Аперацыі ў сетцы Інтэрнэт

ААТ «ААБ Беларусбанк» прадастаўляе трымальнікам банкаўскіх плацежных картак магчымасць правядзення плацяжоў у сетцы Інтэрнэт (Інтэрнэт-плацяжы) з прымяненнем тэхналогіі 3-D Secure (аперацыі ажыццяўляюцца з прымяненнем рэквізітаў карткі і спецыяльнага пароля і толькі ў арганізацыях гандлю (сэрвісу), якія падтрымліваюць тэхналогію 3-D Secure).

Магчымасць правядзення Інтэрнэт-плацяжоў з прымяненнем тэхналогіі 3-D Secure прадастаўляецца трымальнікам наступных плацежных картак, зарэгістраваных у М-банкінгу або Інтэрнэт-банкінгу:

  • міжнародныя карткі Visa Electron, Visa, Maestro, MasterCard, БЕЛКАРТ-Maestro - здзяйсненне аперацый даступна на ўсіх Інтэрнэт-рэсурсах АГС, якія прымаюць да аплаты гэтыя віды картак;
  • карткі для выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Maestro, Visa Electron - здзяйсненне аперацый магчыма толькі на інтэрнэт-рэсурсах АГС, якія зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь і прымаюць да аплаты гэтыя віды картак.

Інтэрнэт-плацяжы з выкарыстаннем картак БЕЛКАРТ могуць ажыццяўляцца толькі на Інтэрнэт-рэсурсах АГС, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь і прымаючых да аплаты гэтыя віды картак. Пры здзяйсненні аперацый на Інтэрнэт-рэсурсах АГС, якія супрацоўнічаюць з Банкам па прыёме плацяжоў з выкарыстаннем картак БЕЛКАРТ (пералік), неабходна пацвярджаць аперацыю паролем "Інтэрнэт Пароль БЕЛКАРТ".

Пры выкарыстанні картак БЕЛКАРТ "Дзіцячая" і "Карта навучэнца" правядзенне аперацый у сетцы Інтэрнэт магчыма толькі на Інтэрнэт-рэсурсах АГС, якія супрацоўнічаюць з Банкам па прыёме плацяжоў з выкарыстаннем плацежных картак БЕЛКАРТ (пералік).

Інтэрнэт-плацяжы ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з Дагаворам аб правядзенні з выкарыстанем банкаўскіх плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк» плацяжоў у сетцы Інтэрнэт і Правіламі выкарыстання банкаўскіх плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк» для аплаты тавараў і паслуг у сетцы Інтэрнэт з прымяненнем тэхналогій 3-D Secure і Інтэрнэт Пароль БЕЛКАРТ.

 

ДАГАВОР
аб правядзенні з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк» плацяжоў у сетцы Інтэрнэт

Гэты Дагавор, апублікаваны ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей - Банк) у сетцы Інтэрнэт на вэб-сайце Банка па адрасе: www.asb.by/ru/2, з'яўляецца публічнай афертай, г.зн. прапановай Банка заключыць з фізічнай асобай - трымальнікам банкаўскай плацежнай карткі, эмітаванай Банкам (далей - Кліент), дагавор аб наступным:

1. ПРАДМЕТ ДАГАВОРУ І АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. Прадметам гэтага Дагавору з'яўляецца прадастаўленне Банкам Кліенту магчымасці правядзення плацяжоў у сетцы Інтэрнэт (далей - Інтэрнэт-плацяжы з прымяненнем рэквізітаў плацежнай карткі Банка (далей - картка) з адлюстраваннем гэтых плацяжоў па рахунку (рахунку па ўліку крэдытаў) Кліента (далей - рахунак).

2. МОМАНТ ЗАКЛЮЧЭННЯ ДАГАВОРУ

2.1. Гэты Дагавор лічыцца заключаным у момант акцэпта Кліентам аферты Банка.

2.2. Акцэтпам аферты, гэта значыць згоды Кліента заключыць гэты Дагавор, з'яўляецца факт ажыццяўлення Кліентам першага Інтэрнэт-плацяжу.

3. АБАВЯЗКІ БАКОЎ

3.1. Кліент абавязуецца:

3.1.1. Не праводзіць Інтэрнэт-плацяжы, звязаныя з легалізацыяй даходаў, атрыманых незаконным шляхам, і фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці, а таксама любыя Інтэрнэт-плацяжы, якія супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

3.1.2. Пры правядзенні з выкарыстаннем картак Банка Інтэрнэт-плацяжоў з прымяненнем тэхналогіі 3-D Secure або тэхналогіі Інтэрнэт Пароль БЕЛКАРТ выконваць патрабаванні, выкладзеныя ў Правілах выкарыстання банкаўскіх плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк» для аплаты тавараў і паслуг у сетцы Інтэрнэт з прымяненнем тэхналогій 3-D Secure і Інтэрнэт Пароль БЕЛКАРТ (далей - Правілы выкарыстання картак), якія размешчаны на вэб-сайце Банка па адрасе: www.asb.by/ru/2.

3.1.3. Забяспечваць захаванне і прыватнасць звестак, неабходных для правядзення Інтэрнэт-плацяжоў.

3.2. Банк абавязуецца:

3.2.1. Інфармаваць Кліента аб змяненнях і/або дапаўненнях умоў гэтага Дагавору і/або Правілаў выкарыстання картак на працягу 10 працоўных дзён пасля ўнясення такіх змяненняў і/або дапаўненняў шляхам размяшчэння Дагавору і/або Правілаў выкарыстання картак са змяненнямі і/або дапаўненнямі на вэб-сайце Банка www.asb.by/ru/2.

4. ПРАВЫ БАКОЎ

4.1. Кліент мае права:

4.1.1. Ажыццяўляць Інтэрнэт-плацяжы, у тым ліку з прымяненнем тэхналогіі 3-D Secure або тэхналогіі Інтэрнэт Пароль БЕЛКАРТ, у межах астатку на рахунку, па якім ажыццяўляюцца Інтэрнэт-плацяжы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і ўмовамі гэтага Дагавору.

4.2. Банк мае права:

4.2.1. Самастойна вызначаць віды картак і ўстанаўліваць абмежаванні на здзяйсненне з выкарыстаннем картак Інтэрнэт-плацяжоў або прыпыняць іх здзяйсненне. Інфармацыя аб вызначаных абмежаваннях размяшчаецца на вэб-сайце Банка www.asb.by/ru/2.

4.2.2. У аднабаковым парадку ўносіць змяненні ў гэты Дагавор.

4.2.3. Скасаваць Дагавор у адпаведнасці з п. 6.1 гэтага Дагавора.

5. АДКАЗНАСЦЬ БАКОЎ

5.1. Бакі нясуць адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за невыкананне або неналежнае выкананне сваіх абавязацельстваў па гэтым Дагаворы.

5.2. Кліент нясе адказнасць за ўсе Інтэрнэт-плацяжы, здзейсненыя з выкарыстаннем рэквізітаў карткі, а таксама за ўсе сумы, спісаныя з рахунку ў выніку такіх Інтэрнэт-плацяжоў.

5.3. Кліент нясе ўсе рызыкі, звязаныя з правядзеннем Інтэрнэт-плацяжоў.

5.4. Банк не нясе адказнасць у выпадку немагчымасці правядзення Кліентам Інтэрнэт-плацяжоў па незалежных ад Банка абставінах.

5.5.  Банк не нясе адказнасць за несанкцыянаваныя аперацыі па рахунку Кліента, здзейсненыя ў выніку незаконных дзеянняў трэціх асоб (крадзяжу рэквізітаў карткі, Пароля, які забяспечвае бяспеку правядзення плацяжоў у сетцы Інтэрнэт з прымяненнем тэхналогіі 3-D Secure і тэхналогіі Інтэрнэт Пароль БЕЛКАРТ).

5.6. Бакі гэтага Дагавору не нясуць адказнасць за шкоду, нанесеную іншаму боку неналежным выкананнем абавязацельстваў па гэтым Дагаворы, калі такое неналежнае выкананне абавязацельстваў было выклікана дзеяннем неадольнай сілы, у тым ліку збоямі ў працы сістэм тэлекамунікацый, рашэннямі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, паводкамі, пажарам, землятрусамі і іншымі стыхійнымі бедствамі, ваеннымі дзеяннямі і т.п.

5.7. Усе пытанні і рознагалоссі, якія ўзнікаюць з Дагавору або ў сувязі  з ім, належаць да ўрэгулявання Бакамі шляхам перамоў. Пры немагчымасці дасягнення згоды Бакоў, спор разглядаецца ў судзе ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

6. ТЭРМІН ДЗЕЯННЯ І ПАРАДАК СКАСАВАННЯ ДАГАВОРУ

6.1. Банк мае права ў любы момант скасаваць  гэты Дагавор у аднабаковым парадку, апублікаваўшы паведамленне аб скасаванні Дагавору на вэб-сайце Банка www.asb.by/ru/2 за 10 працоўных дзён да моманту такога скасавання. Без папярэдняга апавяшчэння Кліента Банк скасоўвае Дагавор у выпадку блакіроўкі, заканчэння тэрміну дзеяння карткі, а таксама парушэння Кліентам заканадаўства Рэспублікі Беларусь, умоў гэтага Дагавору, Правілаў выкарыстання картак.

6.2. Абавязацельствы бакоў,  якія вынікаюць з гэтага Дагавору, захоўваюць сваё дзеянне да моманту поўнага ўрэгулявання фінансавых узаемаадносін паміж бакамі.

6.3. Гэты Дагавор заключаны на нявызначаны тэрмін і дзейнічае да моманту яго скасавання бакамі.

 

РЭКВІЗІТЫ БАНКА:

Адкрытае акцыянернае таварыства

«Ашчадны банк «Беларусбанк»

Адрас: 220089, г. Мінск, праспект Дзяржынскага, 18,

код 795, УНП:100325912 

 

Правілы выкарыстання банкаўскіх плацежных картак

ААТ «ААБ Беларусбанк» для аплаты тавараў і паслуг

у сетцы Інтэрнэт з прымяненнем тэхналогій 3-D Secure і Інтэрнэт Пароль БЕЛКАРТ

1. Тэрміны і азначэнні

1.1. Тэхналогія 3-D Secure - тэхналогія, распрацаваная міжнароднымі плацежнымі сістэмамі Visa International і MasterCard Worldwide для забеспячэння дадатковай бяспекі плацяжоў у сетцы Інтэрнэт, пры якой ідэнтыфікацыя трымальніка банкаўскай плацежнай карткі (далей - картка) гэтых плацежных сістэм ажыццяўляецца з дапамогай пацвярджэння кожнай аплаты сакрэтным паролем.

1.2. Тэхналогія Інтэрнэт Пароль БЕЛКАРТ (далей - ІПБ) - тэхналогія БЕЛКАРТ-ІнтэрнэтПароль, распрацаваная плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ для забеспячэння дадатковай бяспекі плацяжоў у сетцы Інтэрнэт, пры якой ідэнтыфікацыя трымальніка карткі гэтай плацежнай сістэмы ажыццяўляецца з дапамогай пацвярджэння кожнай аплаты сакрэтным паролем.

1.3. Пароль - сакрэтны пароль, які забяспечвае бяспеку правядзення плацяжоў у сетцы Інтэрнэт з прымяненнем тэхналогіі 3-D Secure і тэхналогіі ІПБ. 

1.4. Кліент (трымальнік карткі) - фізічная асоба, якая выкарыстоўвае картку на падставе дагавору бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі (далей - дагавор аб выкарыстанні карткі), крэдытнага дагавору або даверанасці ўладальніка рахунку Кліента.

1.5. Інтэрнэт-плацяжы - плацяжы ў сетцы Інтэрнэт з прымяненнем рэквізітаў карткі ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей - Банк) з адлюстраваннем гэтых плацяжоў па рахунку (рахунку па ўліку крэдытаў) Кліента (далей - рахунак).

1.6. Вітанне - дадатковы параметр, створаны трымальнікам карткі пры рэгістрацыі Пароля, які адлюстроўваецца на Інтэрнэт-старонцы для ўводу Пароля пры здзяйсненні аплаты на Інтэрнэт-рэсурсе арганізацыі гандлю (сэрвісу) (далей - АГС), што забяспечвае прыём плацяжоў з выкарыстаннем картак па тэхналогіі 3-D Secure або тэхналогіі ІПБ.

1.7. М-банкінг - сэрвіс Банка, які дазваляе трымальнікам картак Банка, якія з'яўляюцца абанентамі аператараў мабільнай сувязі МТС, Velcom і life :), з дапамогай мабільнага тэлефона і ўстаноўленага ў ім спецыяльнага прыкладання «M-Belarusbank», у любы час і з любой кропкі свету кіраваць грашовымі сродкамі, што знаходзяцца на рахунку.

1.8. Інтэрнэт-банкінг - паслуга, якая прадастаўляецца Банкам, па кіраванні рахункамі і ажыццяўленні банкаўскіх аперацый праз Інтэрнэт.

1.9. CVC2/CVV2/КПК2-код – трохзначны код праверкі сапраўднасці карткі, які прымяняецца пры здзяйсненні транзакцый без яе выкарыстання. Знаходзіцца з адваротнага боку карткі, на паласе для подпісу.

2. Агульныя палажэнні

2.1. Інтэрнэт-плацяжы з прымяненнем тэхналогіі 3-D Secure могуць праводзіцца з выкарыстаннем наступных картак Банка, зарэгістраваных у М-банкінгу або ў  сістэме «Інтэрнэт-банкінг»:

- міжнародныя карткі Visa Electron, Visa, Maestro, MasterCard, БУЛКАРТ-Maestro - здзяйсненне аперацый даступна на ўсіх Інтэрнэт-рэсурсах АГС, якія прымаюць да аплаты гэтыя віды картак;

- карткі для выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Maestro, Visa Electron - здзяйсненне аперацый магчыма толькі на Інтэрнэт-рэсурсах АГС, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, якія прымаюць да аплаты гэтыя віды картак.

2.2. Інтэрнэт-плацяжы з прымяненнем тэхналогіі ІПБ могуць праводзіцца з выкарыстаннем картак БЕЛКАРТ Банка, зарэгістраваных у М-банкінгу або ў  сістэме «Інтэрнэт-банкінг», толькі на Інтэрнэт-рэсурсах АГС, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, якія прымаюць да аплаты гэтыя віды картак.

2.3. Арганізацыі гандлю (сэрвісу), якія забяспечваюць прыём плацяжоў з выкарыстаннем картак па тэхналогіі 3-D Secure, як правіла, размяшчаюць адпаведны графічны лагатып на сваім Інтэрнэт-рэсурсе на стартавай старонцы, або на плацежнай старонцы для ўводу рэквізітаў карткі:                  

masterCardSecurityCodeverified_visa

2.4. Арганізацыі гандлю (сэрвісу), якія забяспечваюць прыём плацяжоў з выкарыстаннем картак па тэхналогіі ІПБ, як правіла, размяшчаюць адпаведны графічны лагатып на сваім Інтэрнэт-рэсурсе на стартавай старонцы, або на плацежнай старонцы для ўводу рэквізітаў карткі:

belcard

3. Парадак атрымання Пароля з выкарыстаннем

паслугі М-банкінг

3.1. У выпадку, калі на момант атрымання Пароля Вы не з'яўляецеся карыстальнікам паслугі М-банкінг, падключыце гэту паслугу.

3.2. Запусціце ў мабільным тэлефоне прыкладанне М-Belarusbank.

3.3. Выберыце пункт меню «Сэрвісы» → «Пароль 3-D Secure1» → «Рэгістрацыя».

3.4. Выберыце тып рэгіструемага пароля «Атрымліваць па SMS2» або «Прыдумаць свой».

3.5. Пры выбары тыпу рэгістрацыі «Прыдумаць свой»:

3.5.1. У полі «Пароль 3-D Secure» прыдумайце самастойна і ўвядзіце пароль (ад 9 да 15 любых знакаў).

3.5.2. У полі «Вітанне» прыдумайце самастойна і ўвядзіце прывітанне (ад 2 да 20 любых знакаў), напрыклад: «Прывітанне, Іван».

3.5.3. У полі «Адказ» прыдумайце і ўвядзіце (ад 9 да 15 любых знакаў) адказ на Сакрэтнае пытанне, які будзе выкарыстоўвацца як Ваш запасны пароль (у далейшым адказ на Сакрэтнае пытанне будзе выкарыстоўвацца для атрымання новага Пароля ў выпадку, калі Вы забыліся і/або жадаеце змяніць Пароль у момант пацвярджэння аперацыі аплаты).

3.5.4. Выберыце і націсніце «Рэгістрацыя», дачакайцеся пацвярджэння паспяховасці аперацыі, пасля чаго створаны Вамі Пароль можаце выкарыстоўваць пры пацвярджэннi Інтэрнэт-плацяжоў.

3.5.5. У выпадку, калі Вы забыліся Пароль і/або адказ на Сакрэтнае пытанне, неабходна нанова паўтарыць рэгістрацыю Пароля ў М-банкінгу ў пункце меню «Сэрвісы».

3.6. Пры выбары тыпу рэгістрацыі «Атрымліваць па SMS»:

3.6.1. У полі «Вітанне» прыдумайце самастойна і ўвядзіце прывітанне (ад 2 да 20 любых знакаў), напрыклад: «Прывітанне, Іван».

3.6.2. У полі «Нумар тэлефона» ўвядзіце нумар мабільнага тэлефона, на які будуць накіроўвацца аднаразовыя паролі (9 сімвалаў - XXYYYYYYY, дзе XX - код аператара (25, 29, 33, 44), YYYYYYY - нумар тэлефона абанента).

ДАВЕДАЧНА:

1Гэты пункт выбіраецца як пры рэгістрацыі пароля па тэхналогіі 3-D Secure, так і па тэхналогіі ІПБ.

2 Віртуальныя плацежныя карткі банка і карткі плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ аўтаматычна рэгіструюцца на тып рэгістрацыі Пароля «Атрымліваць па SMS» не пазней  працоўнага дня, наступнага за днём выдачы карткі, у якасці рэквізіту «Нумар тэлефона» выкарыстоўваюцца даныя аб нумары мабільнага тэлефона, прадастаўленыя пры адкрыцці рахунку. 

4. Парадак атрымання Пароля

ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг»

4.1. У выпадку, калі на момант атрымання Пароля Вы не з'яўляецеся карыстальнікам сістэмы «Інтэрнэт-банкінг», падключыце гэту паслугу.

4.2. Для ўваходу ў сістэму «Інтэрнэт-банкінг»:

4.2.1. у адрасным радку інтэрнэт-браўзера ўвядзіце адзін з адрасоў карпаратыўнага вэб-сайта банка: www.asb.by і перайдзіце па спасылцы «Інтэрнэт-банкінг», або ўвядзіце ў адрасным радку: www.ibank.asb.by;

4.2.2. увядзіце ў адпаведныя палі Імя карыстальніка (login) і пароль (password), атрыманыя пры рэгістрацыі;

4.2.3. увядзіце адзін з сесійных ключоў, прапанаваны сістэмай, пазначаных на карце кодаў.

4.3. Выберыце ў адпаведным раздзеле сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» «Пароль 3-D Secure» → «Рэгістрацыя».

4.4. Выберыце з пераліку падключаных да сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» картку для рэгістрацыі Пароля і націсніце «Працягнуць»;

4.5. У полі «Пароль 3-D Secure» прыдумайце самастойна і ўвядзіце пароль (ад 9 да 15 любых знакаў).

4.6. У полі «Вітанне» прыдумайце самастойна і ўвядзіце персанальны зварот (ад 2 да 20 любых знакаў), напрыклад: «Добры дзень, Алена!».

4.7. Поле «Сакрэтнае пытанне» запоўнена сакрэтным пытаннем «Ваш запасны пароль».

4.8. У полі «Адказ» прыдумайце і ўвядзіце (ад 9 да 15 любых знакаў) адказ на Сакрэтнае пытанне (у далейшым адказ на Сакрэтнае пытанне будзе выкарыстоўвацца для атрымання новага Пароля ў выпадку, калі Вы забыліся і/або жадаеце змяніць Пароль у момант пацвярджэння аперацыі аплаты).

4.9. Выберыце і націсніце «Працягнуць», дачакайцеся пацвярджэння паспяховасці аперацыі, пасля чаго створаны Вамі Пароль можаце выкарыстоўваць пры пацвярджэнні Інтэрнэт-плацяжоў.

4.10. У выпадку, калі Вы забыліся Пароль і/або адказ на Сакрэтнае пытанне неабходна нанова паўтарыць рэгістрацыю Пароля ў
сістэме «Інтэрнэт-банкінг».

5. Парадак правядзення Інтэрнэт-плацяжоў

5.1. Выберыце тавар (паслугу) на Інтэрнэт-рэсурсе АГС і пацвярдзіце заказ.

5.2. Увядзіце ў адпаведных палях рэквізіты карткі (імя і прозвішча трымальніка карткі, нумар, тэрмін дзеяння, CVC2/CVV2 - код).Пры выкарыстанні карткі без нанясення інфармацыі аб трымальніку карткі - імя і прозвішча трымальніка карткі ўвядзіце ў адпаведныя палі ў лацінскай транслітарацыі, як у дакуменце, які сведчыць асобу.

5.3. Праверце і пацвярдзіце правільнасць уведзенай інфармацыі.

5.4. Праверце карэктнасць адлюстравання персанальнага звароту.

5.5. Увядзіце Пароль і пацвярдзіце інфармацыю.

6. Меры бяспечнага выкарыстання картак пры

правядзенні Інтэрнэт-плацяжоў

Аперацыі ў сетцы Інтэрнэт звязаны з высокай рызыкай незаконнага доступу трэцімі асобамі да інфармацыі аб рэквізітах карткі. У мэтах павышэння бяспекі выкарыстання картак пры правядзенні Інтэрнэт-плацяжоў выконвайце наступныя рэкамендацыі:

6.1. Пры выкарыстанні Пароля з тыпам рэгістрацыі «Прыдумаць свой», пасля правядзення кожнага Інтэрнэт-плацяжу, рэкамендуецца змяняць Пароль. Для гэтага выдаліце свой Пароль, выбраўшы:

6.1.1. у М-банкінгу пункты меню «Сэрвісы» → «Пароль 3-D Secure» → «Выдаліць»;

6.1.2. у адпаведным раздзеле сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» «Пароль   3-D Secure» → «Адмена рэгістрацыі»;

6.1.3. У далейшым, пры неабходнасці правядзення Інтэрнэт-плацяжоў з тыпам рэгістрацыі «Прыдумаць свой», паўтарыце рэгістрацыю Пароля ў М-банкінгу або сістэме «Інтэрнэт-банкінг», пазначыўшы новы Пароль.

6.2. Пры правядзенні Інтэрнэт-плацяжоў у трымальніка карткі ёсць тры спробы ўводу Пароля. Калі ў трэці раз уведзены няправільны Пароль, плацеж будзе адхілены і Пароль стане несапраўдным. Для атрымання новага Пароля неабходна нанова паўтарыць рэгістрацыю Пароля ў М-банкінгу або ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг».

6.3. Выкарыстоўвайце Інтэрнэт-сайты, якія прымяняюць спецыяльныя праграмныя сродкі для абароны.

6.4. Перад правядзеннем аплаты азнаёмцеся з умовамі аплаты, вяртання (адмены), пакрыцця і дастаўкі заказу, а таксама высветліце інфармацыю аб кантактных асобах для вырашэння прэтэнзій у выпадку іх узнікнення.

6.5. Звяртайце ўвагу на інфармацыю аб дадатковых умовах вядзення разлікаў за паслугі, у асаблівасці выведзеную дробным шрыфтам.

6.6. Не адказвайце на электронныя лісты, у якіх ад імя банка або іншых арганізацый, а таксама грамадзян, Вас просяць прадаставіць персанальную інфармацыю, у тым ліку рэквізіты Вашай карткі (напрыклад, на падставе іх абнаўлення або для рэгістрацыі).

6.7. Пры браніраванні паслуг праз сетку Інтэрнэт, у выпадку, калі па нейкіх прычынах Вы не плануеце скарыстацца імі, абавязкова правядзіце адмену браніравання праз той жа Інтэрнэт-сайт паводле паказаных на ім працэдур. Атрыманне кліентам кода адмены браніравання з'яўляецца доказам таго, што бронь сапраўды адменена. За несвоечасовую адмену броні вытворца паслугі мае права спісаць з Вашага рахунку суму грашовых сродкаў ва ўстаноўленым iм памеры.

6.8. Падтрымлівайце ў актуальным стане антывірусныя праграмы, устаноўленыя на Вашым камп'ютары. Выкарыстоўвайце ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне.

6.9. Рэкамендуем праводзіць Інтэрнэт-плацяжы са свайго камп'ютара ў мэтах захавання прыватнасці персанальных даных і інфармацыі аб картцы.

6.10. Ніколі не пазначайце ПІН-код карткі пры рабоце ў сетцы Інтэрнэт.