Swoo Pay

Swoo Pay – сэрвіс бескантактавай аплаты смартфонам ў мабільным дадатку Swoo.

Трымальнікі картак Mastercard, Maestro, кабэйджынгавых картак Maestro і Visa Беларусбанка могуць дадаць сваю карту ў Swoo Pay і аплачваць пакупкі на ўстройствах*, якія падтрымліваюць плацяжы па бескантактавай тэхналогіі.

*за выключэннем устройстваў, якія знаходзяцца на абслугоўванні ў банках, у дачыненні да якіх прымяняюцца санкцыйныя абмежаванні

Аплачваць пакупкі з дапамогай Swoo Pay проста і бяспечна - для абмену аплатнымі дадзенымі прыкладанне сертыфікавана на адпаведнасць апошнім міжнародным стандартам бяспекі PCI DSS, а таксама стандартам плацежных сістэм.

Карыстальнікам дадатку Swoo таксама даступны наступныя функцыі:

  • захоўванне карт лаяльнасці арганізацый гандлю (сэрвісу)
  • захоўванне дакументаў карыстальнікаў

Спампаваць дадатак Swoo можна тут.

Як дабавіць карту ў дадатак?

  1. Перайсці ў раздзел «Галоўная» на ніжняй панэлі навігацыі

    img1

  2. Націснуць на плюс у правым верхнім вугле экрана і выбраць пункт Банкаўская карта

    img10

  3. Увесці нумар карты, тэрмін дзеяння і націснуць «Прадоўжыць»

    img2

  4. Увесці CVV/CVC-код і націснуць «Прадоўжыць»

    image015

  5. Азнаёміцца з умовамі аказання паслуг і націснуць «Я згодны»

    image017

  6. Выбраць спосаб пацвярджэння карты і ўвесці код

    image019

  7. Карта дабаўлена

    image021

Як аплачваць з дапамогай Swoo Pay?

Выбраць карту ўручную

  • Адкрыць спіс вашых карт
  • Выбраць патрэбную карту і адкрыць яе
  • Паднесці смартфон да тэрміналу

Не адкрываючы дадатак*

  • Вывесці тэлефон са спячага рэжыму і разблакіраваць
  • Паднесці тэлефон да тэрмінала і чакаць паведамлення «Гатова!» на экране смартфона
  • Дачакацца адказу тэрмінала

*Для выкарыстання гэтага спосабу неабходна ўстанавіць Swoo Pay у якасці асноўнага спосабу бескантактавай аплаты на вашым смартфоне і выбраць у Swoo Pay карту па ўмаўчанні (калі карт больш за 1).

Пытанні і адказы:

Дзе можна плаціць?

Аплата з дапамогай Swoo Pay магчыма ў месцах, дзе ўстаноўлены тэрміналы для бескантактавай аплаты (за выключэннем тэрміналаў, якія знаходзяцца на абслугоўванні ў банках, у дачыненні да якіх прымяняюцца санкцыйныя абмежаванні).

Колькі каштуе падключэнне да Swoo Pay?

Дабаўленне карткі ў Swoo Pay бясплатнае. Камісія не спаганяецца ні распрацоўшчыкам, ні Банкам.

Якія карты можна дабавіць у Swoo Pay?

Даступна дабаўленне картак Mastercard, Maestro, кабэйджынгавых картак Maestro і Visa Беларусбанка.

Ці можна выкарыстоўваць Swoo Pay без падключэння да інтэрнэту?

Так, вы можаце здзейсніць пэўную колькасць плацяжоў без інтэрнэту. Аднак час ад часу дадатку неабходна падключацца да сеткі, каб мець магчымасць далей ажыццяўляць бескантактавыя плацяжды з дапамогай Swoo Pay.

Наколькі бяспечны Swoo Pay?

Даныя картак зашыфраваны і захоўваюцца толькі на ўстройстве кліента. Дадатак Swoo прайшоў сертыфікацыю на адпаведнасць апошнім міжнародным стандартам бяспекі PCI DSS, а таксама стандартам плацежных сістэм.

Акрамя таго, перш чым дабавіць банкаўскую карту, кліенту неабходна ўстанавіць абарону на ўстройства, а таксама сакрэтны код для дадатку.

Якія патрабаванні да ўстройстваў для ажыццяўлення плацяжоў?

Каб выкарыстоўваць смартфон для бескантактавай аплаты, ён павінен адпавядаць наступным патрабаванням:

  • версія Android 8.0 або вышэй, без мадыфікацый
  • падтрымка NFC
  • наяўнасць блакіроўкі экрана
  • адсутнасць неліцэнзійнага праграмнага забеспячэння

Ці можна паглядзець рэквізіты вашай карты ў Swoo Pay?

Каб убачыць поўныя рэквізіты карты, неабходна:

  1. Перайсці ў раздзел «Галоўная» на ніжняй панэлі навігацыі

    img1

  2. Выбраць патрэбную карту і націснуць на яе для адкрыцця

    img3

  3. Пацягнуць экран знізу, каб убачыць рэквізіты карты

    img4

  4. Націснуць на іконку вока побач з нумарам або тэрмінам дзеяння карты

    img5

  5. Пацвердзіць, што гэта вы, выкарыстоўваючы ўстаноўлены вамі метад для разблакіроўкі смартфона: код, пароль, графічны ключ, адпячатак пальца або распазнаванне твару

Як устанавіць карту па ўмаўчанні?

Для выбару карты па ўмаўчанні неабходна:

  1. Перайсці ў раздзел «Галоўная» на ніжняй панэлі навігацыі

    img1

  2. Выбраць карту, якую неабходна выкарыстоўваць па ўмаўчанні і адкрыць яе даныя

    img3

  3. У радку «Аплата» націснуць «Устанавіць асноўнай», каб выкарыстоўваць карту па ўмаўчанні

img6

Як выдаліць карту з Swoo Pay?

  1. Перайсці ў раздзел «Галоўная» на ніжняй панэлі навігацыі

    img1

  2. Выбраць карту для выдалення і адкрыць яе даныя

    img3

  3. Націснуць на кнопку з трыма кропкамі ў правым верхнім вугле экрана і выбраць «Выдаліць»

     img7 img8

Для паўторнага выкарыстання карты ў Swoo Pay патрэбна нанава яе дабавіць.

Як адключыць плацяжы для карты?

Для адключэння плацяжоў для карты без выдалення яе рэквізіты ў Swoo неабходна:

  1. Перайдзіце ў раздзел «Галоўная» на ніжняй панэлі навігацыі

    img1

  2. Выберыце карту, для якой вы жадаеце адключыць плацяжы, і націсніце на яе, каб адкрыць даныя

    img3

  3. Націсніце на кнопку з трыма кропкамі ў правым верхнім вугле экрана і выберыце «Адключыць плацяжы»

     img7 image9

Як уключыць NFC для бескантактавых плацяжоў?

  1. Адкрыйце дадатак «Настройкі».
  2. Перайдзіце да настроек NFC. Звычайна яны знаходзяцца ў раздзеле «Падключаныя ўстройствы». Вы таксама можаце ўвесці "NFC" у поле пошуку, калі не атрымліваецца знайсці настройкі ўручную.
  3. Уключыце NFC.

Як устанавіць блакіроўку экрана для бескантактавых плацяжоў?

Бескантактавыя плацяжы з дапамогай Swoo Pay даступны толькі пры ўмове ўстаноўленай блакіроўкі экрана. Каб устанавіць яе, патрабуецца:

  • Адкрыць дадатак Настройкі
  • Перайсці да настроек блакіроўкі экрана

Звычайна яны знаходзяцца ў раздзеле «Бяспека». Вы таксама можаце ўвесці «блакіроўка экрана» ў поле пошуку, калі не атрымліваецца знайсці настройкі ўручную.

  • Выбраць спосаб блакіроўкі, які вам больш за ўсё падыходзіць, і прытрымліваючыся інструкцый на экране настроіць блакіроўку экрана на смартфоне.

Як устанавіць Swoo Pay у якасці асноўнага спосабу бескантактавай аплаты?

На большасці Android смартфонаў устанаўленне асноўнага спосабу бескантактавай аплаты можна зрабіць па наступным шляху:

  • «Настройкі» → «Дадаткі і паведамленні» → «Дадаткі па ўмаўчанні» → «Бескантактавая аплата» → «Аплата па ўмаўчанні» → выбраць Swoo.

Калі на вашым устройстве вы не знайшлі патрэбны пункт меню, то можаце паспрабаваць наступныя спосабы:

На ўстройствах Huawei:

  • «Настройкі» → «Іншыя злучэнні» → "NFC" → «Дадатак па ўмаўчанні» → Выберыце Swoo

На устройствах Xiaomi:

  • Адкрыйце дадатак «Настройкі» → «Дадатковыя функцыі» → «Падключэнне і агульны доступ» → "NFC" → «Бескантактавая аплата» → «Аплата па ўмаўчанні» → Выберыце Swoo.

Парадак і назва пунктаў меню на вашым тэлефоне можа адрознівацца ад названых. Калі вы не можаце знайсці патрэбныя настройкі, наведайце сайт службы падтрымкі вытворцы вашага смартфона або звярніцеся ў службу падтрымкі Swoo любым зручным спосабам:

  • чат у дадатку (раздзел «Чат» на ніжняй панэлі навігацыі),
  • форма адваротнай сувязі ў дадатку («Меню» → «Звязацца з намі па пошце»).

Што рабіць, калі тэлефон або банкаўская карта страчаны?

Калі вы страцілі доступ да вашага ўстройства або банкаўскай карты, то вам неабходна:

  • Заблакіраваць карту
  • Звярнуцца ў службу падтрымкі Swoo Pay па электроннай пошце support@swooapp.com.

Што рабіць, калі карта не адлюстроўваецца ў Swoo Pay?

Звычайна гэта здараецца, калі вы ўваходзіце ў дадатак, выкарыстоўваючы новы варыянт уваходу. Пераканайцеся, што вы ўвайшлі з дапамогай таго ж варыянту, што і раней: нумар тэлефона, акаўнт Facebook або Google. Ваш кашалёк і ўсе карты павінны быць прывязаны да аднаго з гэтых уліковых запісаў.

Калі вы ўвайшлі з дапамогай патрэбнага варыянту, але перад гэтым пераўстанавілі дадатак або памянялі ўстройства, то проста крыху пачакайце: вашы карты павінны пачаць загружацца аўтаматычна. Як толькі яны загрузяцца, вам трэба будзе зноў уключыць для іх бескантактавыя плацяжы.

Калі нічога не дапамагло, і вы па-ранейшаму не бачыце вашы карты, звярніцеся ў службу падтрымкі Swoo любым зручным спосабам і падрабязна апішыце сітуацыю:

чат у дадатку раздзел «Чат» на ніжняй панэлі навігацыі),

форма адваротнай сувязі ў дадатку («Меню» → «Звязацца з намі па пошце»).

Чаму не праходзіць плацеж праз Swoo Pay?

Існуе некалькі прычын, па якіх ваш плацеж мог не прайсці:

  • бескантактавыя плацяжы не ўключаны для вашай карты
  • NFC выключаны ў настройках вашага тэлефона
  • блакіроўка экрана не ўстаноўлена на вашым тэлефоне
  • на вашай карце недастаткова сродкаў
  • тэрмін дзеяння вашай карты скончыўся

Калі вы ўсё праверылі, а плацяжы ўсё роўна не праходзяць, звярніцеся ў службу падтрымкі Swoo любым зручным спосабам і падрабязна апішыце сітуацыю:

  • чат у дадатку (раздзел «Чат» на ніжняй панэлі навігацыі),
  • форма адваротнай сувязі ў дадатку («Меню» → «Звязацца з намі па пошце»).