► Аўтааплата – гэта паслуга, якая дазваляе ажыццяўляць аперацыі ў аўтаматычным рэжыме.
► Паслуга прадастаўляецца трымальнікам банкаўскіх плацежных картак, перадаплачаных картак (далей – картка).
► Правядзенне аперацый ажыццяўляецца ў адпаведнасці з умовамі, тэрмінамі і сумамі, пазначанымі кліентам пры рэгістрацыі паслугі.
► Віды аперацый, даступных трымальнікам картак у рамках паслугі «Аўтааплата», пералік каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, з дапамогай якіх можна скарыстацца паслугай «Аўтааплата», а таксама памеры мінімальнай і максімальнай сумы адной аперацыі вызначаюцца банкам.
► Інфармацыя аб відах аперацый, даступных трымальнікам картак у рамках паслугі «Аўтааплата», а таксама аб пераліку каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, з дапамогай якіх можна скарыстацца паслугай «Аўтааплата», размяшчаецца ў рубрыцы «Аўтааплата» на карпаратыўным сайце банка www.belarusbank.by.
► Тыпы плацяжоў, даступныя для правядзення ў рамках паслугі «Аўтааплата».
- перыядычная аўтааплата – гэта плацеж, які ажыццяўляецца ў аўтаматычным рэжыме ў вызначаны кліентам перыяд (аднаразова, штотыднёва, штомесячна, штогод) і на зададзеную суму;
- аўтааплата па патрабаванні – гэта плацеж, які ажыццяўляецца ў аўтаматычным рэжыме на зададзеную кліентам суму ў момант зніжэння баланса асабовага рахунку (дагавору) ніжэй зададзенага кліентам парогу;
- аўтааплата па выстаўленай запазычанасці – гэта плацеж, які ажыццяўляецца ў аўтаматычным рэжыме ў вызначаную кліентам дату ў суме запазычанасці, выстаўленай да аплаты вытворцам паслуг.
► Для падключэння паслугі «Аўтааплата» неабходна прайсці рэгістрацыю:
- у інфакіёску ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- з выкарыстаннем паслугі М-банкінг.
► Для рэгістрацыі паслугі «Аўтааплата» ў інфакіёску неабходна выканаць наступныя дзеянні:
- уставіць картку ў картапрыёмнік інфакіёска;
- набраць на лічбавай клавіятуры ПІН-код карткі і выбраць «Подтвердить»;
- выбраць у меню інфакіёска аперацыю «Автооплата»;
- выбраць аперацыю «Добавить автооплату»;
- азнаёміцца з Дагаворам на аказанне паслугі «Аўтааплата» і Правіламі выкарыстання паслугі «Аўтааплата» і пацвердзіць сваю згоду на аказанне паслугі «Аўтааплата»;
- увесці неабходныя даныя для правядзення аперацыі;
- выбраць тып «Аўтааплаты» са спісу і ў залежнасці ад тыпу «Аўтааплаты» прызначыць умовы і/або перыядычнасць правядзення аперацыі;
- захаваць вынік;
- для завяршэння работы выбраць «Завершыць работу» і забраць картку.
► Пачынаючы з моманту рэгістрацыі паслугі «Аўтааплата» ў інфакіёску ў храналагічным парадку фарміруецца спіс аперацый.
► Ажыццяўленне аперацый у рамках паслугі «Аўтааплата», зарэгістраваных у інфакіёску, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з тэрмінамі і ўмовамі, пазначанымі ў спісе аперацый.
► Для кіравання зарэгістраванымі аперацыямі ў рамках паслугі «Аўтааплата» ў інфакіёску неабходна выканаць наступныя дзеянні:
- уставіць картку ў картапрыёмнік інфакіёска;
- набраць на лічбавай клавіятуры ПІН-код карткі і выбраць «Подтвердить»;
- выбраць «Автооплата» ў меню інфакіёска;
- выбраць «Список автооплат» і далей:
- для прагляду інфармацыі аб аперацыі неабходна выбраць «Детали автооплаты»;
- для адключэння аперацыі неабходна выбраць «Отключить автооплату»;
- для падключэння аперацыі неабходна выбраць «Включить автооплату»;
- для выдалення аперацыі неабходна выбраць «Удалить автооплату»;
- для рэдагавання аперацыі неабходна выбраць «Редактировать автооплату»;
- захаваць вынік аперацыі;
- для завяршэння работы выбраць «Завершить работу» і забраць картку.
► Адключэнне, уключэнне, выдаленне і рэдагаванне аперацый у рамках паслугі «Аўтааплата», зарэгістраваных у інфакіёсках, ажыццяўляецца праз інфакіёскі з прымяненнем карткі, з выкарыстаннем якой была здзейснена рэгістрацыя аперацый у рамках паслугі «Аўтааплата».
► Пры рэгістрацыі паслугі «Аўтааплата», правядзенні аперацый, адключэнні, падключэнні, рэдагаванні раней зарэгістраванай аперацыі ажыццяўляецца рассылка апавяшчэння аб падзеі, якая адбылася, шляхам паведамленняў на адрас электроннай пошты і/або SMS-паведамлення на мабільны тэлефон, пазначаных пры рэгістрацыі паслугі «Аўтааплата».
►Для рэгістрацыі паслугі «Аўтааплата» ў М-банкінгу неабходна выканаць наступныя дзеянні:
- зарэгістраваць на мабільным устройстве паслугу М-банкінг.
- запусціць на мабільным устройстве дадатак «M-Belarusbank», выбраць раздзел «Сервисы» - «Автооплата»;
- выбраць «Действие: включение», «Вид автооплаты» і пастаўшчыка паслуг;
- увесці неабходныя даныя для правядзення плацяжу і націснуць «Включить».
►Для адмены рэгістрацыі паслугі «Аўтааплата» ў М-банкінгу неабходна выканаць наступныя дзеянні:
- запусціць на мабільным устройстве дадатак «M-Belarusbank», выбраць раздзел «Сервисы» - «Автооплата»;
- выбраць «Действие: отключение», пастаўшчыка паслуг;
- увесці неабходныя даныя для адключэння плацяжу і націснуць «Выключить».
►Для прагляду інфармацыі аб плацяжы ў М-банкінгу неабходна выканаць наступныя дзеянні:
- запусціць на мабільным устройстве дадатак «M-Belarusbank», выбраць раздзел «Сервисы» - «Автооплата»;
- выбраць «Действие: проверка статуса», пастаўшчыка паслуг і націснуць «Запросить».
► Адмена рэгістрацыі плацяжоў у рамках паслугі «Аўтааплата», зарэгістраваных у М-банкінгу, ажыццяўляецца ў М-банкінгу з прымяненнем рэквізітаў карткі, з выкарыстаннем якіх была здзейснена рэгістрацыя плацяжоў у рамках паслугі «Аўтааплата».
► Для рэгістрацыі паслугі «Аўтааплата» ў Інтэрнэт-банкінгу неабходна выканаць наступныя дзеянні:
- адкрыць у браўзары ўкладку Інтэрнэт-банкінг ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- ажыццявіць уваход у сістэму шляхам увядзення лагіна і пароля сістэмы «Інтэрнэт-банкінг»;
- увесці зададзены сістэмай нумар з карты кодаў;
- на галоўнай старонцы выбраць укладку «Автооплата» - «Регистрация/Список автооплат»;
- выбраць «Создать»;
- выбраць плацежную картку для рэгістрацыі аўтааплаты;
- выбраць плацеж для рэгістрацыі аўтааплаты;
- увесці неабходныя параметры і націснуць «Создать».
► Для змянення параметраў/адмены рэгістрацыі/выдалення паслугі «Аўтааплата» ў Інтэрнэт-банкінгу неабходна выканаць наступныя дзеянні:
- адкрыць ў браўзары ўкладку Інтэрнэт-банкінг ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- ажыццявіць уваход у сістэму шляхам увядзення лагіна і пароля сістэмы «Інтэрнэт-банкінг»;
- увесці зададзены сістэмай нумар з карты кодаў;
- на галоўнай старонцы выбраць укладку «Автооплата» - «Регистрация/Список автооплат»;
- выбраць плацежную картку і націснуць «изменить»/ «деактивировать» /«удалить».
► Для прагляду гісторый аўтааплат у Інтэрнэт-банкінгу неабходна выканаць наступныя дзеянні:
- адкрыць ў браўзары ўкладку Інтэрнэт-банкінг ААТ «ААБ Беларусбанк»;
- ажыццявіць уваход у сістэму шляхам увядзення лагіна і пароля сістэмы «Інтэрнэт-банкінг»;
- увесці зададзены сістэмай нумар з карты кодаў;
- на галоўнай старонцы выбраць укладку «Автооплата» - «История автооплат»;
- у параметрах пошуку задаць перыяд ажыццяўлення аперацый;
- выбраць від аўтааплаты для прагляду гісторыі.
► Паслуга «Аўтааплата» не прадастаўляецца ў наступных выпадках:
- картка заблакіравана;
- скончыўся тэрмін дзеяння карткі;
- калі скончыўся тэрмін дзеяння карткі, выпушчанай ААТ «ААБ Беларусбанк», а картка з новым тэрмінам дзеяння не выпушчана;
- недастаткова грашовых сродкаў для правядзення транзакцыі;
- пры непаступленні ў банк інфармацыі ад атрымальніка плацяжу аб зніжэнні баланса асабовага рахунку (дагавору) ніжэй зададзенага кліентам парога;
- пры выключэнні аперацыі з пераліку даступных аперацый.