб аднаўленні правоў.
У сілу арт. 385 ГПК пры ўзбуджэнні справы ў сувязі са стратай аблігацыі на прад'яўніка, суддзя ў парадку падрыхтоўкі справы выносіць пастанову аб забароне здзяйсняць па ёй плацяжы і выдачы, якая адразу ж накіроўваецца для выканання ў ААТ «ААБ Беларусбанк».
Пасля таго, як суд вынесе пастанову аб аднаўленні правоў па страчаных аблігацыях, асобе, якая страціла аблігацыю, неабходна звярнуцца ва ўстанову банка, у якой набывалася страчаная аблігацыя, з вышэйназванай пастановай. На падставе паступіўшай пастановы суда аб аднаўленні правоў па страчаных аблігацыях установа банка ажыццяўляе выплату належных па іх грашовых сродкаў (намінальная вартасць аблігацыі і неатрыманы працэнтны даход) у адпаведнасці з умовамі пагашэння (датэрміновага пагашэння) аблігацый, вызначанымі ў Праспекце эмісіі аблігацый.