Паважаныя кліенты!
У адпаведнасці з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 27.07.2015 №440 «Аб структуры нумара рахунку» з 4 ліпеня 2017 года пры ажыццяўленні банкамі Рэспублікі Беларусь безнаяўных разлікаў будзе выкарыстоўвацца міжнародная структура нумароў рахункаў (IBAN), у тым ліку рахункаў, да якіх аформлены карткі, і новыя банкаўскія ідэнтыфікацыйныя коды банкаў (BIC).
Інфармацыю аб новых нумарах рахункаў і новым банкаўскім ідэнтыфікацыйным кодзе банка фізічныя асобы змогуць атрымаць ва ўстанове банка па месцы адкрыцця рахунку, у штомесячнай выпісцы па рахунку, што накіроўваецца на электронную пошту; у Інтэрнэт-банкінгу ў раздзеле «Рахункі з карткай»; у М-банкінгу пры запыце выпіскі за перыяд.
Прымяненне новых нумароў рахункаў у міжнародным фармаце не выкліча змяненняў для кліентаў па выкананні банкам сваіх абавязацельстваў у межах заключаных дагавораў аб выкарыстанні карткі.