Правілы бяспечнага выкарыстання банкаўскай плацежнай карткі пры правядзенні аперацый у сетцы Інтэрнэт

Паважаныя кліенты!

ААТ «ААБ Беларусбанк» нагадвае правілы бяспечнага выкарыстання банкаўскай плацежнай карткі пры правядзенні аперацый у сетцы Інтэрнэт.

Рэквізіты карткі (нумар, тэрмін дзеяння, CVV2/CVC2 код, пароль 3D-Secure), а таксама даныя для ўваходу ў сістэму «Інтэрнэт-банкінг» (лагін, пароль, карта-кодаў, коды аўтарызацыі) з'яўляюцца асабістай інфармацыяй.

Не паведамляйце гэтыя звесткі нікому (у тым ліку сваякам, сябрам, знаёмым).

! Пры атрыманні ў сацыяльных сетках ці іншых сэрвісах паведамленняў(у тым ліку ад сваякоў, сяброў, знаёмых) аб аказанні дапамогі і прадастаўленні асабістых плацежных даных будзьце ўважлівы - звяжыцеся з адпраўніком паведамлення іншым спосабам і ўдакладніце, ці сапраўды яму патрэбна Ваша дапамога.

Акаўнты суразмоўцаў могуць быць узламаныя зламыснікам, які спрабуе такім спосабам завалодаць Вашымі грашовымі сродкамі.

! Устанаўлівайце і рэгулярна абнаўляйце антывіруснае ПЗ на Вашых прыладах - камп'ютарах, планшэтах, тэлефонах.

! Не пераходзьце па спасылках на незнаёмыя рэсурсы, не адкрывайце ўкладанні ў падазроных паведамленнях (у сацыяльных сетках, у электроннай пошце), каб пазбегнуць заражэння Вашай прылады вірусам.

! Правярайце назву сайта, на якім збіраецеся здзейсніць плацеж, звяртайце ўвагу на назву сайта на старонцы ўводу плацежных даных.

! Карыстайцеся папулярнымі сэрвісамі (якія знаходзяцца на слыху) па пераводзе грашовых сродкаў, аплаце паслуг мабільных аператараў.

У выпадку калі па нейкіх прычынах Вашы плацежныя даныя былі скампраметаваны, заблакіруйце картку па тэлефоне кругласутачнай службы сэрвісу кліентаў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» (017) 299 25 26, посредством звонка в Контакт-центр банка Звонок в Контакт-центр необходимо осуществить с номера мобильного телефона, указанного в анкете клиента в учетной системе банка в качестве основного, сообщить номер карточки, (иные сведения по запросу оператора Контакт-центра).

Акрамя таго, заблакіраваць картку магчыма з выкарыстаннем паслуг SMS-банкінг, М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг.

У выпадку калі па нейкіх прычынах Вашы даныя для ўваходу ў сістэму «Інтэрнэт-банкінг» былі скампраметаваны, змяніце пароль для ўваходу або заблакіруйце ўліковы запіс (па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147).

Памятайце, што ААТ «ААБ Беларусбанк» не ажыццяўляе рассылку

SMS-паведамленняў, паведамленняў па электроннай пошце:

  • з просьбай пацвердзіць, абнавіць персанальныя даныя;
  • з просьбай запоўніць форму з асабістымі данымі;
  • з просьбай перайсці па спасылцы для ўстаноўкі якога-небудзь дадатку/абнаўлення;
  • з просьбай прыняць удзел у дабрачыннай акцыі шляхам добраахвотнага ахвяравання;
  • якія змяшчаюць пагрозы.