Рэгістрацыя ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг»

ПАДКЛЮЧЫЦЕ ІНТЭРНЭТ-БАНКІНГ БЯСПЛАТНА!

Ажыццяўляйце банкаўскія аперацыі, не выходзячы з дому

icon11Рэгістрацыя ва ўстанове банка

  1. Звярнуцца ў ЦКА Галаўнога офіса, абласное (Мінскае) упраўленне, Цэнтр банкаўскіх паслуг або аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей установа банка) з дакументам, які сведчыць асобу, і банкаўскай плацежнай карткай, эмітаванай банкам;
  2. Паведаміць адказнаму выканаўцу СМС-код, атрыманы на нумар мабільнага тэлефона;
  3. Падпісаць Анкету-заяву на банкаўскае абслугоўванне кліента з выкарыстаннем сістэмы «Інтэрнэт-банкінг»;
  4. Атрымайце Імя карыстальніка (Login), пароль (Password).

icon7Online рэгістрацыя на сайце банка

Увага!

Калі пры падачы заяўкі на online рэгістрацыю ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» выдаецца памылка, то Вам неабходна пераправерыць даныя, якія ўводзяцца, і калі Вы ўпэўнены ў іх правільнасці, звярнуцца ў любую ўстанову банка з дакументам, які сведчыць асобу, для карэкціроўкі даных, якія захоўваюцца ў банку.

icon1Рэгістрацыя па даных Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ)

  • Для аўтарызацыі ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» неабходна прайсці рэгістрацыю ў Міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ) і выбраць функцыю «Зарэгістравацца»
  • Пасля паспяховай ідэнтыфікацыі кліента ў МСІ прайдзіце рэгістрацыю ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг». Для рэгістрацыі ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» вам неабходна выбраць тып аўтэнтыфікацыі «Аднаразовы СМС-код» і націснуць кнопку «Уваход праз МСІ».
  • Далей сістэма прапануе вам увесці даныя аўтарызацыі ў МСІ (раней атрыманыя пры рэгістрацыі ў МСІ)
  • Пасля паспяховай працэдуры рэгістрацыі вам прадастаўляецца доступ да сістэмы «Інтэрнэт-банкінг»
  • Пасля ўваходу ў кліента правяраецца наяўнасць карткі. Пры адсутнасці карткі кліенту прапануецца аформіць віртуальную картку або картку на фізічным носьбіце. У выпадку згоды на афармленне віртуальнай карткі кліент пераадрасоўваецца на адпаведную старонку сістэмы «Інтэрнэт-банкінг». У выпадку згоды на афармленне карткі на фізічным носьбіце кліент пераадрасоўваецца на карпаратыўны сайт Банка, на якім кліент ажыццяўляе працэдуру афармлення карткі, пры гэтым запаўненне інфармацыі аб кліенце ажыццяўляецца аўтаматычна данымі, атрыманымі з МСІ.