Банк спыняе прыём дадатковых узносаў па асобных відах укладаў у беларускіх рублях

Беларусбанк інфармуе аб спыненні прыёму дадатковых узносаў па тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах у беларускіх рублях «Уклад гіСТОрыі», адкрытых фізічнымі асобамі ў перыяд з 20.12.2022 г.па 21.12.2022 г. (уключна), па заканчэнні першага месяца захоўвання з дня іх адкрыцця.

Падрабязную інфармацыю аб лінейцы укладаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях Беларусбанка.