Умовы авердрафтнага крэдытавання па карце растэрміноўкі «Магніт»

п/п

Найменне ўмоў

Змест умоў

1.

Тэрмін прадастаўлення авердрафту

Ліміт авердрафту прадастаўляецца на тэрмін дзеяння дагавору аб выкарыстанні карткі, заключанага з фізічнай асобай

2.

Памер ліміту авердрафту*

* Фізічным асобам, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць - у памеры, які не перавышае 200 базавых велічынь, у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка.

У межах плацежаздольнасці кліента, не менш за 50 беларускіх рублёў, але не больш за 10000 беларускіх рублёў

3.

Тэрмін пагашэння авердрафту (акрамя аперацый, здзейсненых у арганізацыях гандлю (сэрвісу) (далей - АГС), якія ўдзельнічаюць у партнёрскай (бонуснай) праграме банка)

Не пазней за 6 каляндарных месяцаў, наступных за справаздачным

4.

Тэрмін растэрміноўкі плацяжу па авердрафце (па аперацыях, здзейсненых у АГС, якія ўдзельнічаюць у партнёрскай (бонуснай) праграме банка)

Ад 1 да 12 месяцаў у залежнасці ад умоў дагавору аб супрацоўніцтве з арганізацыяй гандлю (сэрвісу) у рамках партнёрскай (бонуснай) праграмы

4.1.

Тэрмін пагашэння растэрміноўкі плацяжу па авердрафце (па аперацыях, здзейсненых у АГС, якія ўдзельнічаюць у партнёрскай (бонуснай) праграме банка)

Ад 1 да 12 месяцаў, наступных за справаздачным месяцам (у залежнасці ад умоў дагавору аб супрацоўніцтве з арганізацыяй гандлю (сэрвісу) у рамках партнёрскай (бонуснай) праграмы)

5.

Прадастаўленне grace-перыяду па авердрафце (тэрмін, на працягу якога налічэнне працэнтаў за карыстанне авердрафтам ажыццяўляецца з прымяненнем гадавой працэнтнай стаўкі авердрафту, пазначанай у пункце 6)

На працягу 30 каляндарных дзён з даты адлюстравання першай сумы запазычанасці на адпаведным рахунку па ўліку крэдытнай запазычанасці (акрамя аперацый, здзейсненых у АГС, якія ўдзельнічаюць у партнёрскай (бонуснай) праграме банка)

6.

Гадавая працэнтная стаўка авердрафту ў перыяд дзеяння grace-перыяду і перыяд дзеяння растэрміноўкі плацяжу па авердрафце, % гадавых

0,0001

7.

Гадавая працэнтная стаўка авердрафту, % гадавых

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь плюс 5,51 працэнтных пункта

8.

Спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па дагаворы аб выкарыстанні карткі, які змяшчае ўмовы авердрафтнага крэдытавання

Няўстойка.

Пры ўстанаўленні ліміту авердрафту ў памеры больш за 300 базавых велічынь на дату прыняцця рашэння па авердрафтным крэдытаванні выкананне абавязацельстваў можа забяспечвацца паручыцельствам аднаго або некалькіх фізічных асоб.

9.

Тэрмін пагашэння неўрэгуляванага астатку запазычанасці (сумы грашовых сродкаў, якая перавышае астатак па рахунку і (або) ліміт авердрафту, устаноўлены дагаворам)

На працягу 14 працоўных дзён з моманту прызнання банкам сумы запазычанасці на адпаведных рахунках бухгалтарскага ўліку

9.1.

Штрафная працэнтная стаўка,% гадавых

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь

9.2.

Штрафныя санкцыі на суму неўрэгуляванага астатку запазычанасці

Калі кліент не пагасіў суму неўрэгуляванага астатку запазычанасці ў пазначаны ў пункце 9 тэрмін, пачынаючы з 15 працоўнага дня на суму неўрэгуляванага астатку запазычанасці з кліента спаганяюцца штрафныя санкцыі ў памеры двайной штрафной працэнтнай стаўкі.