Абмежаванні на ажыццяўленне асобных аперацый з выкарыстаннем плацежных картак

Паважаныя кліенты - трымальнікі картак, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі!

Інфармуем што аперацыі па зняцці наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем плацежных картак, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі ў касах ААТ "ААБ Беларусбанк», ажыццяўляюцца пры прад’яўленні трымальнікам дакумента, які сведчыць асобу.

У банкаматах ААТ "ААБ Беларусбанк" устаноўлены ліміт на ажыццяўленне аперацый па зняцці наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем плацежных картак, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі, у адпаведнасці з патрабаваннямі сістэмы ўнутранага кантролю: у памеры не больш за 49 базавых велічыняў (па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь) на працягу аднаго каляндарнага месяца (а іменна з першага па апошні дзень месяца).