Apple Pay — гэта зручны, бяспечны і канфідэнцыяльны спосаб аплаты пакупак у магазінах, прыкладаннях і ў Інтэрнэце. Даныя вашай карты надзейна абаронены, паколькі яны не захоўваюцца на ўстройстве і нікуды не перадаюцца пры аплаце. Apple Pay прымаецца да аплаты ўсюды, дзе можна ажыццявіць куплю па плацежнай карце з бескантактавай тэхналогіяй аплаты.
Сэрвіс даступны для трымальнікаў картак Mastercard, Visa, Maestro і кабэйджынгавых картак Maestro Беларусбанка.
ПРОСТА
Ажыццяўляць разлікі можна з дапамогай iPhone з Face ID або Touch ID,Apple Watch, IPad, MacBook Pro.
БЯСПЕЧНА
У аснове сэрвісу Apple Pay ляжыць бяспека і канфідэнцыяльнасць. Пры даданні плацежнай карткі ў Apple Pay, сам нумар карты не захоўваецца ні на ўстройстве, ні на серверах Apple Pay. Для забеспячэння бяспекі, уліковаму запісу ўстройства прысвойваецца ўнікальны нумар, які шыфруецца і бяспечна захоўваецца ў чыпе «Бяспечны Элемент» вашага ўстройства.
ПАЎСЮДНА
Apple Pay прымаецца да аплаты ўсюды, дзе можна аплаціць куплю картай Mastercard або Visa Беларусбанка па бескантактавай тэхналогіі. Таксама даступна аплата анлайн на сайтах інтэрнэт-магазінаў з магчымасцю аплаты праз Apple Pay.
Як настроіць Apple Pay
Для працы сэрвісу абновіце на прыладзе мабільную аперацыйную сістэму «iOS» да апошняй даступнай версіі. Для дадання аплатнай карты ў Apple Pay праз «М-банкінг» абновіце версію прыкладання «М-банкінг».
На iPhone
Праз М-банкінг
- Адкрыйце прыкладанне М-банкінг на сваім iPhone
- Выберыце карту, да якой вы жадаеце падключыць Apple Pay
- Націсніце на кнопку «Дадаць у Apple Wallet»
Праз Wallet
- Адкрыйце прыкладанне Apple Wallet на сваім iPhone
- Націсніце кнопку дадавання +
- Выконвайце інструкцыі на экране
Apple Watch
Праз М-банкінг
- Адкрыйце прыкладанне М-банкінг на сваім iPhone
- Выберыце карту, да якой вы жадаеце падключыць Apple для Apple Watch
- Націсніце на кнопку «Дадаць у Apple Wallet»
Праз Apple Wallet
- Адкрыйце праграму Apple Watch на iPhone перайдзіце на ўкладку «Мой гадзіннік»
- Націсніце «Wallet і Apple Pay»
- Націсніце «Дадаць карту» і выконвайце інструкцыі на экране
iPad
- Выберыце «Настройкі» > «Wallet і Apple Pay»
- Націсніце «Дадаць карту»
- Выконвайце інструкцыі на экране
MacBook Pro
Працэдура дадавання карты на камп'ютары Mac с Touch ID:
- На камп’ютары Mac с Touch ID перайдзіце ў меню «Сістэмныя настройкі» > «Wallet і Apple Pay»
- Націсніце «Дадаць карту»
- Выконвайце інструкцыі на экране
Поўны спіс устройстваў, сумяшчальных з Apple Pay
Пытанні і адказы
Дзе можна разлічвацца з дапамогай Apple Pay?
Аплачваць пакупкі з дапамогай Apple Pay можна ўсюды, дзе прадугледжана бескантактавая аплата картамі Беларусбанка, а таксама ў мабільных прыкладаннях і ў інтэрнэце - там, дзе ёсць кнопка «Купіць з Apple Pay» або Apple Pay у спісе даступных спосабаў аплаты.
Як аплаціць пакупку ў магазіне з дапамогай iPhone?
Для аплаты ў магазіне паднясіце iPhone да тэрмінала, прыклаўшы палец да Touch ID (або пацвердзіце аперацыю іншым спосабам, які падтрымліваецца вашым устройствам). Пасля распазнання адпячатка пальца адбываецца аўтарызацыя аплаты. Тэрмінал паведаміць аб паспяховым завяршэнні транзакцыі.
Як аплаціць пакупку ў магазіне з Apple Watch?
Для аплаты двойчы націсніце бакавую кнопку на гадзінніку, выберыце карту Беларусбанка і паднясіце Apple Watch дысплеем да тэрмінала. Тэрмінал паведаміць аб паспяховым завяршэнні транзакцыі.
Як плаціць у мабільных прыкладаннях і ў інтэрнэце?
Пры афармленні заказу шукайце значок Apple Pay. Дакраніцеся да значка, каб праверыць інфармацыю аб вашым плацяжы і кантактныя даныя. Затым прыкладзеце палец да Touch ID або двойчы націсніце бакавую кнопку Apple Watch, каб завяршыць куплю. Вы ўбачыце на экране надпіс «Гатова» і галачку - гэта азначае, што аплата прайшла паспяхова.
Ці патрэбна для аплаты пакупак з дапамогай Apple Pay падключэнне да інтэрнэту?
Не, для аплаты пакупак у магазінах з Apple Pay падключацца да інтэрнэту не патрэбна. Ваша ўстройства ўзаемадзейнічае з тэрміналам пры дапамозе бескантактавай тэхналогіі NFC.