Паважаныя кліенты!
Беларусбанк аўтаматычна падаўжае:
-
на чатыры каляндарныя месяцы, пачынаючы з месяца наступнага за месяцам заканчэння тэрміну дзеяння картак Mastercard Standard у рамках Клуба «Шчодры» і Mastercard World у рамках Клуба «Карт-бланш», тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў перыяд з 31 сакавіка 2023 (03/23) па 30 чэрвеня 2023 (06/23) уключна ў парадку і на ўмовах, прадугледжаных Публічнай афертай (прапановай) для трымальнікаў гэтых картак:
-
на адзін год з месяца заканчэння тэрміну дзеяння картак БЕЛКАРТ-прэміум-Maestro ў рамках Клуба "Аксаміт", тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў перыяд з 31 студзеня 2023 (01/23) па 30 чэрвеня 2023 (06/23) уключна ў парадку і на ўмовах, прадугледжаных публічнай афертай (прапановай) для трымальнікаў дадзеных картак:
-
да 31.01.2024 уключна тэрмін дзеяння картак БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ-Maestro Клуба «Аксаміт», Mastercard Standard Клуба «Шчодры» і БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ Maestro Клуба #настарт, які заканчваецца ў перыяд з мая 2022 года (05/22) па снежань 2022 года (12/22) у парадку і на ўмовах, прадугледжаных Публічнай афертай (прапановай) для трымальнікаў гэтых картак:
Звяртаем увагу, што у мэтах бяспекі Ваша картка дэактывуецца банкам у апошні дзень месяца заканчэння тэрміну яе дзеяння.
Для магчымасці далейшага яе выкарыстання (па картках Mastercard Standard Клуба «Шчодры» і Mastercard World Клуба «Карт-бланш» (тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў перыяд з 31 сакавіка 2023 (03/23) па 30 чэрвеня 2023 (06/23) уключна) на чатыры каляндарныя месяцы, пачынаючы з месяца наступнага за месяцам заканчэння тэрміну дзеяння картак; па картках БЕЛКАРТ-прэміум-Maestro Клуба " Аксаміт" (тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў перыяд з 31 студзеня 2023 (01/23) па 30 чэрвеня 2023 (06/23) уключна) на працягу аднаго года з месяца заканчэння тэрміну дзеяння картак; па картках БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ-Maestro Клуба «Аксаміт», Mastercard Standard Клуба «Шчодры» і БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ Maestro Клуба #настарт - да 31.01.2024 уключна) Вы можаце прыняць прапанову банка, актываваўшы картку пасля заканчэння тэрміну яе дзеяння шляхам ажыццяўлення з выкарыстаннем кантактавага мікрапрацэсара карткі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь любой з наступных аперацый, пацверджаных правільным уводам ПІН-кода: зняцце наяўных грашовых сродкаў, прагляд баланса (даступнага астатку) па картцы, аплата тавараў (работ, паслуг), а таксама з дапамогай сэрвісу генерацыі новага ПІН-кода карткі ў сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання банка (Інтэрнэт-банкінг або M-Банкінг).
Пасля актывацыі карткі Вы зможаце выкарыстоўваць яе (без фізічнай замены) для ажыццяўлення наступных аперацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:
Пералік даступных аперацый з выкарыстаннем картак (іх рэквізітаў)
Звяртаем увагу, што названыя пералікі даступных аперацый не распаўсюджваюцца на аперацыі, якія ажыццяўляюцца за мяжой. Аперацыі з выкарыстаннем названых картак могуць быць адхілены замежнымі банкамі. Для ажыццяўлення аперацый за мяжой рэкамендуем выкарыстоўваць іншую карту, тэрмін дзеяння якой не скончыўся. Пры адсутнасці ў Вас такой карты рэкамендуем звярнуцца ў банк за яе афармленнем.
Просім улічваць гэту інфармацыю пры планаванні паездак за мяжу.
Таксама інфармуем, што паслуга SMS-апавяшчэннe, уключаная ў Клуб, у рамках якога выпушчана картка, і прадастаўляемая па картцы без спагнання ўзнагароджання, будзе аўтаматычна падоўжана:
- па картках Mastercard Standard Клуба «Шчодры» і Mastercard World Клуба «Карт-бланш», тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў перыяд з 31 сакавіка 2023 (03/23) па 30 чэрвеня 2023 (06/23) уключна - на чатыры каляндарныя месяцы, пачынаючы з месяца наступнага за месяцам заканчэння тэрміну дзеяння картак;
- па картках БЕЛКАРТ-прэміум-Maestro Клуба "Аксаміт", тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў перыяд з 31 студзеня 2023 (01/23) па 30 чэрвеня 2023 (06/23) уключна-на адзін год з месяца заканчэння тэрміну дзеяння картак;
- па картках БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ-Maestro Клуба «Аксаміт», Mastercard Standard Клуба «Шчодры» і БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ Maestro Клуба #настарт - на тэрмін да 31.01.2024 уключна
Для падаўжэння паслугі SMS-апавяшчэнне, прадастаўляемай са спагнаннем узнагароджання, неабходна звянуцца ва ўстанову банка або падключыць апавяшчэнне на новы тэрмін дзеяння ў сістэме Інтэрнэт-банкінг.
У выпадку адмовы ў абслугоўванні карткі па бескантактавай тэхналогіі ў арганізацыі гандлю (сэрвісу), неабходна ажыццявіць з выкарыстаннем карткі аперацыю прагляду балансу ў любым банкамаце на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пасля чаго паўтарыць аперацыю аплаты ў арганізацыі гандлю (сэрвісу) па бескантактавай тэхналогіі. Звяртаем увагу, што за аперацыі прагляду балансу ў банкаматах іншых банкаў спаганяецца ўзнагароджанне ў адпаведнасці са Зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк».