БЕЛКАРТ PAY

БЕЛКАРТ PAY — гэта мабільны дадатак ад плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ для бескантактавай аплаты пры дапамозе смартфона. Ажыццяўляць плацяжы з БЕЛКАРТ PAY можна ва ўсіх тэрміналах, дзе прымаюцца бескантактавыя карты БЕЛКАРТ. Даступна уладальнікам устройстваў на базе АС Android (ад версіі 6.0 і вышэй) і падтрымліваючых тэхналогію NFC.

 

 

Як устанавіць

Крок 1

Абнавіць ПЗ УСТРОЙСТВА да актуальнай версіі

image003

Крок 2

Устанавіць дадатак БЕЛКАРТ PAY

image004

Крок 3

Націснуць кнопку «Стаць сваім»

image005

Крок 4

Стварыць пін-код для ўваходу ў дадатак

image006

Крок 5

Настроіць выкарыстанне біяметрыі (пры наяўнасці тэхнічнай і праграмнай магчымасці ўстройства)

image007

Дабаўленне карты

Крок 1

Націснуць дабавіць карту

Крок 2

Выбраць спосаб дабаўлення карт (праз NFC, счытваннем рэквізітаў з карты з выкарыстаннем камеры ўстройства, уводам рэквізітаў уручную)

image009

image010

image011

Крок 3

Азнаёміцца з умовамі выкарыстання

image012

Шаг 4

Прайсці верыфікацыю дабаўлення карткі

image013

Крок 5

Карта гатова да выкарыстання

image014

Спосабы аплаты

Аплата з выбарам карткі:
  1. Адкрыць мабільны дадатак
  2. Выбраць карту для аплаты
  3. Пацвердзіць аперацыю ўводам пін-кода або біяметрыяй.
  4. Паднесці ўстройства да тэрмінала

Аплата без выбару карткі:

  1. Адкрыць мабільны дадатак
  2. Прыкласці ўстройства да тэрмінала
    Па ўмаўчанні будзе выкарыстана карта, устаноўленая ў якасці асноўнай. Калі асноўная карта не ўстаноўлена, то для аплаты будзе выбрана апошняя карта, з якой ажыццяўлялася аперацыя праз БЕЛКАРТ PAY.
  3. Пацвердзіць аперацыю ўводам пін-кода або біяметрыяй.

Аплата без уваходу ў дадатак:

  1. Актываваць экран устройства
  2. Прыкласці ўстройства да тэрмінала
    Па ўмаўчанні будзе выкарыстана карта, устаноўленая ў якасці асноўнай. Калі асноўная карта не ўстаноўлена, то для аплаты будзе выбрана апошняя карта, з якой ажыццяўлялася аперацыя праз БЕЛКАРТ PAY.
  3. Пацвердзіць аперацыю ўводам пін-кода або біяметрыяй.

Падрабязней з сэрвісам можна азнаёміцца тут.

Пытанні і адказы

Якія ўстройствы падтрымліваюць аплату пры дапамозе дадатку БЕЛКАРТ?

Любыя ўстройствы з NFC і АС Android вышэй за 6.0

Якія карты можна дадаць у БЕЛКАРТ PAY?

Картку БЕЛКАРТ з мікрапрацэсарам стандарта EMV, кабэйджынгавую картку БЕЛКАРТ-Maestro, віртуальную картку БЕЛКАРТ. Картку БЕЛКАРТ толькі з магнітнай паласой дадаць не атрымаецца

Якія аперацыі даступны з выкарыстаннем БЕЛКАРТ PAY?

На сённяшні дзень з выкарыстаннем БЕЛКАРТ PAY даступна толькі бескантактавая аплата ў арганізацыях гандлю (сэрвісу). Зняць наяўныя грошы ў банкаматах, якія падтрымліваюць бескантактавую тэхналогію не атрымаецца.

Што рабіць, калі PIN-код ад дадатку быў забыты?

Калі не выкарыстоўваецца біяметрыя, то ў мэтах бяспекі несанкцыянаванага выкарыстання ўстройства для правядзення плацяжоў, аднаўленне PIN-кода не прадугледжана, неабходна ажыццявіць скіданне, у выніку якога ўсе адчувальныя даныя, у тым ліку даныя карты ў дадатку будуць выдаленыя.

Какая карта ў БЕЛКАРТ PAY устанаўліваецца па ўмаўчанні?

Па ўмаўчанні выкарыстоўваецца: картка, якую вы ў настройках карткі прызначылі асноўнай. Калі асноўная картка не прызначана, то выкарыстоўваецца апошняя, якая выкарыстоўвалася для аплаты, або апошняя дабаўленая.

Што рабіць, калі карта была перевыпушчана?

Выдаліце старую карту і дадайце перавыпушчаную карту.

Не дабаўляецца карта. Што рабіць?

Праверце, што вы дабаўляеце картку БЕЛКАРТ, сумяшчальную з БЕЛКАРТ PAY. Калі абмежаванняў да дабаўлення карты няма, але памылка паўтараецца, звярніцеся ў кантакт-цэнтр ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» - па тэлефоне 299-25-25.

Ці можна дабавіць карту ў дадатак з мабільнага дадатку Банка?

ВУ цяперашні час гэты функцыянал не падтрымліваецца.

Ці абавязкова падключэнне да інтэрнэту, каб выкарыстоўваць дадатак БЕЛКАРТ?

Падключэнне да інтэрнэту абавязковае толькі для дабаўлення карты ў дадатак. Для аплаты на плацежных тэрміналах у гандлёвых кропках Інтэрнэт на ўстройстве не патрэбны (да 30 аперацый).

Ці можна выкарыстоўваць дадатак БЕЛКАРТ за мяжой?

Карыстальнікі сэрвісу БЕЛКАРТ PAY могуць здзяйсняць аперацыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і краін блізкага замежжа.

Звяртаем увагу, што аперацыі па кабэйджынгавых картках БЕЛКАРТ-Maestro, дададзеным у сэрвіс БЕЛКАРТ PAY, не даступныя да здзяйснення аплаты на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і краін блізкага замежжа.

Як здзейсніць вяртанне пакупкі, зробленай з выкарыстаннем БЕЛКАРТ PAY?

Вяртанне пакупак адбываецца гэтак жа, як і са звычайнымі пакупкамі - у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і правіламі магазіна. Для вяртання пакупкі неабходна звяртацца ў магазін.