Аблігацыі ТАА «ТЭНКінвест» 3-га выпуску

Параметры эмісіі:

Эмітэнт

ТАА «ТЭНКінвест»

Нумар выпуску

3

Дата дзяржаўнай рэгістрацыі выпуску

08.01.2020

Форма эмісіі

Бездакументарная, у выглядзе запісаў на рахунак «дэпо»

Намінальная вартасць

1000 долараў ЗША

Аб’ём эмісіі

1 600 000 долараў ЗША

Стаўка працэнтнага даходу, % гадавых

8,0 %

Забеспячэнне

Без забеспячэння, у межах чыстых актываў эмітэнта

Перыяд продажу

10.01.2020 – 04.01.2022

Дата пагашэння

10.01.2022

Валюта куплі, пагашэння

Беларускія рублі

(па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату аперацыі)

Парадак рязмяшчэння

Праз гандлёвую сістэму ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» з выкарыстаннем паслуг ААТ «ААБ Беларусбанк» у якасці ўпаўнаважанага брокера, а таксама з дапамогай сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк».

Камісія пры куплі

Без камісіі

Рэжым брокерскага абслугоўвання пры куплі

«сёння на заўтра»

(здзелка ажыццяўляецца на наступны працоўны дзень пасля дня прыёму дакументаў ад кліента)

Выплата працэнтнага даходу

Штогод

Даты выплаты даходу: 11.01.2021, 10.01.2022 Выплата ў беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату выплаты

Камісія пры атрыманні працэнтнага даходу і пры пагашэнні

Без камісіі

Датэрміновы выкуп

У перыяд абарачэння аблігацый, пачынаючы з 04.01.2021 уладальнік аблігацый можа накіраваць у адрас эмітэнта пісьмовую заяву. Эмітэнт мае права ажыццяўляць набыццё аблігацый на арганізаваным і неарганізаваным рынках пры дасягненні дамоўленасці паміж эмітэнтам і ўладальнікам аблігацый.

Перыяд збору заявак на датэрміновы выкуп

Падача заяўкі шляхам прадастаўлення ў Банк даручэння на ажыццяўленне здзелкі па продажы аблігацый у гандлёвай сістэме біржы пасля дасягнення дамоўленасці аб выкупе з эмітэнтам.

Камісіі пры датэрміновым выкупе эмітэнтам

У адпаведнасці з тарыфамі ААТ «ААБ Беларусбанк» на дату падачы заяўкі (у цяперашні час: брокерская камісія банка: 0,068% ад сумы здзелкі, але не менш за 70 беларускіх рублёў; без камісіі за залічэнне грашовых сродкаў на рахункі кліентаў)

* ТАА «ТЭНКінвест» прадастаўляе паслугі па долевым будаўніцтве жылля, офісаў і гандлёвых памяшканняў, куплі жылой і камерцыйнай нерухомасці. Кампанія функцыянуе на рынку Рэспублікі Беларусь больш за 10 гадоў, дэманструе высокія тэмпы росту і якасці.

Кампанія з'яўляецца забудоўшчыкам малапавярховых жылых комплексаў «Акварэль» і «Аляксандраў парк» у вёсцы Бараўляны, гандлёвага цэнтра «Перакрыжаванне», а таксама бізнес-цэнтра «ТЕНК». У 2020 г. забудоўшчык пачынае будаўніцтва сучаснага жылога комплексу «4 сезона».

Праспект эмісіі аблігацый ТАА «ТЭНКінвест» 3-га выпуску pdf